Наверх
SharukhoGEO
Автор блога: | Игорь Шарухо |
Все рубрики (191) |
Географы і геолагі - ураджэнцы Магілёўскай вобласці (74) |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 770 просмотров
|
БІБЛІЯГРАФІЯ П.А.ЛЯРСКАГА: да 95-годдзя з дня нараджэння
1946 Рання сяўба //За Радзіму. Лес і ўраджай //За Радзіму. 1947 Заходнія вобласці БССР на ўздыме //За Радзіму, верасень. 1950 Цукровыя буракі — на палі Магілёўшчыны //Магілёўская праўда. Па шляху развіцця //Магілёўская праўда.
Нет комментариев
|
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 606 просмотров
|
Г.Я. Далгін
Далгін Георгій Яўгенавіч - палярны даследчык. Ураджэнец Магілёва. У 1967 г. няўдала паступаў у Талінскае мараходнае вучылішча - паступіў у Ленінградскі гідраметэаралагічны інстытут на факультэт акіяналогіі. Палярны даследчык – працаваў на ст. Маладзёжная (пасёлак у 150 чал., 2-я станцыя па колькасці персаналу), гасцяваў на амерыканскай ст. Мак–Мэрдак (самая вялікая – 1500 чал., цэлы город з сістэмай гандлёвых кропак, устаноў культуры). Перасякаў экватар на самалёце (грамота з аўтографам этнічнага беларуса, падарожніка і кінавядучага Юрыя Сянкевіча), параходам. Падарожнічаў па ПАР (1991; у гэты час разваліўся СССР; улады ПАР прапаноўвалі застацца ў краіне на ПМЖ). Плаваў у адным з антарктычных азёр (у рашчыліне). У 1990-2000-я гг. працаваў у Магілёўскай метэабсерваторыі. |
+2
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 669 просмотров
|
Дз. Л. Іваноў
Іваноў Дзміцер Леанідавіч (26.10.1963, в. Лапаціна Мсціслаўскага р-на), ск. НСШ у в.Мушына, Горацкае педвучылішча (1983), ф-т прыродазнаўства БДПУ (1990). К.г.н., дацэнт, нам. дэкана ф-та прыродазнаўства БДПУ імя Танка (да 2004), з 2004 г. – дацэнт каф. агульнага землязнаўства БДУ. Доктар геаграфічных навук, намеснік дэкана геаграфічнага факультэта БДУ. Вучань праф. Б.М.Гурскага. Займаецца палеагеаграфіяй, палеабіялогіяй, стратыграфіяй чацвярцічных і галацэнавых адкладаў, МВГ у вну. 1. Геаграфічныя асаблівасці прасторава-часавай зменлівасцці маляраў М1 і М3 А.terrestris L. Галацэну Беларусі //Весці БДПУ. 2001. №2. –С.177-186. 2. Мотузко А.Н., Иванов Д.Л., Надаховский А. Основные этапы развития микротериофауны Беларуси, Польши и сопред.территорий в плейстоцене и голоцене //Матер.Ш Всеросс.совещ.по изуч.четвертичного периода. –Т1.-Смоленск, 2002.-С.179-182. 3.Надаховский А., Мотузко А.Н., Иванов Д.Л. Стратиграфия четверт.отлож. Беларуси, Польши и сос.терр.на основании изучения мелких млекопитающих //Стратиграф.и палеонтолог.геолог.формаций Беларуси: Матер. Междунар.научн.конфер.памяти А.В.Фурсенко, Мн., 30-31 янв.2003. – Мн.: ИГН НАНЬ, 2003.-С.217-223. 4. Motuzko A., Ivanov D. Holocene micromammal complexes of Belarus: a model of fauntal development during Interglacial epochs //Acta zool. Cracow, №39 (1): Krakow. 1996. P.381-386. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 1110 просмотров
|
И.Ф. СИНЦОВ
УРОЖЕНЕЦ МОГИЛЕВЩИНЫ И.Ф.СИНЦОВ – ПЕРВЫЙ ГЕОЛОГ САРАТОВСКОЙ ГУБЕРНИИ С.Н. МОНИКОВ, Волгоградский отдел РГО, ВГПУ В любой области науки, и не только ее, есть личности, отношение к которым противоречивое. Оно сложилось, с одной стороны, в силу субъективного отношения к ним со стороны современников. С другой стороны, с точки зрения их вклада в науку, мнение носит объективный характер. К числу таких личностей можно отнести геолога Ивана Федоровича Синцова. О нем, как, например, о его коллегах Мушкетове или Павлове, не написано ни одной книги, или сколь-нибудь существенного очерка. Отрывочные сведения о нем разбросаны по различным источникам. Попытаемся реконструировать из «информационных обломков» цельный портрет ученого и человека… |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 703 просмотра
|
В.Р. ЯРМАЧЭНКА
Віктар Рыгоравіч Ярмачэнка нарадзіўся ў 1940 г. у в. Мілаславічы Клімавіцкага раёна. Скончыў мясцовую школу. У 1959-1963 гг. служыў на Паўночным флоце у якасці радыётэлеграфіста. У 1963-1969 гг. вучыўся у Ленінградскім вышэйшым інжынерна-марскім вучылішчы імя адмірала С. Макарава. Скончыў Арктычны факультэт па спецыяльнасці гідраграфія. У 1969-1972 гг. – інжынер, старшы інжынер марской гідраграфічнай экспедыцыі, у 1972-1976 гг. – галоўны інжынер гідраграфічнай базы п.Ціксі ЯАССР. З 1976 г. старшы інжынер, начальнік аддзела гідраграфічнага прадпрыемства Міністэрства марскога флота. У 1977-1978 гг. удзельнічаў у 24-й савецкай антарктычнай экспедыцыі на навукова-экспедыцыйным судне “Міхаіл Сомаў”, у 1977 – удзельнік навукова-экспедыцыйнага рэйса атамнага ледакола “Арктыка” да паўночнага полюса. Ганаровы палярнік. 1. Памяць.: Гіст…. Хрон. Клімавіцкі р-н. – Мн., 1995.–С.620. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 752 просмотра
|
В.П. Федаровіч
Федаровіч Вацлаў Пятровіч (1848-1911). Краязнавец, аматар геаграфіі, калекцыянер, юрыст. Член-карэспандэнт Кракаўскай АН. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Маскоўскі універсітэт. 3 1872 працаваў адвакатам у Саратаве, Балашове, Царыцыне, Ерэване. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Дапамагаў у раскопках археолагам, у т.л. М.Ф.Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагістычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх калекцыянераў Бергнера і Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі і Літвы, беларускія і літоўскія выданні 18-19 ст. Свае артыкулы па гісторыі краю друкаваў у “Витебских губернских ведомостях”. Складальнік і ініцыятар выдання літаратурна-краязнаўчага зборніка “З ваколіц Дзвіны” (Віцебск, 1912). Распрацаваў статут Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. У 1920 на базе яго калекцый арганізаваны своеасаблівы музей старажытнасцей імя В.Федаровіча, які ў 1924 стаў часткай Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 608 просмотров
|
Ул Рыўкін (Санін)
Ураджэнец г. Бабруйск, пісьменнік, палярнік (Арктыка – СП-15; Антарктыда) |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 964 просмотра
|
В.А. Нестеровский
Нестеровский Виктор Антонович – известный ученый-геолог, доктор геологических наук, директор Геологического музея Киевского национального университета им. Тараса Шевченко, профессор кафедры минералогии, геохимии и петрографии. Родился 18 апреля 1956 г. в д.Свенск Славгородского р-на Могилевской области в семье фронтовика Антона Егоровича Нестеровского, славившегося в округе мастера-самоучки кузнечного дела. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 631 просмотр
|
Н.І. Родны
(1908 - 1972) Геахімік, спецыяліст у галіне вугляхіміі, адзін з заснавальнікаў савецкага навуказнаўства, даследчык Поўначы Неемія Іосіфавіч Родны нарадзіўся ў 1908 г. у г. Чэрыкаў. У 16 гадоў пачаў выкладаць у школе, потым у 1926-1931 вучыўся на электратэхнічным аддзяленні Ленінградскага хіміка-тэхналагічнага інстытута, у 1931-1934 — у аспірантуры АН СССР. У 1934-1937 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гаручых выкапней АН СССР. У 1937 г. арыштаваны і асуджаны “за контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць” на 8 гадоў лагераў. Тэрмін адбываў у Варкутлагу. У заключэнні займаўся вывучэннем складу і якасці пячорскага вугалю ў хімлабараторыі лагпункта “Руднік”. Вызвалены ў 1946 г. Працаваў галоўным інжынерам Цэнтральнай вугляхімічнай лабараторыі (з 1949 — вугляхімічнага аддзялення ЦНДБ) камбіната “Варкутавугаль”. Яго даследаванні ў Варкуце ўтрымлівалі тэарэтычныя абаснаванні класіфікацыі вугляў Пячорскага басейна і практычныя рэкамендацыі для іх тэхналагічнага выкарыстання. Апасля поўнай рэабілітацыі переехаў у Маскву, працаваў у Галоўгеалогіі РСФСР, абараніў дысертацыю. З 1961 — загадчык сектара агульных праблем гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі ў Інстытуце гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР. Тут рэалізавалася яго старая цікавасць да філасофскіх і гісторыка-навуковых проблем прыродазнаўства. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 645 просмотров
|
В. Ф. Мядзведзеў
Віталь Фядосавіч Мядзведзеў нарадзіўся 26 верасня 1928 г. у в.Вугольшчына Бялыніцкага раёна. Скончыў ГФ БДУ (1952), аспірантуру БДУ (1955). У 1955–1961 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута Эканомікі НАНБ, у 1961-1967 гг. – начальнік аддзела Дзяржплана; з 1967 г. дырэктар Інстытута эканомікі і эканоміка–матэматычных метадаў планавання; з 1973 г. – дырэктар Беларускага інстытута інфармацыі і тэхніка–эканамічных даследаванняў; з 1988 г. – галоўны навуковы супрацоўнік, заг. аддзела сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін ІЭ НАНБ. Доктар эканамічных навук (1980), прафесар (1981), чл.-кар. НАНБ (1984). В.Ф. Мядзведзеў унёс значны ўклад у эканамічную навуку, у размяшчэнне вытворчых сіл і развіцце народнагаспадарчага комплексу Беларусі. Распрацаваў іерархічную сістэму мадэляў і метадаў прагназавання навукова–тэхнічнага прагрэсу і сацыяльна–эканамічнага развіцця. |