Наверх

Блог Раісы Аўчыннікавай

Автор блога: Раиса Овчинникова
Все рубрики (53)
История метеорологии Беларуси
+3
Гидрометеорологические наблюдения на территории Беларуси после присоединения к Российской империи и до Великой Октябрьской Революции

Развитие сети станций и постов
История метеорологии в Беларуси
+2
Метеорологические наблюдения в древности, во времена Великого
Княжества Литовского и Речи Посполитой


Метеорология, как наука, имеет весьма почтенный возраст. Её развитие обеспечивалось возрастающими потребностями человеческого общества.
Віншаванне з Новым Годам
+5
Усіх чытачоў Геаверсума віншую з Новым Годам! Здароў'я, поспехаў у вучобе і навуцы! Лыжнікам - снежнай зімы!
История метеонаблюдений в Витебске
+3
Метеорологические наблюдения в Витебске
Исторический очерк
(1809-2013)

Начало и становление наблюдений

История развития метеорологических наблюдений на территории Беларуси очень интересна и познавательна, так как относится не только к истории гидрометслужбы, но и к истории белорусской науки в целом. К организации и развитию сети гидрометеорологических станций приложили усилия многие государственные ведомства Российской империи, общественные и религиозные организации тогдашней Беларуси.
Кліматычныя ўмовы вайны 1812 года
+4
Кліматычныя асаблівасці 1810-1813 гадоў і вайны 1812 года

Каб зразумець прычыны гібелі “Вялікай арміі” восенню-зімой 1812 года на тэрыторыі Беларусі, трэба ўлічыць экстрэмальныя кліматычныя асаблівасці гэтага года і ступень падрыхтаванасці французскага войска перанесці гэтыя складаныя ўмовы.
Гидрометеорологические наблюдения в Полоцке
+3
Гидрометеорологические наблюдения в Полоцке

Примечательные явления климата

Первая известная нам летописная запись о погоде в Полоцке восходит к 1092 году. В древнерусских летописях под этим годом описана небывалая жара в крае, когда сами собой возгорались леса, боры и болота, а среди жителей Полоцка наблюдалась страшная эпидемия моровой язвы или чумы. Такой же мор опустошил полностью город в 1341 году. Под 1348 годом летописец отметил, что зима была сырая, а весна благоприятная, и “того же лета мор бысть на люди в Полоцке”.
Аб некаторых "балцкіх" гідронімах
+3
Гідранімічныя этымалогіі з кніг В.Дзеружынскага”Забытая Беларусь”
(2009) і А.Тараса “Краткий курс истории Беларуси” (2013)

Аўтары гэтых найцікавейшых кніг па альтэрнатыўнай гісторыі нашай краіны падаюць доказам балцкага паходжання беларусаў старажытную мясцовую гідранімію. Да балцкіх яны адносяць наступныя назвы водных аб’ектаў: рэк Арэсса, Друць, Жадунька, Клява, Лошыца, Орша; азёр Езярышча, Жовін; населеных месц тыпу Жабін, Жабінка.
Так этымалогія назвы ракі Арэссы (Расы) бярэцца з кнігі прафесара В.А.Жучкевіча “Краткий топонимический словарь Белоруссии” (1974). Вадзім Андрэевіч паўтараў услед за дарэвалюцыйнымі рускімі папярэднікамі А.Качубінскім, А.Пагодзіным, савецкімі філолагамі В.Топаравым і О.Трубачовым, палякам Й.Развадоўскім і літоўцам К.Буга версію аб балцкім паходжанні гідроніма быццам бы ад літоўскай назвы вадзяной птушкі “куліка” - ARES. Устрымаемся адразу ад ацэнак і вывадаў.
Правядзём пабудову рада аналагаў і роднасных асноў. Аснова РЭС- прысутнічае ў назве ракі Рэсты ў басейне Сажа. Амаль поўны аналаг - назва ракі Рэссы, прытока р.Угры на тэрыторыі Смаленскай і Калужскай абласцей. Варыянт без вакальнасці кораня – р.Орс у басейне Акі; гідронімы з іншай вакальнасцю: рака Рось бас. Немана; рака Росіца і возера Рассоны басейна Заходняй Дзвіны; рака Расосенка бас. Дняпра; рака Аракс (Арас, Араз, Ераз) у Арменіі; р.Оросу бас. Лены і іншыя.
Дзе цякла далетапісная Літва
+2
Артыкул пра магчымае паходжанне этноніма Літва быў надрукаваны ў газеце "Новы час" у 2005 годзе. Погляд аўтара з тых часоў асабліва не змяніўся. Прапаную артыкул увазе чытачоў Геаверсума.

Дзе цякла далетапісная Літва?

Гістарычнае найменне старажытнай беларускай дзяржавы заўсёды цікавіла вучоных розных навуковых накірункаў, бо ўстанаўленне паходжання гэтай назвы магло вырашыць многія важныя лінгвістычныя, геаграфічныя, гістарычныя і нават палітычныя пытанні.
Што ж азначае слова Літва? Адны тапанімісты лічылі яго балцкім, роднасным літоўскаму слову дождж, іншыя збліжалі са славянскім дзеясловам ліць. Некаторыя шукалі роднасную тапанімію зноў жа толькі на балцкіх землях, ігнаруючы ўласную беларускую гідранімію ў тым жа Панямонні. Між тым можна ўпэўнена сцвярджаць, што этнонім ЛІТВА па сваёй будове – тыповы гідронім. Ён раскладаецца на два ясныя гідранімічныя элементы ЛІТ- + -ВА. Канчатак –ВА вядомы ў старажытна-еўрапейскай гідраніміі, ён паходзіць ад асновы ў значэнні “вада”. Аснова ЛІТ- таксама ясная. Яна сістэмная і мае аналагічнае значэнне “вада, рака”.
Вялікая вайна, або Першая Сусветная
+2
Тэме набліжаючагася стогоддзя Вялікай, або Першай Сусветнай вайны былі прысвечаны навуковыя чытанні "Пераклічка вякоў: Першая Сусветная вайна і мір сёння", якія адбыліся 17-18 кастрычніка па ініцыятыве Мінскай абласной бібліятэкі ў г.Мінску. У чытаннях прынялі ўдзел вучоныя, літаратуразнаўцы, краязнаўцы з Расіі і Беларусі. З грунтоўным дакладам на тэму "Геапалітыка. Знешняя палітыка Расіі на шляху да вайны" выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт МГУ, выканаўчы дырэктар грамадска-палітычных і міжнародных даследаванняў МГУ Віктар Аўдзееў. Пра месцы ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі расказаў гісторык, журналіст і кінасцэнарыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вячаслаў Бандарэнка. Ён жа прадэманстраваў некалькі сваіх прац на тэму Першай Сусветнай вайны.
Аб тапаніміі тыпу ПЕЛІКА, ПЕЛЬ
+2
Геаграфічныя рэаліі тапаніміі тыпу ПЕЛІКА, ПЕЛЬ

У нумары 26 “Краязнаўчай газеты” за ліпень гэтага года ў цудоўным артыкуле пра “памяць стагоддзяў у беларускіх тапонімах” перакладчыка Якуба Лапаткі ўпамінаецца і назва мясціны Пеліка на Расоншчыне. Для аўтара паходжанне і этымалогія тапоніма засталася таямніцай. Нажаль ён не апісаў, што гэта за мясціна. Між тым тып і фізіка-геаграфічная характарыстыка аб’екта тапаніміі іграе галоўную ролю пары вызначэнні этымалогіі.