Наверх

Ярцев В.И.

Опубликовано: 51 день назад (16 февраля 2020)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 1364
0
Голосов: 0
ЯРЦАЎ В.І.
Геолаг-чацвярцiчнiк, лiтолаг, мiнеролаг, кандыдат геолага-мiнералагiчных навук (1978), старшы навуковы супрацоўнiк (з 1980), вядучы навуковы супрацоўнiк БелНДГРI (з 1988) Валерый Iванавiч Ярцаў нарадзiўся 4 снежня 1939 г. у г. Харкаве ў сям΄i ваеннаслужачага.
Пасла заканчэння сярэдняй школы i школы ДТСААФ (1957) ў г. Магiлёве працаваў вадзiцелем (1958–1960), праходзіў службу ў Войску (1960–1963). Скончыў геаграфiчны факультэт БДУ з адзнакай (1968). Некаторы час (1968-1971) працаваў асістэнтам кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута.
Пасля абароны дысертацыі «Склад, размеркаванне i асаблiвасцi фармiравання цяжкай фракцыi антрапагенавых адкладаў Беларусi» цалкам прысвяціў сябе вывучэнню чацвярцiчнай геалогii Беларусi. Удзельнiк-выканаўца шматлікіх праграм фундаментальных i навукова-тэхнiчных даследаванняў, укаранення вынiкаў навуковых работ у сферу вытворчасцi. Пад яго кiраўнiцтвам выкананы навукова-даследчыя работы па вывучэнню геалагiчнай будовы i геамарфалагiчных асаблiвасцей чацвярцiчнай тоўшчы, лакальнага i рэгiянальнага прагназiравання залежаў карысных выкапняў розных рэгiёнаў Беларусi. У навуковых даследаваннях В. I. Ярцава выяўляюцца заканамернасцi размеркавання i фармiравання цяжкiх мiнералауў найважнейшых генетычных тыпауў; даецца ацэнка ўплыву жывiльнай правiнцыi на фармiраванне мiнералагiчнага спектру чацвярцiчнай тоўшчы; абгрунтоўваюцца мiнералагiчныя крытэрыi для лiталагiчнага аналізу i карэляцыi палеанталагiчна «нямых» тоўшч чацвярцiчных адкладауў; вызначаюцца мiнералагiчныя iндыкатары галацэнавага алювiя для выяўлення актыўных на сучасным этапе лакальных тэктанiчных структур; даказваецца мэтазгоднасць спадарожнага здабывання карысных цяжкiх мiнералаў пры гiдра-механiзiраванай распрацоўцы пясчаных i пясчана-жвіравых адкладаў.
Ім распрацаваны практычны дапаможнiк для мiкраскапiчнага вызначэння найважнейшых абломачных мiнералаў цяжкай фракцыi чацвярцiчных адкладаў. Цэлы шэраг прац В. I. Ярцава прысвечаны вывучэнню заканамернасцей фармiравання i распаўсюджвання генетычных тыпаў i фацый элювiяльнага, гравiтацыйнага, воднага, субаэральнага, антрапагеннага, ледавiковага, водна-ледавiковага i бiягеннага парагенетычных утварэнняў. На аснове вылучэння комплексаў тыповых дыферэнцяльна-дыягнастычных прыкмет генетычных тыпаў i фацый В. I. Ярцавым складзены палявы паказальнiк (таблiцы-ключы) генетычных тыпаў i фацый чацвярцiчных адкладаў, якi можа быць выкарастаны ў якасцi метадычнага дапаможнiка для шырокага кола спецыялiстаў пры вывучэннi фацыяльна-генетычных, палеагеаграфiчных, лiталагiчных, литастрагыграфiчных i iншых праблем чацвярцiчнай геалогii, пры правядзеннi геолага-здымачных, гiдралагiчных i iнжынерна-геалагiчных работ. Таблiцы дыягнастычных прыкмет генетычных тыпаў i фацый могуць таксама служыць вучэбным дапаможнiкам для навучальнага працэсу студэнтаў. З улікам аб΄ектыўна неабходнага размежавання паняццяў i абставiн асадканакаплення В.I. Ярцаў разглядае праблемныя ў геалагiчнай навуцы вызначэння фацый, генетычнага тыпа, фармацыi i абгрунтоўвае паняцiйна-тэрмiналагiна вывераныя вызначэннi заканамерных з΄яў, якія тычацца чацвярцiчных кантынентальных утварэнняў. Важны напрамак навуковых даследаванняў В. I. Ярцава - вывучэнне рэчыўнага складу геалагiчных цел. Ён вывучае геалагiчныя, палеагеаграфiчныя i стратыграфiчныя ўмовы генезiсу лакалiзацыi залежаў карысных выкапняў, займаецца распрацоўкай геалагiчных крытэрыяў лакальнага i рэгiянальнага прагназавання залежаў мiнеральнай сыравiны чацвярцiчнай тоўшчы, укараненняў у даследаваннi i практыку колькасных, найперш логiка-iнфармацыйных, метадаў прагназавання. Ім распрацаваны рацыянальная схема вывучэння асаблiвасцей фармiравання генетычных тыпаў i фацый чацвярцiчных адкладаў, а таксама вывучэння асаблiвасцей фармiравання генетычных тыпаў i фацый чацвярцiчных адкладаў – новая генетычная класiфiкацыя чацвярцiчных адкладаў, будаўнiчых матэрыялаў чацвярцiчнай тоўшчы.
В. I. Ярцаў - навуковы кiраўнiк праекта «Стварэнне асновы для развiцця iнфраструктуры i тэрытарыяльнага планавання памежных тэрыторый Лiтвы i Беларусi» (2004; праграма для сумесных даследаванняў з суседнiмi краiнамi), у межах якога складзена 78 геалагiчных карт.
В. I. Ярцаў – аўтар больш за 200 друкаваных прац. Ім падрыхтаваны навуковыя i метадычныя дапаможнiкi для геолагаў-практыкаў: “Метадычны дапаможнiк для геолагаў па вывучэнню чацвярцiчных адкладаў” (1992, сааўтар А.I.Гайгалас), “Пошукi i разведка радовiшчаў мiнеральнай будаўнiчай сыравiны. На прыкладзе чацвярцiчных адкладаў” (2002, сааўтары Э. А. Высоцкi i iнш.). Упершыню на Беларусi В. I. Ярцавам на падставе беларускага матэрыяла створана манаграфiя “Мiнералогiя. Вывучэнне i вызначэнне абломачных мiнералаў антрапагенавых парод Беларусi” (1998, сааўтар Я. I. Аношка).
З 2005 г. В. I. Ярцаў афіцыйна на пенсii, аднак працягвае актыўную навуковую працу. Да канца 2009 г. ім завершана шматгадовая праца “Геалагiчны слоўнiк. Паняццi i тэрмiны”. Складанню гэтай энцыклапедыі прысвечаны не адзін дзесятак гадоў. Слоўнік змяшчае каля 5 тысяч тэрмiнаў.
В. I. Ярцаў – аўтарытэтны спецыяліст, вядомы на Беларусi i па-за яе межамі.
Акадэмікі Р. Гарэцкі, А.Мацвеяў.
Фещенко Ф.С.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!