Наверх

Нечаканая знаходка

Опубликовано: 24 дня назад (23 февраля 2016)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 2 раза — последний 27 февраля 2016
Просмотров: 75
+4
Голосов: 4
Нечаканая знаходка

21 лютага святкуецца дзень роднай мовы. Для нас, беларусаў, гэта своеасаблівы дзень дапамагчы нашай прыгожай і пакутнай мове выжыць у час сцірання нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і глабальнага перасялення “качэўнікаў”. Гэтаму знакаваму дню прысвечаны мой невялікі артыкул.
Працуючы з архіўнымі дакументамі мне даводзілася знаходзіць сярод старонак забытыя даследчыкамі розныя рэчы і закладкі. Аднойчы са справы ў Гістарычным архіве Беларусі вываліўся яшчэ даваенны аловак. А ў адным з летапісаў Галоўнай Геафізічнай абсерваторыі, якая знаходзілася ў Пецярбургу, мне трапіўся лісток каляндара 1914 года. З той пары роўна сто год ніхто ў гэты том не заглядаў. Сустракаліся аповеды даследчыкаў, што у судовых справах нават адрэзаныя засушаныя пальцы знаходзілі. Але я павяду гаворку пра іншую цікавую знаходку, якую мне падарыў лёс напярэдадні дня роднай мовы.
Вывучаючы матэрыялы Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года я заказала справу з карткамі ўдзельнікаў з’езда Мінскага Акружкама. Аўтаматычна гартала прахімічаныя сухія старонкі картак, шукаючы карткі дэлегатаў ад даследуемага Смілавіцкага раёна. Некаторыя карткі былі запоўнены ўласнаручна ўдзельнікамі, іншыя – тэхнічнымі сакратарамі нават без подпісаў дэлегатаў. І раптам мне трапілася картка, запоўненая каліграфічным почыркам Івана Дамінікавіча Луцэвіча (у скабках стаяў вядомы ўсім псеўданім – Я.Купала). Рукой самога Купалы былі запісаны патрабуемыя звесткі анкеты:
1. Фамилия, имя и отчество Луцэвіч Іван Дамінікавіч (Я.Купала)
2. Пол - мужчына 3. Возраст - 43 г.
1. Национальность - Беларус 5. Родной язык - Беларускі
6. Образование (подчеркнуть), высшее оконченное, высшее неоконченное, среднее
оконченное, среднее неоконченное, нисшее, самоучка, неграмотный - среднее
7. Главное занятие или профессия до революции 1917 г. - Літаратура
8. Главное занятие, профессия или должность в настоящее время (до съезда) -
Літаратура. Тэхнічны рэдактар Б.Д.В. (Белдзяржвыдавецтва – А.Р.)
9. Если ведёт земледельческое хозяйство, то сколько имеет десятин посева
голов рабоч скота, коров -
10. Если служащий, красноармеец или учащийся, то а) не был ли раньше (наёмным)
рабочим? сколько лет не работает у станка
б) не был ли раньше крестьянином? сколько лет не занимается зем-
леделием - 19 лет
11. Владеет ли сам или его семья имуществом - нет каким
12. Служил ли в Красной Армии? - нет в качестве
13. Состоит ли членом Профсоюза и какого? - Рабпрос
14. Партийная принадлежность - беспартыйны с какого года состоит
в партии
15. Кем делегирован на Съезд (избран в Горсовет) - Менск. Акружкам
с правом решающего или совещательного голоса - рашаючага
16. Который раз участвует на Съезде: Окружном (уездном) - першы
республиканском (губернском) выбирался ли членом
Горсовета - першы раз
17. Сколько раз избирался членом Исполкома: районного (волостного)
Окружного (уездного) центрального (губернского) -

3/ІV 1925 г.

Подпись лица, составлявшего карточку - Ів.Луцэвіч (Я.Купала)

Як бачым, адказы на рускамоўную анкету Купала даваў на беларускай мове, за выключэннем 11 і 12 пунктаў. Пэўна, аўтаматычна ён на гэтыя запыты адмоў’е напісаў па руску. Не дзіўны факт, што Купала меў толькі сярэднюю адукацыю. Сам будучы Старшыня СНК БССР М.М.Галадзед меў у той час “нісшую” адукацыю.
Але вернемся да Купалы. Іван Дамінікавіч быў шчырым прыхільнікам падарожжаў. У час жыцця ў Пецярбургу ён разам з сябрамі Браніславам Эпімах-Шыпілам і Антосем Грынкевічам летам 1910 года зрабіў падарожжа ў Фінляндыю да знакамітага вадаспада Іматра на рацэ Вуоксе. У выніку гэтага падарожжа нарадзіўся верш “Над Іматрай”. Купала зацікавіўся фінскімі народнымі легендамі і легендамі пра гэты вадаспад. Фінны як і беларусы святкуюць Купалле – свята вады, сонца і агню. Ян/Іван па фінску Юханус. З 1934 года свята Юханус аб’яднана з днём нацыянальнага фінскага сцяга і шырока адзначаецца ў гэтай краіне.
Сляды нашай былой еднасці з продкамі паўночных еўрапейцаў можна знайсці ў беларускай паўночнай гідраніміі. Тут і простая назва лепельскага возера Ахвенец, па фінску Ахвен – гэта “акунь”. І самае вялікае наша возера Нарач пераклікаецца карнёвымі гукамі з трэцім па велічыні фінскім возерам Інары. Падобныя карані ў назве вадаспада Іматра і возера Матырына ў басейне Заходняй Дзвіны. Маленькія азёрныя пратокі і азёры з такімі пратокамі ў тым жа басейне маюць назвы тыпу Векса, Вогзіна, Огзіна. У аснове гэтых гідронімаў фінамоўны геаграфічны тэрмін ВЕКСА/ВУОКСА “міжазёрная пратока”, утвораны ад карэльска-фінскага дзеяслова VUOTA “цекчы”.

А вось урыўкі з Купалаўскага верша пра Іматру:

На Поўначы сумнай, у Фіншчыне дзіўнай,
Ракой з вадаспадам заліўся пакат;
Вуоксаю рэчка завецца ў фінаў
Іматрай завуць вадаспад.
Клякочуць, рагочуць Іматрыны хвалі,
На цэлыя вёрсты шум-гоман стаіць.
Нем толечы каменны бераг, як з сталі,
І зараснік хвойны маўчыць.
Шалее Іматра між каменных глыбаў,
За хваляю хвалю імчаць к нізіне;
Як хмар недаступнасць махнатыя скібы
Адна адну схопіць, піргне.
…Другія іх зменяць і пеняцца ў зломе,
Адвечністым шумам калышуць прастор;
Свабодай сваёй і роднай Суомі
Сягнуць быццам хочуць да зор…

На тое і лічыцца Купала вялікім паэтам, бо ў гэтым невялікім паэтычным творы ён не проста адлюстраваў прыгажосць дзікай прыроды, але і філасофскі параўнаў стром хваляў з імкненнем фінскага народа да дзяржаўнай самастойнасці, якую краіна Суомі атрымала толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Рака Вуокса прадстаўляе сабой разгалінаваную водную сетку з заліваў і азёр, якія злучаюцца паміж сабой мноствам праток. Бярэ пачатак гэтая водная артэрыя з возера Сайма на тэрыторыі Фінляндыі, а ўпадае Вуокса двума рукавамі ў Ладажскае возера. Даўжыня ракі складае 156 кілометраў, з іх 143 прыпадае на расійскую тэрыторыю. Вадаспад Іматра, па фінску Імантракоскі, утварыўся, калі Вуокса з цяжкасцю пераадольвала ўзвышша Сальпауселькя. Вышыня вадаспада дасягала 82 метры. Далей вада імчалася па апісанай паэтам рэчцы Вуоксе ў Ладажскае возера. Шкада, але вадаспад Іматра пасля будаўніцтва ў 1929 годзе дамбы з электрастанцыяй перастаў існаваць. Праўда, у некаторыя дні па раскладу, а таксама на свята Божага нараджэння і Новы Год робіцца спецыяльны выпуск вады праз дамбу і вадаспад на гэтыя часы ажывае. Сюды ў такія дні прыязджае мноства турыстаў з Фінляндыі і Расіі. За вадаспадам можна назіраць са спецыяльнага маста праз Вуоксу. З Пецярбурга арганізуюцца аўтобусныя экскурсіі на Іматру. І кошт для расіян невялікі – 800-1500 рублёў пры ўмове візы. А чаму б нашаму Геаграфічнаму таварыству не арганізаваць экскурсію да Пецярбурга, Карэльскага перашыйка і Іматры?
Экскурсія Мінск-Таллін-Стакгольм-Рыга-Мінск
Комментарии (1)
Хлебин Роман # Сегодня в 19:33 0
Не могу не поддержать идею подобной экскурсии. Этой зимой на студенческие каникулы пытались Клубом путешествий организовать поездку в Питер и окрестности - как раз в сторону Карельского перешейка. Однако нынче деньги есть не у каждого, да и те у кого есть, часто каждую копейку считает. Поездка не случилась, а идея хорошая...надо собирать людей