Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
Купальле-2017 Відэасправаздача
+1
Купальле.mp4 (195.7 Мб)
https://cloud.mail.ru/public/CM3R/eBiU2pk7N
Магілёўскі аддзел геаграфічнага таварыства на Купальлі
+1
У ноч з 24 на 25 чэрвеня, у самую кароткую ноч года, члены Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства ўзялі ўдзел у сьвяткаванні Купальля. Фэст адбыўся на р. Друць, каля в. Гута Бялыніцкага раёна. Беларускія строі, парад вышыванак,добры настрой, выдатныя людзі, сябры і сяброўскі, нацыянальныя стравы, прысмакі (і паслясмакі), нацыянальныя напоі, народныя купальскія песні, традыцыйная музыка з дударамі і скрыпачамі, вогнішча, колавод, любоў і каханне, сталыя і зусім малеча (самаму малому ўдзельніку - 4,5 мес.), малажэрная жамяра, конкурсы, вяночкі, кветачкі, прыемныя леса-лугавыя пахі, прыгожыя родныя краявіды, знаёмыя пысы і твары, рака, намётны лагер, вігвамы тутэйшых індзейцаў, мяйсцовыя цыганы, вандроўная лазьня, станоўчыя чароўныя ўспаміны..., а рыбалка аблам
ілася...
На Республиканском бале выпускников представитель Могилевского отдела БГО
+2
Действительный член географического общества, географ, выпускник факультета математики и естествознания МГУ им. А.А. Кулешова Михаил Погоцкий принял участие в Республиканском бале выпускников высших учебных заведений, который состоялся 23 июня в Минске. Всего на бал приехало более 200 лучших студентов вузов из всех регионов страны, в т.ч 5 – представители Могилевского государственного университета имени А.А. Кулешова.На мероприятие, помимо выпускников, были приглашены более 100 гостей, в их числе должностные лица страны, руководители и преподаватели
вузов.
Прэзентацыі кнігі "Край ў цэнтры Еўропы"
+1
13-га і 15 чэрвеня 2017 г. праведзены прэзентацыі кнігі прафесара Ігара Шарухі "Край ў цэнтры Еўропы. Полацкі раён, Полацк, Наваполацк".
13-га прэзентацыя адбылася ў кавярні "Раздол" у г. Полацку (арганізатар - Полацкая філія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны), 15-га - у "Цэнтр Кола" у Магілёве(арганізатар - Магілёўская філія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны).
Прэзентацыі прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Магілёўскі абласны аддзел геаграфічнага таварыства прымае запрашэнні на правядзенне прэзентацыі кнігі ў іншых месцах Беларусі.
Прэзентацыі кнігі "Край ў цэнтры Еўропы"
0
13-га і 15 чэрвеня 2017 г. праведзены прэзентацыі кнігі прафесара Ігара Шарухі "Край ў цэнтры Еўропы. Полацкі раён, Полацк, Наваполацк".
13-га прэзентацыя адбылася ў кавярні "Раздол" у г. Полацку (арганізатар - Полацкая філія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны), 15-га - у "Цэнтр Кола" у Магілёве(арганізатар - Магілёўская філія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны).
Прэзентацыі прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Магілёўскі абласны аддзел геаграфічнага таварыства прымае запрашэнні на правядзенне прэзентацыі кнігі ў іншых месцах Беларусі.
Жалобны мітынг на магіле П.А. Лярскага
0
5-га чэрвеня 2017 года, на другі дзень Сёмухі, члены Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства наведалі магілы Пятра Аляксеевіча Лярскага і яго спадарожніцы па жыцці, музы яго творчасці, географа Ларысы Яўгенаўны Астроўскай (яе бацька - Я.В. Астроўскі, заслужаны настаўнік №1 у БССР (1941), разам з Якубам Коласам вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і Віленскім ўніверсітэце). Грамада правяла жалобны мітынг.
Да 100-годдзя П.А. Лярскага (02.01.2018) будзе ўстаноўлена на корпусе факультэта матэматыкі і прыродазнаўства (Магілёў, Першамайская, 44)мемарыяльная дошка.
Вядзецца збор ахвяраванняў на яе выраб і ўстаноўку. Пакуль што сабрана крыху больш за 10 адсоткаў
сродкаў.
Жалобны мітынг на магіле С.І. Сідора
0
28 траўня 2017 г. члены Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства наведалі магілу прафесара Сяргея Іванавіча Сідора з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння вучонага. Быў арганізаваны невялікі жалобны мітынг.
Прэзентацыя "Край у цэнтры Еўропы"
+1
13.06.2017, аўторак, а 18:30 - прэзентацыя кнігі І. Шарухі "Край у цэнтры Еўропы". Кавярня "Раздол", Полацк, вул. Талстога, 15. Арганізатар - Полацкая арганізацыя ТБМ імя Ф. Скарыны. Даведка ў Ігара Палынскага, тэл. МТС 33 366 81 81.
Да 80-годдзя С.І. Сідора
0
28.05.2017, нядзеля. Магілёўскі абласны аддзел ГА "Беларускае геаграфічнае таварыства" праводзіць жалобную імпрэзу з нагоды 80-х угодкаў з дня нараджэння прафесара Сяргея Сідора на могілках у в. Холстава Зэльвянскага раёна. Даведкі па тэл. МТС 7409528.
Прымаюцца замовы на кнігу Шаруха, Ігар. Край у цэнтры Еўропы: Геаграфічна-статыстычны слоўнік. Наклад абмежаваны
+1
Прымаюцца замовы на кнігу Шаруха Ігар. Край у цэнтры Еўропы: Геаграфічна-статыстычны слоўнік. Наклад абмежаваны.

Шаруха, Ігар. Край у цэнтры Еўропы: Геаграфічна-статыстычны слоўнік: Полацкі раён. Полацк. Наваполацк /аўт.-уклад.
І. М. Шаруха; прадмова У. А. Арлова; мастак Б. В. Камароў; распрац. картаграф.
мат-лаў Н. Б. Тупіцынай, М. І. Храпуненкі; пад рэд. І. М. Шарухі, С. С. Украінкі,
С. М. Лясовіч. – Мінск: Выдавецкі дом «Segment», 2017. – 196 с. +іл.
Выданне дае інфармацыю пра амаль 4000 геаграфічныя аб’екты Полаччыны (за
вык лю чэннем характарыстык вуліц, плошчаў, сельскагаспадарчых і прамысловых прад-пры емстваў, аб’ектаў з неафіцыйнымі назвамі). Змешчаны геаграфічныя характарыстыкі
раё на, раённага цэнтра, гарадскіх і сельскіх паселішчаў, кароткія апісанні сельскіх саве-таў, радовішчаў карысных выкапняў, зон адпачынку, лясных масіваў, рэк і ручаёў, азёр,
ба лот, урочышчаў, прыродаахоўных тэрыторый і некаторых іншых фізіка-геаграфічных
аб’ек таў. Усе асноўныя статыстычныя даныя падаюцца: па насельніцтву паводле перапі-су 2009 г. (нацыянальны склад) і на 1.01.2016 г., па асноўных паказчыках працы сельскай
гаспадаркі, прамысловасці на 1.01.2016 г., па інфраструктуры сельскіх населеных пунк-таў – на 1.01.2016 г. Улічаны змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу 2013 г.
Слоўнік адрасуецца краязнаўцам, географам, гісторыкам, эканамістам,
студэнтам прырода знаўчых і гуманітарных спецыяльнасцяў, навучэнцам школ, гаспа-дарам і гасцям аграсядзіб, турыстам. Ён будзе цікавы кіраўнікам органаў выканаўчай
улады, прадпрыемстваў і ўстаноў.