Наверх

Блог Раісы Аўчыннікавай

Автор блога: Раиса Овчинникова
Все рубрики (55)
Успаміны ваеннага метэаролага Я.Б.Фрыдлянда
+3
Отзвенел ещё один День Победы, День окончания большой войны народов. И в этот день я перечитала воспоминания моего коллеги по гидрометслужбе, участника ВОВ Евгения Борисовича Фридлянда. В последние годы его жизни в США мы вели активную переписку. И я бережно сохраняю его письма и воспоминания, которыми хочу поделиться с молодыми метеорологами и читателями Геоверсума Беларуси.


Евсей (Евгений) Фридлянд «Небесная канцелярия»
Янка Журба
+3
Янка Журба. Сёння 136 год з дня нараджэння

Янка Журба – беларускі паэт, перакладчык, педагог, музыкант, краязнавец. ЖУРБА – гэта простае і адначасова вельмі сумнае слова ўзяў сабе ў якасці літаратурнага імені малады выпускнік Полацкай настаўніцкай семінарыі Іван Івашэнь. Яго прозвішча памылкова падаецца ў літаратурных крыніцах як Івашын. Аказалася, што сапраўднае прозвішча яго і яго бацькоў было Івашэнь. Я звярнула на гэта ўвагу пры вывучэнні архіўных матэрыялаў Полацкай настаўніцкай семінарыі.
Нечаканая знаходка
+4
Нечаканая знаходка

21 лютага святкуецца дзень роднай мовы. Для нас, беларусаў, гэта своеасаблівы дзень дапамагчы нашай прыгожай і пакутнай мове выжыць у час сцірання нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і глабальнага перасялення “качэўнікаў”. Гэтаму знакаваму дню прысвечаны мой невялікі артыкул.
Працуючы з архіўнымі дакументамі мне даводзілася знаходзіць сярод старонак забытыя даследчыкамі розныя рэчы і закладкі.
Экскурсія Мінск-Таллін-Стакгольм-Рыга-Мінск
+4
Вандроўка: Мінск-Таллін-Стакгольм-Рыга-Мінск
17.12.- 21.12.2015 года

Адправіліся ў вандроўку з Кастрычніцкай плошчы Мінска ў 20.00 на камфартабельным аўтобусе з эстонскімі нумарамі. Дакументы атрымалі з рук аднаго з кіроўцаў Івана. Ехаць у аўтобусе больш 800 км да Талліна ды яшчэ ноччу вельмі цяжка. Спачатку заныла галава, пасля зацяклі ногі. Выручалі крыху прыпынкі, але ненадоўга.
Вадзім Андрэевіч Жучкевіч
+3
Вадзім Андрэевіч Жучкевіч, успамін пра настаўніка

Сёння 19 лістапада 2015 года споўнілася роўна 100 год з дня нараджэння выдатнага чалавека, географа, тапаніміста Вадзіма Андрэевіча Жучкевіча. Нарадзіўся ён у маляўнічым кутку нашай краіны – у Лоеве на Дняпры.
Запрашэнне на прадстаўленне кнігі
+2
25 лютага ў сераду ў 16.30 на сядзібе ТБМ па вуліцы Румянцава адбудзецца прадстаўленне кнігі Р.Аўчыннікавай "Гідронімы Браслаўшчыны: слоўнік", выдавец В.У.Хурсік. Жадаючыя могуць набыць слоўнік, або замовіць яго па тэлефону - Velcom 7-63-47-46.
Водзыў на кнігу
+4
Небольшие заметки по поводу одного издания

В 2014 году в издательстве «Новое знание» в Минске вышла книга «Климато-гидрологические особенности и экологические проблемы Минского региона». Авторский коллектив – А.И.Полещук, Н.С.Шевцова, М.С.Ясовеев. Не буду касаться издания в целом, отмечу лишь бросающиеся в глаза недостатки первой главы «История развития гидрометеорологической службы». Начну с целесообразности размещения подобной главы в книге. Честно сказать, особой необходимости по заявленной теме в ней не было. Но, если уж авторы взялись писать такую главу, да ещё в издательстве под громким названием «Новые знания», то ожидалось изложение достоверных, реальных, научно выверенных доказательств приведенной информации.
Смілавічы і Дукора
+4
Вандроўка: Смілавічы-Дукоршчына-Дукора

Сучасны гарадскі пасёлак Смілавічы знаходзіцца ў 25 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. На вандроўку ў Смілавічы можна дабрацца на грамадскім транспарце. Аўтобус і маршруткі адыходзяць ад аўтастанцыі Магілёўская рэгулярна на працягу дня, прамежкавы прыпынак ў Шабанах. Можна праехаць гэтую вандроўку на ўласным аўтамабілі па адноўленай пад платны праезд Магілёўскай шашы.
Смагароўка і Слоўсць
+3
Смагароўка і Слоўсць
(Артыкул надрукаваны ў лістападаўскім нумары “Краязнаўчай газеты” №44 (541) за 2014 год)

У нумары 39-м “Краязнаўчай газеты” пісьменнік Уладзімір Шулякоўскі напісаў пра няўдалае напісанне дарожнымі службамі назвы вёскі Смагароўка Чэрвенскага раёна. Мяне здаўна цікавіць той жа тапонім і вось чаму.
Таямнічыя люстэркі
+4
Таямнічыя люстэркі

Для аднаго чалавека люстэрка – звычайны побытавы прадмет, для іншага – спосаб зазірнуць у глыбіні гісторыі і сусвету.
Мноства незвычайных выпадкаў і здарэнняў адбывалася з люстэркамі ў старажытнасці. Праўда, адразу трэба агаварыцца, што пад люстэркамі часта разумеліся прадметы, якія толькі знешне нагадвалі гэты прадмет, а былі больш падобныя на сучасныя: тэлевізары, камп’ютарныя планшэты, мабільнікі, лазеры, тэлескопы і інш.
Легенда першая. Бацька Аляксандра Македонскага мог назіраць за навакольнымі тэрыторыямі па прыбору, які апісаны як круглы медны таз з водным экранам. Аднойчы ён убачыў на гэтым экране, што да Егіпта набліжаюцца караблі варвараў. Гэта дазволіла яму своечасова падрыхтавацца да бегства з краіны і пазбегнуць гібелі. Як бачым, воднае люстэрка было акруглай формы, у металлічным корпусе. Што нагадвае нам гэты прыбор? Больш за ўсё вадкакрысталічны экран сучаснага манітора.