Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
Магілёўскі мерыдыян. Т.13.-Вып. 3-4. (2013.-№3-4)
+5
На прыканцы лістапада 2013 будзе выдадзены Т.13.-Вып.3-4 часопіса "Магілёўскі мерыдыян". Прымаюцца замовы на наклад (300 паас.)

ЗМЕСТ
І. АФІЦЫЙНЫ АДДЗЕЛ
Страты навукі
Шарухо И.Н., Хомяков В.Г., Шадраков А.В. Петр Алексеевич Лярский
Зверев Ю.М. Михаил Константинович Зверев
Пашкевич Л.Н. Тамара Никандровна Дмитрук
ІІ. ФІЗІЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ. ГЕАЭКАЛОГІЯ
Геаграфічна-статыстычны слоўнік Полацкага раёна
+4
Збіраецца наклад на выданне - Шаруха, І.М. Геаграфічна-статыстычны слоўнік Полацкага раёна. Полацк. Наваполацк /аўт.-уклад. І.М. Шаруха; распрац. картаграф. мат-лаў Н.Б. Тупіцына, М.І. Храпуненка; пад рэд. І.М. Шарухі, С.М. Лясовіч.
Плануецца ажыццявіць выданне ў г.Полацк. Мяркуемы наклад 500-1000 паас. Замовы дасылаць Шаруха І.М.


Выданне дае інфармацыю аб больш чым 3400 аб’ектах Полаччыны (за выключэннем назваў вуліц, плошчаў, сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, неафіцыйных назваў). Змешчаны геаграфічныя характарыстыкі раёна, раённага цэнтра, гарадскіх і сельскіх паселішчаў, кароткія апісанні сельскіх саветаў, радовішчаў карысных выкапней, зон адпачынку, лясных масіваў, рэк і ручаёў, азёр, балот, урочышчаў, прыродаахоўных тэрыторый і некаторых іншых фізіка-геаграфічных аб’ектаў. Усе статыстычныя дадзеныя падаюцца паводле перапісу 2009 г., па стану на 1.01.2012 г.; улічаны змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення 2013 г.
Слоўнік адрасуецца кіраўнікам органаў выканаўчай улады, прадпрыемстваў, і ўстаноў, гісторыкам, эканамістам, краязнаўцам, студэнтам прыродазнаўчых і гуманітарных спецыяльнасцяў, навучэнцам школ.
Географічна-статыстычны слоўнік Магілёўскай вобласці
+3
На мінулым тыдні ў кнігарню МДУ імя А.Куляшова (Магілёў) паступіў Т.2 "Геаграфічна-статыстычны слоўнік Магілёўскай вобласці: у 3 т.-Т.2: З-О" (аўт.-уклад. І.М. Шаруха; Магілёў, 2013.-236. - наклад 250 паас., жорсткая вокладка). У Т.2 увайшлі дадзеныя аб 6528 геаграфічных аб'ектах.
Том 1 (літары А-Ж)выйшаў у снежні 2012 (кошт Т.1 - 70000 руб.).
Том 3 (літары К-Я)паступіць у продаж на прыканцы лістапада 2013.
Замовы на набыццё слоўніка (наклад абмежаваны - 250 паас., частка замоўлена органамі выканаўчай ўлады, установамі, бібліятэкамі)дасылаць: Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1, МДУ, рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр. Даведкі па тэл. (222) 28-31-51; кнігарня - 28-41-82.
Геаграфічна-статыстычны слоўнік Магілёўскай вобласці - Літара А /Ігар Шаруха
0
А
АБАГУЛЕННЫ ДВОР, ур., с.-г. угоддзі, у в. Дудаковічы Круглянскага р-на. (Кругл.)
АБАЛЕНШЧЫНА, ур., лясное, каля в. Горкі Чэрыкаўскага р-на. (Чэр.)
АБАЛОННЕ, БАЛОННЯ, ур., с.-г. угоддзі, луг, каля в. Радуцічы Асіповіцкага р-на. (Асіп.)
АБАЛОННЕ, ур., хмызова–балотнае, на У воз. Плывун, паміж воз. Плывун і Смольня Бабруйскага р-на. (Бабр.)
АБАЛОННЯ, ур., с.-г. угоддзі, заліўны луг, на пр. бер. р. Пціч, на ПнУ ад в. Падлужжа Глускага р-на. (Глуск.)
П.А. Лярскі. БІБЛІЯГРАФІЯ. Да 95-годдзя з дня нараджэння вучонага
0
БІБЛІЯГРАФІЯ П.А.ЛЯРСКАГА: да 95-годдзя з дня нараджэння
1946
Рання сяўба //За Радзіму.
Лес і ўраджай //За Радзіму.
1947
Заходнія вобласці БССР на ўздыме //За Радзіму, верасень.
1950
Цукровыя буракі — на палі Магілёўшчыны //Магілёўская праўда.
Па шляху развіцця //Магілёўская праўда.
Г.Я. Далгін
0
Г.Я. Далгін
Далгін Георгій Яўгенавіч - палярны даследчык. Ураджэнец Магілёва. У 1967 г. няўдала паступаў у Талінскае мараходнае вучылішча - паступіў у Ленінградскі гідраметэаралагічны інстытут на факультэт акіяналогіі. Палярны даследчык – працаваў на ст. Маладзёжная (пасёлак у 150 чал., 2-я станцыя па колькасці персаналу), гасцяваў на амерыканскай ст. Мак–Мэрдак (самая вялікая – 1500 чал., цэлы город з сістэмай гандлёвых кропак, устаноў культуры). Перасякаў экватар на самалёце (грамота з аўтографам этнічнага беларуса, падарожніка і кінавядучага Юрыя Сянкевіча), параходам. Падарожнічаў па ПАР (1991; у гэты час разваліўся СССР; улады ПАР прапаноўвалі застацца ў краіне на ПМЖ). Плаваў у адным з антарктычных азёр (у рашчыліне). У 1990-2000-я гг. працаваў у Магілёўскай метэабсерваторыі.
Дз. Л. Іваноў
+2
Дз. Л. Іваноў

Іваноў Дзміцер Леанідавіч (26.10.1963, в. Лапаціна Мсціслаўскага р-на), ск. НСШ у в.Мушына, Горацкае педвучылішча (1983), ф-т прыродазнаўства БДПУ (1990). К.г.н., дацэнт, нам. дэкана ф-та прыродазнаўства БДПУ імя Танка (да 2004), з 2004 г. – дацэнт каф. агульнага землязнаўства БДУ. Доктар геаграфічных навук, намеснік дэкана геаграфічнага факультэта БДУ. Вучань праф. Б.М.Гурскага. Займаецца палеагеаграфіяй, палеабіялогіяй, стратыграфіяй чацвярцічных і галацэнавых адкладаў, МВГ у вну.


1. Геаграфічныя асаблівасці прасторава-часавай зменлівасцці маляраў М1 і М3 А.terrestris L. Галацэну Беларусі //Весці БДПУ. 2001. №2. –С.177-186. 2. Мотузко А.Н., Иванов Д.Л., Надаховский А. Основные этапы развития микротериофауны Беларуси, Польши и сопред.территорий в плейстоцене и голоцене //Матер.Ш Всеросс.совещ.по изуч.четвертичного периода. –Т1.-Смоленск, 2002.-С.179-182. 3.Надаховский А., Мотузко А.Н., Иванов Д.Л. Стратиграфия четверт.отлож. Беларуси, Польши и сос.терр.на основании изучения мелких млекопитающих //Стратиграф.и палеонтолог.геолог.формаций Беларуси: Матер. Междунар.научн.конфер.памяти А.В.Фурсенко, Мн., 30-31 янв.2003. – Мн.: ИГН НАНЬ, 2003.-С.217-223. 4. Motuzko A., Ivanov D. Holocene micromammal complexes of Belarus: a model of fauntal development during Interglacial epochs //Acta zool. Cracow, №39 (1): Krakow. 1996. P.381-386.
И.Ф. СИНЦОВ
0
И.Ф. СИНЦОВ

УРОЖЕНЕЦ МОГИЛЕВЩИНЫ И.Ф.СИНЦОВ –
ПЕРВЫЙ ГЕОЛОГ САРАТОВСКОЙ ГУБЕРНИИ

С.Н. МОНИКОВ, Волгоградский отдел РГО, ВГПУ

В любой области науки, и не только ее, есть личности, отношение к которым противоречивое. Оно сложилось, с одной стороны, в силу субъективного отношения к ним со стороны современников. С другой стороны, с точки зрения их вклада в науку, мнение носит объективный характер. К числу таких личностей можно отнести геолога Ивана Федоровича Синцова. О нем, как, например, о его коллегах Мушкетове или Павлове, не написано ни одной книги, или сколь-нибудь существенного очерка. Отрывочные сведения о нем разбросаны по различным источникам. Попытаемся реконструировать из «информационных обломков» цельный портрет ученого и человека…
В.Р. ЯРМАЧЭНКА
0
В.Р. ЯРМАЧЭНКА

Віктар Рыгоравіч Ярмачэнка нарадзіўся ў 1940 г. у в. Мілаславічы Клімавіцкага раёна. Скончыў мясцовую школу. У 1959-1963 гг. служыў на Паўночным флоце у якасці радыётэлеграфіста. У 1963-1969 гг. вучыўся у Ленінградскім вышэйшым інжынерна-марскім вучылішчы імя адмірала С. Макарава. Скончыў Арктычны факультэт па спецыяльнасці гідраграфія. У 1969-1972 гг. – інжынер, старшы інжынер марской гідраграфічнай экспедыцыі, у 1972-1976 гг. – галоўны інжынер гідраграфічнай базы п.Ціксі ЯАССР. З 1976 г. старшы інжынер, начальнік аддзела гідраграфічнага прадпрыемства Міністэрства марскога флота. У 1977-1978 гг. удзельнічаў у 24-й савецкай антарктычнай экспедыцыі на навукова-экспедыцыйным судне “Міхаіл Сомаў”, у 1977 – удзельнік навукова-экспедыцыйнага рэйса атамнага ледакола “Арктыка” да паўночнага полюса. Ганаровы палярнік.

1. Памяць.: Гіст…. Хрон. Клімавіцкі р-н. – Мн., 1995.–С.620.
В.П. Федаровіч
0
В.П. Федаровіч

Федаровіч Вацлаў Пятровіч (1848-1911). Краязнавец, аматар геаграфіі, калекцыянер, юрыст. Член-карэспандэнт Кракаўскай АН. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Маскоўскі універсітэт. 3 1872 працаваў адвакатам у Саратаве, Балашове, Царыцыне, Ерэване. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Дапамагаў у раскопках археолагам, у т.л. М.Ф.Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагістычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх калекцыянераў Бергнера і Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі і Літвы, беларускія і літоўскія выданні 18-19 ст. Свае артыкулы па гісторыі краю друкаваў у “Витебских губернских ведомостях”. Складальнік і ініцыятар выдання літаратурна-краязнаўчага зборніка “З ваколіц Дзвіны” (Віцебск, 1912). Распрацаваў статут Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. У 1920 на базе яго калекцый арганізаваны своеасаблівы музей старажытнасцей імя В.Федаровіча, які ў 1924 стаў часткай Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.