Наверх

Дзень Беларускага Пісьменства 2017

Опубликовано: 48 дней назад (6 сентября 2017)
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 78
+2
Голосов: 2
2 верасня мне ўдалося пабываць на Свяце Беларускага Пісьменства ў Полацку. Пра само свята пісаць не буду, бо яго можна было пабачыць па тэлебачанню. Ехала ў Полацк не з пустымі рукамі. 1 верасня з друку выйшла мая кніга "Полоцкая учительская семинария: судьбы её преподавателей и воспитанников". У кнізе апісана гісторыя семінарыі з 1872 по 1918 год. Каля 10 год ійшла праца з архіўнымі матэрыяламі, было перагледжана некалькі соцен спраў. Некаторыя дакументы і фотаздымкі захаваліся ў сем'ях нашчадкаў былых выпускнікоў. Інтарэс да гэтай тэмы быў вызваны тым, што мой тата быў таксама выпускніком гэтай семінарыі. Ён скончыў яе ў 1914 годзе. Даследаваць чалавечыя лёсы заўсёды цікава. Даследаванне працягнецца і далей, нават пасля выхаду кнігі. Заказаны матэрыялы па рэпрэсаваных настаўніках у розных расійскіх архівах. Асабліва мяне захапіў лёс выкладчыка спеваў Лявіцкага. Да рэвалюцыі ён працаваў у Магілёўскай гімназіі і Полацкай семінарыі. У галодныя 20-я гады вярнуўся ізноў у Магілёў. Пасля тройчы быў рэпрэсаваны за нескароны характар. Адзін з выпускнікоў семінарыі Харытон Рыгоравіч Праннік стаў географам, выкладчыкам Магілёўскага педінстытута і яго партрэт даслаў мне Ігар Шаруха. Планую, што прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Мінску, Полацку і Магілёве. Бо Полацкая настаўніцкая семінарыя рыхтавала настаўніцкія кадры не толькі для Віцебскай, але і для Магілёўскай губерніі. Зараз нашчадкам Полацкай настаўніцкай семінарыі з'яўляецца Полацкі педагагічны каледж УА "Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава", з кіраўніцтвам якога пазнаёмілася на Свяце Пісьменства.
Успаміны ваеннага метэаролага Я.Б.Фрыдлянда
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!