Наверх

Вадзім Андрэевіч Жучкевіч

Опубликовано: 171 день назад (19 ноября 2015)
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 139
+3
Голосов: 3
Вадзім Андрэевіч Жучкевіч, успамін пра настаўніка

Сёння 19 лістапада 2015 года споўнілася роўна 100 год з дня нараджэння выдатнага чалавека, географа, тапаніміста Вадзіма Андрэевіча Жучкевіча. Нарадзіўся ён у маляўнічым кутку нашай краіны – у Лоеве на Дняпры. Можа таму ў школьныя гады юны Вадзім пісаў вершы і дасылаў іх у “Піянерскую праўду”. Атрымаў філалагічную і геаграфічную адукацыю. Працаваў за доўгае жыццё на розных пасадах – ад простага настаўніка ў правінцыянальных школах да ўплывовага чыноўніка Дзяржплана БССР. Мы, географы, болей ведаем яго як спецыяліста ў галіне фізічнай геаграфіі, тапанімікі, методыкі выкладання геграфіі ў школе. У розных энцыклапедычных выданнях пералічаны асноўныя вехі яго жыццёвага і навуковага шляху. Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1954, доктарскую - ў 1971. З 1964 года працаваў на геафаку БДУ. Прайшоў шлях ад дацэнта да загадчыка кафедрай, прафесар (1972), дэкан завочнага факультэта, Прэзідэнт Геаграфічнага таварыства. В.А.Жучкевіч – аўтар каля 350 навуковых прац. Пералічу толькі самыя асноўныя:
“Общая топонимика» (1968), “Топонимия Белоруссии” (1968), «Краткий топонимический словарь Белоруссии» (1974), «Геаграфія БССР” (1973), “География в цифрах и сравнениях” (1971), “Дороги и водные пути Белоруссии” (1977), “Изучение географии Белоруссии в курсе географии СССР (1978), “Физическая география материков и океанов” (1986).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. На лацкане пінжака насіў планкі ад ваенных узнагарод: медалёў “За адвагу”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй”. За мірную працу таксама атрымаў мноства ўзнагарод і званняў – “Ганаровую Грамату Вярхоўнага Савета БССР”, знак “Выдатнік асветы БССР”, “Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР” (1977).
Быў немнагаслоўны, лекцыі чытаў даволі манатонна. Апранаўся вельмі сціпла. Да студэнтаў адносіўся строга. Здаць яму залік па тапаніміцы з першага разу ўдавалася не кожнаму.
У 1982 годзе па рэкамендацыі Валянціны Рыгораўны Сіняковай я паступіла да В.А.Жучкевіча ў завочную аспірантуру. Планы Жучкевіча па маёй дысертацыі былі вельмі шырокія. Даць філасофскае абаснаванне паняційнага апарата беларускай геаграфічнай тэрміналогіі ў дыяхранічным аспекце. Пад кіраўніцтвам Жучкевіча мне ўдалося апрацаваць тэрміны і тапонімы сельскагаспадарчай вытворчасці, пасяленняў і іншыя. З той пары ляжыць мёртвым грузам руска-беларускі слоўнік гідраметэаралагічных тэрмінаў на 9 тысяч слоў. Жыццё Вадзіма Андрэевіча абарвалася трагічна ў лютым 1985 года. Не ачуняўшы пасля грыпу ён выйшаў на працу і цэлы дзень правёў без адпачынку на геафаку. Вечарам яму стала дрэнна і хуткая дапамога забрала яго ў бальніцу, дзе ён памёр.
Запрашэнне на прадстаўленне кнігі | Экскурсія Мінск-Таллін-Стакгольм-Рыга-Мінск
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!