Наверх
SharukhoGEO
Автор блога: | Игорь Шарухо |
Все рубрики (191) |
Географы і геолагі - ураджэнцы Магілёўскай вобласці (74) |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 603 просмотра
|
А.Я.Сцефаненка
(1900-1957) Андрэй Якаўлевіч Сцефаненка нарадзіўся 13 (26) кастрычніка 1900 г. у в.Крывяліцк Краснапольскага раёна. Скончыў БДУ (1927), Маскоўскі геолага-разведачны інстытут (1932). Удзельнік грамадзянскай і вялікай Айчыннай войнаў. У 1932-41 г.г. працаваў у гідрагеалагічных экспедыцыях на Каўказе, у Каракумах, на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у пошуках карысных выкапней. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1947) А.Я.Сцефаненка працаваў старшым навуковым супрацоўнікам (1948-50), намеснікам дырэктара ІГН АН БССР (1950-57). На Беларусі даследаваў пытанні глыбіннай геалогіі, тэктонікі, падземных вод і мінеральна-сыравінных рэсурсаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951). Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Нет комментариев
|
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 716 просмотров
|
М.К.Судзілоўскі
(1850-1930) Мікалай Канстанцінавіч Судзілоўскі нарадзіўся 3 (15) снежня 1850 г. у г.Магілёў. Скончыў Магілёўскую гімназію (1868). Вучыўся на юрыдычным фа-культэце Пецярбургскага і на медыцынскіх факультэтах Кіеўскага і Бухарэсц-кага універсітэтаў (скончыў апошні ў 1877). Урач. Доктар медыцыны (1877). З юнацкіх гадоў удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. Асабіста быў знаёмы з К.Марксам, Ф.Энгельсам, Х.Боцева і інш. Прымаў удзел у рэвалюцыйнай дзейнасці ў Румыніі (1875-80; выдаваў гезету “Бесарабія”), Балгарыі (прымаў удзел у падрыхтоўцы сялянскага паўстання супраць турак, 1876), у Францыі, ЗША, Кітаі, Японіі (адкрыў тры школы для рускіх ваенапалонных, выдаваў га-зеты “Япония і Россия”, ”Воля”, ”Восточное обозрение”, на Філіпінах. Рэвалю-цыйную дзейнасць спалучаў з працай урача, журналіста. Падарожнік па Усход-няй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Еўропе, Амерыцы. У 1892-1903 г.г. Судзілоўскі - Русель (Русель- псеўданім) жыў на Гавайскіх астравах, дзе быў абраны спачат-ку сенатарам, а потым і прэзідэнтам астраўной рэспублікі; правеў шэраг радыкальна-дэмакратычных рэформ. Аўтар шэрагу навуковых прац па медыцыне, хіміі, філасофіі, сацыялогіі і геаграфіі. Памёр М.К.Судзілоўскі 30 красавіка 1930 г. у Шанхаі. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 607 просмотров
|
В.А.Снытка
(нар. у 1939г.) Выдатны вучоны ў галіне комплекснай фізічнай геаграфіі і геахіміі краявідаў, намеснік дырэктара Інстытута геаграфіі Сібірскага аддзялення РАН, галоўны рэдактар часопіса “Геаграфія і прыродныя рэсурсы”, член вучонага са-вета Рускага геаграфічнага таварыства і старшыня яго Усходне-Сібірскага філіяла, член Навуковага савета РАН па фундаментальных геаграфічных праб-лемах Валяр’ян Апанасавіч Снытка нарадзіўся 18 студзеня 1939 г. у пгт Бялынічы. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 650 просмотров
|
А.Д.Смычкін
(нар. у 1949) Анатоль Данілавіч Смычкін – геолаг, горны інжынер, эколаг. Нарадзіўся 13 кастрычніка 1949 г. у в.Заеліца Глускага раёна. Скончыў Ленінградскі горны інстытут (1971). Прайшоў шлях ад горнага інжынера да галоўнага гарняка ВТА Першага рудаўпраўлення ВА “Беларускалій” (1971–86). З 1986 г.– дырэктар інстытута Белгорхімпрам, генеральны дырэктар ААТ Белгорхімпрам. Лаўрэат прэміі СМ РБ за распрацоўку і ўкараненне лячэбна – аздараўляльнага спелеакомплексу на Першым рудніке ВА “Беларускалій”. Уз-нагароджаны “Залатым знакам імя праф. Златарава” (Балгарыя), медалямі Ла-маносава (за вырашэнне экалагічных праблем), “За трудовую доблесть”. Кандыдат тэхнічных навук. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці, прэзідэнт Беларускай АНБЖ. Аўтар больш чым 60 навуковых прац, 40 вынаходніцтваў. Асноўныя працы: “Проектиро¬вание геомониторинговых систем для регионов крупномасштабного освоения подземного пространства”, ”Влияние природных и техногенных факторов на неодинамическое состояние литосферы в районах геологических нарушений”. 2.1.1.Смычкин А.Д. //Кто есто кто в Республике Беларусь. – Мн., 1999.-С.84-85. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 2137 просмотров
|
А.А.Смоліч
(1891-1938) Аркадзь Антонавіч Смоліч нарадзіўся 29 (17) верасня 1891 г. у в.Бацэвічы Клічаўскага раёна ў сям'і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1909), вучыўся ў Кіеўскім палітэхнічным інстытуце, на вышэйшых прыватных сельскагаспадарчых курсах (Пецярбург). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Нова-Аляксандраўскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства. Навукова-даследчая дзейнасць маладога вучонага пачалася ў 1914 г., калі ён стаў займацца вывучэннем эканамічнага становішча сялянскіх гаспадарак поўдня Расіі і Украіны. У 1919 г. ў Вільні была выдадзена першая кніга А.Смоліча –«Геаграфія Беларусі». Кніга стала першым сістэматызаваным падручнікам па вывучэнню Беларусі. Па словах А.Ліса, “кніга Смоліча, асабліва калі глядзець на яе з дале-чы часу, нешта значна большае, чым падручнік. Гэта натхнёны, арыгінальны твор. Заадно і грунтоўны курс радзімазнаўства”. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 591 просмотр
|
А.Я.Слука
(1923-2007) Вядомы расійскі і сусветны эканамгеограф, спецыяліст у галіне геаграфіі насельніцтва, ганаровы прафесар МДУ імя М.Ламаносава, Ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства, доктар геаграфічных навук (1982) Аляксандр Яўгенавіч Слука нарадзіўся 26 чэрвеня 1923 г. у г.Горкі. Пасля сканчэння Горацкай СШ (1940), звязаў свой лёс з МДУ імя М.Ламаносава. Скончыў з адзнакай геафак Маскоўскага універсітэта (1948), аспірантуру НДІ геаграфіі МДУ (1951, кіраўнік праф. І.А.Вітвер). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (удзельнік баёў на Курскай Дузе, у Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі). З 1951 г. (больш за 50 год) працуе на геаграфічным факультэце МДУ, прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара: 1957–61 г.г.- старшы навуковы супрацоўнік, 1961 - 82 –дацэнт, з 1982 г. – прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі. Доўгі час працаваў нам. дэкана геаграфічнага факультэта і нам. загадчыка кафедры СЭГ замежных краін па навучальнай працы. |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 715 просмотров
|
І.П.Сілініч
(гады жыцця дакладна не вядомы) Іван Пятровіч Сілініч з’яўляецца ўраджэнцам Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губерні. Выхадзец з сям’і дваран. Пасля сканчэння Дерпцкага (Юр’еўскага) універсітэта, праходзіў курс навучання ва універсітэтах Германіі. З пачаткам Першай сусветнай вайны выехаў з Германіі праз Швецыю і Фінляндыю ў Расію. Буйны рускі фізіка-географ, прафесар, саратнік і сябра прафесара С.Г.Грыгор’ева (1874-1931). У 1935-38 г.г. І.П.Сілініч прыязджаў з Маскоўскага універсітэта чытаць лекцыі для магілёўскіх географоў. Працаваў на кафедры фізгеаграфіі Магілёўскага педінстытута. Гэта быў вельмі інтэлігентны, таленавіты чалавек. Ён, як і ўся дарэвалюцыйная прафесура, адрозніваўся сваёй пунктуальнасцю, шматбаковамі і глыбокімі ведамі. Заняткі, якія праводзіў Іван Пятровіч былі вельмі цікавымі, змястоўнымі, запамінальнымі і лёгка ўспрымальнымі. Прафесар Сілініч быў вельмі сціплым: харчаваўся разам са студэнтами, на заняткі хадзіў у вайсковым фрэнчы, зімой шпацыраваў у чырвонаармейскім шынялі, круглы год насіў гумавыя галошы. 2.1. 1.Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском пединституте //География в школах и вузах Белоруссии. –Мн., 1975.-С.78. (П.А.Лярскі, І.М.Шаруха) |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 493 просмотра
|
А.Сангоўскі
(гады жыцця дакладна невядомы) Антоні Сагоўскі з’яўляецца ўраджэнцам г.Мсціслаў. Гады яго жыцця, прыкладна, другая пал. ХУШ - першая пал. ХІХ ст.ст.. Служыў паручнікам, капітанам у Войску Т.Касцюшкі, батальённым афіцэрам 113-й французкай напаўбрыгады, якая складалася з былых грамадзян ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Ваяваў у 1802-03 г.г. на Гаіці (Санта-Дамінга). Падарожнічаў па Еўропе (Германія, Францыя, Аўстрыя, Італія), французскіх калоніях Новага Свету, Мексіцы. (Паводле В.Грыцкевіча). |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 497 просмотров
|
А.М.Розін
(1881-1942) Геолаг Аляксандр Майсеевіч Розін нарадзіўся 28 лістапада 1881 г. у г.Магілёў. Пасля паспяховага заканчэння навучальнага курса ў Магілёўскай гімназіі (1902), ён выехаў у Нямеччыну, дзе скончыў Фрайбергскую горную акадэмію (1909). Пасля вяртання на радзіму, А.М.Розін у 1909 г. пачынае працу горнага інжынера па разведцы і выкарыстанню радовішчаў жалезных руд (вохра) і вогнеупорных глін каля г.Лоеў (ур.Ляхава Гара). З 1927 г. А.М.Розін з'яўляўся намеснікам начальніка горнага аддзела Вышэйшага Савета Народнай Гаспадаркі БССР, а ў 1931 - 33 г.г. –намеснікам начальніка Беларускага геолагаразведачнага трэста. На працягу 1933-37 г.г. працаваў у БелНДІ прамысловасці начальнікам групы даследаванняў, кансультанта па мінеральнай сыравіне. З 1937 г. А.М.Розін зноў на працы ў геалагічным упраўленні: намеснік начальніка, начальнік, кансультант, начальнік навукова-доследнага сектара. У 1938 г. А.М.Розіну было прысвоена званне прафесар, а ў 1940 г. быў абраны член-карэспандэнтам АН БССР. Розін –даследчык не толькі радовішчаў вохры, але і тарфяных радовішчаў, адкрывальнік солей, радовішчаў мелу, фасфарытаў, кварцавых пяскоў. За адкрыццё радовішчаў каменнай солі на тэрыторыі Беларусі А.М.Розін пасмяротна ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1952). З пачаткам вайны А.М.Розін знаходзіўся ў эвакуацыі ў Куйбышаўскай вобласці, дзе працаваў у геалагічным упраўленні. Памёр А.М.Розін 10 красавіка 1942 г.. 2.1. 1. Розін А.М.//БелСэ.-Мн., 1973.-Т.9.-С.150; 2.Розін А.М. //Бел.ССР: Карот. энц.-Мн., 1981.-Т.5.-С.516; 3.Розін Аляксандр Майсеевіч //Энц.прыроды Беларусі. У 5тт.-Мн., 1985.-Т.4.-С.375-376; 4. Розин А.М. //Академия наук Белорусской ССР.-Мн., 1979.-С.581-582. (І.М.Шаруха) |
0
Игорь Шарухо → 14 января 2013 → 501 просмотр