Наверх

В.А. Снытка

Опубликовано: 2257 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 607
0
Голосов: 0
В.А.Снытка
(нар. у 1939г.)
Выдатны вучоны ў галіне комплекснай фізічнай геаграфіі і геахіміі краявідаў, намеснік дырэктара Інстытута геаграфіі Сібірскага аддзялення РАН, галоўны рэдактар часопіса “Геаграфія і прыродныя рэсурсы”, член вучонага са-вета Рускага геаграфічнага таварыства і старшыня яго Усходне-Сібірскага філіяла, член Навуковага савета РАН па фундаментальных геаграфічных праб-лемах Валяр’ян Апанасавіч Снытка нарадзіўся 18 студзеня 1939 г. у пгт Бялынічы.
В.А.Снытка скончыў у 1956 г. мясцовую школу з залатым медалём, у 1956-61 г.г. вучыўся на геаграфічным факультэце МДУ імя М.Ламаносава. Ужо ў студэнцкія гады працаваў у Даурскай экспедыцыі ў Забайкаллі. Яго кіраўнікамі былі прафесары М.А.Глазоўская, С.С.Васкрасенскі, Ю.Г.Сіманаў.
Пасля заканчэння МДУ В.А.Снытка прыехаў па размеркаванню ў Іркуцк каб працаваць у Інстытуце Геаграфіі СА АН СССР, дзе ў складзе Сярэднесібірскай паўднёва-таёжнай экспедыцыі праводзіў комплексныя даследаванні цемнахвойнай тайгі Ніжняга Прыангар’я, краявідна-геахімічным асаблівасцям якой прысвяціў сваю кандыдацкую дысертацыю (1966).
З 1966 г. Валяр’ян Апанасавіч кіраваў на Харанорскім стацыянары ў Анон-Аргунскім стэпе работамі па вывучэнню рытмаў прыродных працэсаў. У 1968 г. В.А.Снытка стварыў лабараторыю геахіміі краявідаў, якую і ўзначаліў, аб’яднаўшы яе праз некаторы час з лабараторыяй геаграфіі глебаў. У 1969 г. В.А.Снытка быў прызначаны намеснікам дырэктара ІГ СА АН СССР, у 1971 – зацверджаны ў званні дацэнт.
Навуковую працу В.А.Снытка суправаджаў педагагічнай працай на ка-федры фізічнай геаграфіі Іркуцкага універсітэта.
У 1983 г. Валяр’ян Апанасавіч абараніў доктарскую па тэме “Праблемы дынамікі рэчыва ў геасістэмах паўднёвых рэгіёнаў Сібіры”, а ў 1986 г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці “фізічная геаграфія, геафізіка і геахімія краявідаў”.
В.А.Снытка – аўтар і сааўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій: “Паўднёвая тайга прыангар’я” (1969), “Тапалогія стэпавых геасістэм” (1970), “Вывучэнне стэпавых геасістэм у часе” (1976), “Геахімічныя даследаванні метабалізму ў геасістэмах” (1978), “Рэчывы ў стэпавых геасістэмах” (1984), “Краявідна- геахімічны аналіз геасістэм КАТЭКа” (1987). Шэраг яго навуковых прац надрукаваны ў замежных выданнях.
Працы В.А.Снытка прысвечаны высвятленню заканамернасцей паводзін рэчыва ў стэпавых і таёжных геасістэмах. Даследаванні вучонага ўнеслі ўклад у пазнанне рытмічных сезонных змяненняў некаторых геахімічных параметраў прыродных краявідаў, што важна для геаграфічнага прагназавання.
В.А.Снытка з’яўляецца заснавальнікам стацыянарых краявідна-геахімічных работ у Сібіры. Валяр’ян Апанасавіч кіруе ў Інстытуце геаграфіі СА РАН стацыянарнымі фізіка-геаграфічнымі даследаваннямі, што ажыццяўляюцца ў мэтах аховы і аптымізацыі навакольнага асяроддзя.
Валяр’ян Апанасавіч прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы навуковых кадраў праз аспірантуру, пад яго кіраўніцтвам абаронена каля 20 кандыдацкіх дысертацый (а два яго аспіранты сталі ўжо дактарамі навук).
В.А.Снытка актыўна выступае са справаздачамі па актуальных геаграфічных праблемах на айчынных і замежных сімпозіумах, двойчы быў удзель¬нікам міжнародных геаграфічных кангрэсаў.
За велізарныя поспехі ў навуковай дзейнасці Валяр’яна Апанасавіч Сныт-ка ўдастоены Ганаровых дыпломаў геаграфічнага таварыства, Прэзідыума АН СССР, СА АН СССР, РАН. Ён узнагароджаны медалём “За працоўную доб-лесць”, носіць ганаровае званне “Заслужаны ветэран СА АН СССР”.

1.1. 1.Вещество в степных геосистемах (у сааўт.). -Новосибирск, 1984.-158с; 2.Геохимические исследования метаболизма в геосистемах.-Новосибирск, 1978.-149с; 3.Геохимия урочища //Топология степных геосистем.-Л., 1970.-С.127-134; 4.Геохимия южно-таёжных фаций //Южная тайга Приангарья.-Л., 1969.-С.120-165; 5.Ландшафтно-геохимический анализ геосистем КАТЭКа.-Новосибирск, 1987.-108с; 6.Природная и техно-генная составляющие динамики веществ геосистем //Землеведение и глобальные проблемы современности. -М., 1988. -С.114 -116; 7.Техногенное давление на нацио¬нальные парки Бай-кала //Геохимия техногенеза.-Мн., 1991.-С.287-289.
1.2. 1.Шаруха І. Ганарацца сібіракі…бялынічанінам //Зара над Друццю.-1995.-15 кастр.; 2. К 50 летию В.А.Снытко //География и природные ресурсы.-1989.-!1.-с.198-199; 3.Шаруха І. М. Снытка В.А. //Географы і геолагі –ураджэнцы Магілёўскай вобласці.-Магілёў, 1995.-С.39-41; 4.Краснопольский А.В. Отечественные географы. В 3тт. –СПб., 1995.-Т.3.
(І.М.Шаруха, С.Т.Будзькоў)
А.Д.Смычкін | М.К.Судзілоўскі
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!