Наверх
Зварот да Т.Конан
Автор: Раиса Овчинникова
Опубликовано: 2154 дня назад (17 марта 2013)
Блог: Топонимика родного края
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 1 раз — 19 марта 2013
Просмотров: 1212
|
+4↑ Голосов: 4 |
Зварот адміністратара да Таццяны Конан
Пажадана, каб аб’ёмныя матэрыялы Вы выкладалі не на сцяне клуба, а ў блогу. Цяпер па сутнасці артыкула. Калі Вы цікавіцеся тапаніміяй Баранавіцкага раёна трэба матэрыял збіраць не толькі па апублікаваных слоўніках, тым больш, што ў іх мноства памылак на сучасны погляд. Летам можаце зрабіць палявыя выезды, экспедыцыі, у зімовы час працаваць у архівах. Напрыклад, адшукаць прозвішчы і імёны былых землеўладальнікаў, ад якіх утвораны айконімы патранімічнага паходжання.
Назва в.Кутаўшчына не ўтворана ад назвы вадасховішча, хутчэй наадварот. А сама аснова КУТ- можа паходзіць або ад назвы сацыяльнай групы людзей кутнікаў, якія не мелі ўласнай зямлі, а пражывалі ў дамах іншых сялян-домагаспадароў. Або ад нейкай былой аддаленай мясцовасці, аб мінулым часе падзеі сведчыць суфікс –ШЧЫНА.
У группу фітатапонімаў, утвораных ад назваў раслін нельга напрамую ўключаць айконімы тыпу Бараўцы. БАРАЎЦЫ – гэта жыхары, якія жывуць ля бору. А ўжо ад назвы жыхароў утворана назва населенага пункта. Тое самае тычыцца паходжання айконімаў Шпакоўцы і Жабінцы. А вось назву Лозы можна смела перанесці ў раздзел фітатапонімаў. Іншае паходжанне ў падобных па гучанню назваў тыпу Лазы.
Самыя старыя назвы ў любым регіёне – гэта назвы рэк, азёр, балот. Іх назвы можна выявіць з дапамогай картаграфічнага матэрыяла, шляхам апытання старажылаў. Іх этымалогія самая складаная, часта памылковая. Як у выпадку з гідронімам Мышанка. У В.А.Жучкевіча назва ракі паходзіць быццам бы ад назвы звярка грызуна. На самай справе аснова іншая і ўсім вядомая - МОХ, МАШОК, толькі вакальнасць кораня не –О-, а –Ы-. А у назве ракі Мухавец, вакальнасць –У-. І самае цікавае, назва ракі Мышанкі і назва ракі Молчадзь роднасныя, утвораны ад адных і тых жа асноў. Як гэта даказаць? Для гэтага трэба добра трэба ведаць законы навукі лінгвістыкі, як утвараюцца тыя ці іншыя гукі і іх пераходы. У ангельскай мове мох – гэта MOSS. Такая ж аснова МОС- у назвах вядомых гідронімаў – Москва, Мосар, Москота, Маска. Гук –С- на іншым гукавым фоне можа даваць варыянт –Х-. Напрыклад, назва аднаго возера ў басейне Заходняй Дзвіны Освято, а другога Охват, а ў прынцыпе, гэтыя гідронімы - блізняты. Акрамя гэтага ў сваім развіцці з падняццем кончыка языка –С- пераходзіць у гук –Т-, а паміж імі заканамерна ўтвараецца гук –Л-. Такім чынам знешне непадобныя гідронімы Мосар, Молчадзь, Моталь, Моцяж маюць адну агульную махавую аснову і з’яўляюцца таксама фітатапонімамі. Заканамерны для мяне прыклад з слоўніка Жучкевіча, што р.Москота знаходзіцца ў сістэме р.Мологі (РФ). У адным арэале побач дзве асновы МОС- і МОЛ-. Вадзім Андрэевіч нават не здагадваўся ў свой час аб роднаснасці гэтых назваў.
Як бачыце, каб займацца тапанімікай толькі аднаго раёна, трэба не толькі ведаць гісторыю землеўладання, геаграфію, родную мову, але і валодаць па крайняй меры сотнямі назваў геаграфічнай наменклатуры на розных мовах, у тым ліку і старажытных. Поспехаў у гэтым накірунку!

Комментарии (3)
# 21 марта 2013 в 12:56 +4 |
# 22 марта 2013 в 19:48 0 |
# 10 мая 2013 в 19:23 0 |