Наверх
Таямнічыя люстэркі
Автор: Раиса Овчинникова
Опубликовано: 1828 дней назад (21 ноября 2014)
Блог: Блог Раісы Аўчыннікавай
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 1 раз — 21 ноября 2014
Просмотров: 969
|
+4↑ Голосов: 4 |
Таямнічыя люстэркі
Для аднаго чалавека люстэрка – звычайны побытавы прадмет, для іншага – спосаб зазірнуць у глыбіні гісторыі і сусвету.
Мноства незвычайных выпадкаў і здарэнняў адбывалася з люстэркамі ў старажытнасці. Праўда, адразу трэба агаварыцца, што пад люстэркамі часта разумеліся прадметы, якія толькі знешне нагадвалі гэты прадмет, а былі больш падобныя на сучасныя: тэлевізары, камп’ютарныя планшэты, мабільнікі, лазеры, тэлескопы і інш.
Легенда першая. Бацька Аляксандра Македонскага мог назіраць за навакольнымі тэрыторыямі па прыбору, які апісаны як круглы медны таз з водным экранам. Аднойчы ён убачыў на гэтым экране, што да Егіпта набліжаюцца караблі варвараў. Гэта дазволіла яму своечасова падрыхтавацца да бегства з краіны і пазбегнуць гібелі. Як бачым, воднае люстэрка было акруглай формы, у металлічным корпусе. Што нагадвае нам гэты прыбор? Больш за ўсё вадкакрысталічны экран сучаснага манітора.
А вось прыклад з Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. У “Казцы пра мёртвую царэўну і сем багатыроў” паэт апавядае, што другой жонцы цара ў якасці пасага дасталося чароўнае люстэрка. З гэтым люстэркам царыца размаўляла на працягу дваццаці год, пакуль не падрасла дачка цара. Што нагадвае невялікае чароўнае люстэрка? Сучасны мабільнік з экранам. Застаецца задаць яшчэ пытанне – з кім размаўляла царыца, хто быў яе субяседнікам і крытыкам? Адказу пакуль няма.
Вернемся да Аляксандра Македонскага. Апісана, што і сам Македонскі меў нейкае чароўнае люстэрка, якое паказвала яму будучыя бітвы і здарэнні. Тут люстэрка выступае ў якасці своеасаблівай машыны часу. Распаўсюджаны ў міфалагічнай літаратуры сюжэт.
Яшчэ адна легенда ад Македонскага. Аднойчы ў гарах Арменіі ў даліне паміж дзьвумя гарамі загінула ў атручаным паветры мноства воінаў. Быццам бы гэтую даліну сцераглі два магутныя драконы, якія і напаўнялі цясніну атрутнымі выпарэннямі. Сакрат па ўказанню палкаводца пабудаваў вялікую вежу і паставіў на ёй вялізарнае люстэрка з плоскага тонкага булата, які быў добра адпаліраваны. З дапамогай гэтага люстэрка Сакрат быццам бы разглядзеў пачварных драконаў і потым знічтожыў іх. Ваенныя гісторыкі бачаць у гэтым апісанні правобраз нейкай дальнабойнай гарматы. Але мне, як географу, здаецца, што гэта было звычайнае вулканічнае вывяржэнне з двух жэрлаў, якое суправаджалася выкідамі атручаных газаў. Ну а газы скапліваліся ў горнай даліне і ад іх гінулі людзі і коні. А што тычыцца знічтажэння вогненных драконаў, то гэта абазначае толькі тое, што вулканічныя выкіды з часам скончыліся. А вось назіраць за вывяржэннем, сапраўды, Сакрат мог з дапамогай прыбора, які вельмі нагадвае нам сучасны тэлескоп. Люстэрка тэлескопа мае добра адшліфаваную паверхню і ўстанаўліваецца ў гарах на ўзвышшы.
Пра люстэрка Архімеда, якое спаліла варожы флот на подступах да Сіракузаў, можна сказаць коратка – старажытны гіперебалоід, або лазер. І гэта апісанне не вымысел старажытных храністаў.
Наш славуты зямляк - случак астраном Вітальд Цэраскі ў 1889 годзе набыў на Сусветнай выставе ў Парыжы ўвагнутае люстэрка і з яго дапамогай у выніку эксперыментаў і разлікаў змог вызначыць тэмпературу паверхні Сонца – 6000 градусаў. Цэраскі, як і Архімед, факусіраваў люстэрка на розныя цвёрдыя металлы і мінералы, якія плавіліся ад уздзеяння высокай тэмпературы. Тэмпература ў фокусе дасягала 3500 градусаў.
Арабы здаўна валодалі сакрэтамі па вырабу так званых “чорных люстэрак”, якім таксама прыпісвалася здольнасць зазірання ў мінулае і будучыню. І, быццам бы ў 16-м стагоддзі адзін еўрапеец Крыстофер Вагнер набыў такое люстэрка і авалодаў сакрэтам іх вырабу. Адно з яго люстэрак трапіла ў Польшу да знакамітага чаранкніжніка Яна Твардоўскага. У гэтае люстэрка па паданню доўга ўзіраўся сам Напаліён Банапарт, але тое, што ён убачыў у глыбінях зазяркалля, не спадабалася палкаводцу і ён грукнуў па люстэрку кулаком. Той жа сюжэт пра палкаводца, толькі замесц Македонскага імя Напаліёна. Каб гэта было праўдай, то любая вайна канчалася б, не пачаўшыся.
У літаратуры многа напісана пра таямнічы “хранавізар” манаха з Ватыкана Пелегрына Эрнэцці. Гэта быў цікавы чалавек, вучоны, інтарэсы якога сягалі ад фізікі да музыкі. Быццам бы Эрнэцці ў 1950 годзе вынайшаў прыбор з экранам, з дапамогай якога пабываў у часах зараджэння хрысціянства, слухаў нават “Нагорную пропаведзь” самаго Ісуса Хрыста, прысутнічаў пры яго распяцці. Пабываў быццам бы і на пастаноўцы оперы “Ціест”, якая адбывалася ў Рыме ў 169 годзе да н.э. Пішуць, што Ватыкан забараніў выкарыстанне гэтай машыны, а сам манах памёр у 1994 годзе. Існуюць спасылкі, што такія распрацоўкі вядуцца ў Расіі і ЗША. Магчыма, гэта фантастыка, але цікаўнасць да гэтай тэмы будзе існаваць, пакуль будзе існаваць і само чалавецтва.
А вось што нядаўна трапілася мне ў Патрыяршым Летапісе ў Зборніку старажытна-рускіх летапісаў (ПСРЛ, т.9, с.10). Пад 6384 годам ад стварэння сусвету, або прыкладна ў 876 годзе нашай эпохі ў Кіеве было знічтожана люстэрка, у якім можна было назіраць падзеі з іншых месц і краінаў. Манахі знічтожылі люстэрка, бо, гледзячы на яго, народ вельмі хваляваўся. Што гэта быў за тэлевізар, хто трансліраваў перадачы на тагачасны Кіеўскі Майдан, невядома. І што цікава, перарыла Інтэрнэт і ніхто на гэты факт не звяртаў увагі і не спасылаўся.
Артыкул гэты быў напісаны вечарам 4 лістапада 2014 года. Скончаны дакладна ў 18.44. А ноччу мне ўбачыўся сапраўдны прадказальны сон. У прамавугольным люстэрку мая аднакурсніца і вельмі паважаны мной чалавек, Зіна Шаблінская (Каршакевіч), два гады назад адышоўшая нечакана ад нас ў зазяркальныя далі, запрашала мяне кудысьці. У жыцці яна была для нашага курса той пуцяводнай нітачкай, якая 40 год звязвала нас з былой Альма-Матэр. Цяпер, нажаль, ніводнага аднакурсніка на геафаку няма. І, шкада і прыкра, што ніхто не запрасіў нас на святкаванне юбілею факультэта. А вось Зіна змагла гэта зрабіць такім дзіўным спосабам.

Комментарии (0)
Нет комментариев. Ваш будет первым!