Наверх

Яршова Г.М. - Ершова Галина Николаевна

Опубликовано: 105 дней назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 88
0
Голосов: 0
Яршова Галіна Мікалаеўна (нар. у 1925)
Географ, педагог. Нарадзілася 17 лютага 1925 г. у г.Цывільск Чувашскай АССР. Скончыла Цывільскае педвучылішча (1940), у 1940-1942 гг. вучылася на геаграфічным факультэце Ленінградскага педінстытута імя А. Герцэна. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прымала ўдзел у будаўніцтве абарончых камунікацій вакол Ленінграда, была санітарам медыка-санітарнай каманды СПА інстытута. Узнагароджана медалём “За абарону Ленінграда” (1942). У 1942-1945 гг. знаходзілася ў эвакуацыі, на сваёй радзіме, працавала ў дзяржаўных установах. У 1945-1948 гг. працягвала вучобу ў ЛДПІ, у 1948-1951 гг. вучылася ў аспірантуры пры кафедры эканамічнай геаграфіі педінстытута. Кандыдат геаграфічных навук (1952 г.; тэма дысертацыі “Анежскае возера. Карэльскае Прыанежжа”). З 1951 г. жыццё і навукова-педагагічная дзейнасць звязаны цалкам (за выключеннем 1958-1960 гг., калі яна працавала дацэнтам Петрапаўлаўскага педінстытута) з беларускай зямлёй: старшы выкладчык кафедраў прыродазнаўства і геаграфіі Мазырскага настаўніцкага (1951-1952), Гомельскага педагагічнага (1952-1955, да ліквідацыі прыродазнаўча-геаграфічнага факультэта), кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педагагічнага (1955-1958) інстытутаў. Падчас працы ў Магілёве прымала ўдзел у падрыхтоўцы да друку шэрагу геаграфічных артыкулаў ва “Учёных записках Могилёвского пединститута” (1957), займалася вывучэннем малых гарадоў вобласці. У 1960-1975 гг. працавала асістэнтам, дацэнтам (з 1962) кафедр геаграфіі (1960-1964), эканамічнай геаграфіі (1964-1975) Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, чытала курсы геаграфіі БССР, эканамічнай геаграфіі СССР, кіравала спецсемінарамі па геаграфіі.

АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Горад Гомель: Экономико-географический очерк // Уч. записки Могилевского пединститута. Вып. IY. Сер. геогр. - Мн., 1957; Развитие промышленности Северо-Казахстанского экономического района в семилетке // Уч. записки Петропавловского пединститута. - Вып. 4. - Петропавловск, 1960; Петропавловск: Экономико-географический очерк // Уч. записки Петропавловского пединститута. - Вып. 5. - Ч. 1. - Петропавловск, 1960; Осиповичи: Историко-экономический очерк. - 2 изд. - Мн., 1982 (у сааўт.).
БІБЛІЯГРАФІЯ: Лысковец М., Крайко Б. Факультету естествознания БГПУ им. М. Танка - 25 лет // Геаграфія: праблемы выкладання. - 1996. - Вып. 3; Шаруха І. 65 гадоў геафаку МаДУ //Геаграфія: праблемы выкладання.- 1999.- №3; Г.М. Ярашова // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934 – 1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Ярославцев С.И. | Витковский Н.И.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!