Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
Присвоено имя П.А. Лярского СШ №21 г.Могилева
+1
Средней школе №21 Могилева присвоено имя педагога-географа Петра Лярского. Информацию Могилевского областного отдела ОО «Белорусское географическое общество» подтвердила директор учреждения образования Галина Викторова.
ПОБЕДА МОГИЛЕВЧАНИНА НА МЕЖДУНАРОДНОЙ ОЛИМПИАДЕ ПО ГЕОГРАФИИ
+1
МОГИЛЕВСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ОТДЕЛ ПОЗДРАВЛЯЕТ ПАВЛА СТУЛЬНИКОВА!
ПОЗДРАВЛЯЕМ С ПОБЕДОЙ ПАВЛА СТУЛЬНИКОВА НА МЕЖДУНАРОДНОЙ ОЛИМПИАДЕ ПО ГЕОГРАФИИ В СЕРБИИ!
Учащийся гимназии №3 г. Могилева Павел Стульников завоевал золотую медаль на 29-й Международной олимпиаде по географии, которая проходила в Белграде (Сербия). Павел показал не только замечательные теоретические знания по географии, но и умение безукоризненно выполнять практические задания в ходе полевого исследования, а также прекрасные картографические навыки.
По итогам олимпиады белорусская команда привезла с интеллектуального состязания четыре медали: одну золотую и три бронзовых награды. Этот успех стал продолжением победного выступления на Балтийской олимпиаде по географии (BalticiGeo) в Литве.
Вандроўка да радзімічаў, на радзіму Лярскага
+1
Магілёўскі абласны аддзел ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства” запрашае ў вандроўку 26-27 жніўня 2017 “Па Пяці турыстычных маршрутах Магілёўскай вобласці Ратабыльскага і Лярскага” (да 100-годдзя П.А. Лярскага)
26.08., субота
7:00 Ад’езд пл. Арджанікідзэ (Касцярня), насупраць БІП, Магілёў
Экскурсія па цэнтры старажытнага Шклова (Ратуша, парк; прафесійны экскурсавод)
Экскурсія па г. Горкі, дэндрарый БДСГА (прафесійны экскурсавод) – помнік прыроды рэспубліканскага значэння
Экскурсіі на конезавод (РСГУП “СГЦ Віхра”), крыніцу, на пасеку Ю. Грудінінай-Сіваковай (“Арэхавы Спас”, гарбата; пчалярская выстава, дэгустацыя; мёд 12-14 р./л, пярга, малачко, касметыка і інш.), па Амсціславу (1135 г.; гістарычны цэнтр, Дзявочая Гара; прафесійны экскурсавод), Пустынскі манастыр (1380 г.)
Апасля 17:00 – удзел у мерапрыемствах “Фэст радзімічаў”, Радамля (магчымы квіткі).
Гатэль** - будынак мясцовай школы (са сваімі спальнікамі)
27.08., нядзеля
Удзел у мерапрыемствах “Фэст радзімічаў”, Радамля.
12:00 - Экскурсія палац Р. Пацёмкіна (музей) г. Крычаў (уваходныя квіткі, экскурсавод)
15:00 – Экскурсіі на радзіме П.А. Лярскага. Абед у маёнтку Лярскіх. Пчалярская выстава “Арэхавы Спас”, дэгустацыя; летні мёд ад 12 р./л, пярга і інш.
20:00 – Вяртанне ў Магілёў.
Купальле-2017 Відэасправаздача
+1
Купальле.mp4 (195.7 Мб)
https://cloud.mail.ru/public/CM3R/eBiU2pk7N
Магілёўскі аддзел геаграфічнага таварыства на Купальлі
+1
У ноч з 24 на 25 чэрвеня, у самую кароткую ноч года, члены Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства ўзялі ўдзел у сьвяткаванні Купальля. Фэст адбыўся на р. Друць, каля в. Гута Бялыніцкага раёна. Беларускія строі, парад вышыванак,добры настрой, выдатныя людзі, сябры і сяброўскі, нацыянальныя стравы, прысмакі (і паслясмакі), нацыянальныя напоі, народныя купальскія песні, традыцыйная музыка з дударамі і скрыпачамі, вогнішча, колавод, любоў і каханне, сталыя і зусім малеча (самаму малому ўдзельніку - 4,5 мес.), малажэрная жамяра, конкурсы, вяночкі, кветачкі, прыемныя леса-лугавыя пахі, прыгожыя родныя краявіды, знаёмыя пысы і твары, рака, намётны лагер, вігвамы тутэйшых індзейцаў, мяйсцовыя цыганы, вандроўная лазьня, станоўчыя чароўныя ўспаміны..., а рыбалка аблам
ілася...
На Республиканском бале выпускников представитель Могилевского отдела БГО
+2
Действительный член географического общества, географ, выпускник факультета математики и естествознания МГУ им. А.А. Кулешова Михаил Погоцкий принял участие в Республиканском бале выпускников высших учебных заведений, который состоялся 23 июня в Минске. Всего на бал приехало более 200 лучших студентов вузов из всех регионов страны, в т.ч 5 – представители Могилевского государственного университета имени А.А. Кулешова.На мероприятие, помимо выпускников, были приглашены более 100 гостей, в их числе должностные лица страны, руководители и преподаватели
вузов.
Прэзентацыі кнігі "Край ў цэнтры Еўропы"
+1
13-га і 15 чэрвеня 2017 г. праведзены прэзентацыі кнігі прафесара Ігара Шарухі "Край ў цэнтры Еўропы. Полацкі раён, Полацк, Наваполацк".
13-га прэзентацыя адбылася ў кавярні "Раздол" у г. Полацку (арганізатар - Полацкая філія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны), 15-га - у "Цэнтр Кола" у Магілёве(арганізатар - Магілёўская філія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны).
Прэзентацыі прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Магілёўскі абласны аддзел геаграфічнага таварыства прымае запрашэнні на правядзенне прэзентацыі кнігі ў іншых месцах Беларусі.
Прэзентацыі кнігі "Край ў цэнтры Еўропы"
0
13-га і 15 чэрвеня 2017 г. праведзены прэзентацыі кнігі прафесара Ігара Шарухі "Край ў цэнтры Еўропы. Полацкі раён, Полацк, Наваполацк".
13-га прэзентацыя адбылася ў кавярні "Раздол" у г. Полацку (арганізатар - Полацкая філія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны), 15-га - у "Цэнтр Кола" у Магілёве(арганізатар - Магілёўская філія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны).
Прэзентацыі прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Магілёўскі абласны аддзел геаграфічнага таварыства прымае запрашэнні на правядзенне прэзентацыі кнігі ў іншых месцах Беларусі.
Жалобны мітынг на магіле П.А. Лярскага
0
5-га чэрвеня 2017 года, на другі дзень Сёмухі, члены Магілёўскага аддзела геаграфічнага таварыства наведалі магілы Пятра Аляксеевіча Лярскага і яго спадарожніцы па жыцці, музы яго творчасці, географа Ларысы Яўгенаўны Астроўскай (яе бацька - Я.В. Астроўскі, заслужаны настаўнік №1 у БССР (1941), разам з Якубам Коласам вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і Віленскім ўніверсітэце). Грамада правяла жалобны мітынг.
Да 100-годдзя П.А. Лярскага (02.01.2018) будзе ўстаноўлена на корпусе факультэта матэматыкі і прыродазнаўства (Магілёў, Першамайская, 44)мемарыяльная дошка.
Вядзецца збор ахвяраванняў на яе выраб і ўстаноўку. Пакуль што сабрана крыху больш за 10 адсоткаў
сродкаў.
Жалобны мітынг на магіле С.І. Сідора
0
28 траўня 2017 г. члены Магілёўскага абласнога аддзела геаграфічнага таварыства наведалі магілу прафесара Сяргея Іванавіча Сідора з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння вучонага. Быў арганізаваны невялікі жалобны мітынг.