Наверх

А.А.Смоліч

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 2312
0
Голосов: 0
А.А.Смоліч
(1891-1938)
Аркадзь Антонавіч Смоліч нарадзіўся 29 (17) верасня 1891 г. у в.Бацэвічы Клічаўскага раёна ў сям'і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1909), вучыўся ў Кіеўскім палітэхнічным інстытуце, на вышэйшых прыватных сельскагаспадарчых курсах (Пецярбург). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Нова-Аляксандраўскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства. Навукова-даследчая дзейнасць маладога вучонага пачалася ў 1914 г., калі ён стаў займацца вывучэннем эканамічнага становішча сялянскіх гаспадарак поўдня Расіі і Украіны.
У 1919 г. ў Вільні была выдадзена першая кніга А.Смоліча –«Геаграфія Беларусі». Кніга стала першым сістэматызаваным падручнікам па вывучэнню Беларусі. Па словах А.Ліса, “кніга Смоліча, асабліва калі глядзець на яе з дале-чы часу, нешта значна большае, чым падручнік. Гэта натхнёны, арыгінальны твор. Заадно і грунтоўны курс радзімазнаўства”.
“Беларуская школа і курс беларусазнаўства, - пісаў Смоліч у прадмове да першага выдання, - не маюць ніякіх падручнікаў па геаграфіі Бацькаўшчыны. Нацыянальны рух, шырокай ракой разліўшыся па Беларусі за апошнія два гады, ужо шмат церпіць ад таго, што не толькі шырокая публіка, а нават шмат хто з маладых беларускіх працаўнікоў не маюць аб родным краі найпатрэбнейшых ведамасцяў…”.
Аўтар падручніка ў сваёй прадмове марыць аб тым каб “тыя беларусы, што прачытаюць гэту кнігу, зацікавіліся сваёй Бацькаўшчынай, каб узяліся самі за глыбейшае навуковае пазнанне яе, ці асобных праяў яе жыцця, каб за-ахвоціліся шукаць і бачыць яе арыгінальнае хараство, дык бы аўтар лічыў сваю працу дайшоўшай мэты. А калі б у іх хоць крыху пабольшала замілавання да свае роднае многапакутнае стараны, такой простай і разам цудоўнай, нават у часы заняпаду свайго поўнай веліччу і схаваных сілаў, каб яны паверылі ў яе вялікую будучыню і дзеля будучыні гэтай шчыра працаваць і змагацца пачалі, тады б аўтар быў папраўдзе шчаслівы”.
Падручнік А.А.Смоліча вытрымаў чатыры выданні, у пяты раз ён выдадзены ў 1993 г.. У трэццім выданні кніга Смоліча складаецца з трох вялікіх раздзелаў: прырода Беларусі (фізічная геаграфія), насельніцтва і яго гаспадар-чая дзейнасць, паасобныя рэгіёны. Унутры гэтых раздзелаў ідуць падраздзелы, якія даюць уяўленне не толькі аб структуры кнігі, але і аб яе канкрэтным змес-це. Напрыклад, у першым раздзеле вылучаны падраздзелы: “Выгляд паверхні зямлі”, ”Клімат”, ”Рэкі і вадаёмы”, ”Грунты”, ”Расліннасць”, ”Жывёльны свет”. У другім раздзеле вылу¬чаны падраздзелы: этнаграфічны агляд, сельская гаспа-дарка, прамысловасць і гандаль. А ўнутры гэтых падраздзелаў аўтар высвятляе такія пытанні, як ”Лік, размяшчэнне, рух і падзел насельніцтва Беларусі”, ”Бе-ларусы”, ”Нацыянальныя меншасці”, ”Этнаграфічныя і гістарычныя межы”. У падраздзеле ”Прамысловасць і гандаль” вылучае ”Лясныя промыслы”, “Мінеральныя багацці і іх здабыванне”, ”Рамясло”, ”Фабрычна – завадская прамысловасць”, ”Адходныя промыслы і эміграцыя”, “Гандаль”, ”Дарогі”. У апошнім раздзеле разглядае дзевяць асобных рэгіёнаў Беларусі, вызначаных па-водле фізіка – геаграфічных і эканамічных прыкмет. Вось некаторыя з іх: ”По-лацкае Наддзвінне”, “Віленская краіна”, ”Менская краіна (Верхнябярэзінская)”, ”Наднёманская краіна”, ”Вялікая Палеская нізіна”, “Дняпроўскае ўзгор’е”, “Віцебская краіна…”.
З красавіка 1923 г. Аркадзь Смоліч працуе выкладчыкам БДУ, а праз чатыры гады выбіраецца прафесарам па кафедры геаграфіі. У 1925 г. Пастано-вай СНК БССР А.А.Смоліч быў прызначаны Правадзейным членам Інстытута Беларускай культуры, а потым намеснікам старшыні гэтай установы. У ІБК (пазней Акадэмія навук БССР) А.А.Смоліч займаецца арганізацыйнай і выда-вецкай дзейнасцю, узначальвае сельскагаспадарчую камісію раянавання Дзяр-жплана БССР, Бюро краязнаўства. У гэтыя гады прафесар А.А.Смоліч друкуе каля 30 навуковых прац. Сярод іх найбольш значныя –“Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі Беларускай ССР” і ”Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927-28 г.г.”. За гэтыя навуковыя даследаванні Аркадзь Смоліч быў удастоены малога залатога медаля Рускага геаграфічнага таварыства.
Навуковая дзейнасць Аркадзя Антонавіча абарвалася ў 1930 г. ў сувязі са справай міфічнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі”. Смоліч як член першага беларускага урада БНР (абвешчана 25.03.1918г.) быў арыштаваны, а потым сасланы на 5 год у г.Аса Уральскай вобласці. З мая 1932 г. А.А.Смоліч, у якасці ссыльнага, працуе выкладчыкам Ішымскага педтэхнікума. У 1935 г. А.А.Смоліч атрымаў “свабоду” без права пражывання ў Маскве, Ленінградзе, сталіцах саюзных рэспублік і пагранпаласе. Былы палітвязень імкнуўся вяр-нуцца да актыўнай навуковай працы, прапанаваў свае паслугі Варонежскаму універсітэту, але атрымаўшы адмову застаўся ў Ішыме. Там ён правёў шэраг экспедыцый са студэнтамі. Вынікм іх стала апошняя навуковая праца А.Смоліча –“Зона ліставых лясоў і займішч Заходняй Сібіры на мерыдыяне Ішыма”, якая так і засталася ў рукапісу.
18 ліпеня 1937 г. А.А.Смоліч быў зноў арыштаваны, а 17 чэрвеня 1938 г. растраляны ў Омску. Па справе 1938 г. А.Смоліч быў рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г.. Канчатковая рэабілітацыя прафесара Смоліча адбылася 10 чэрвеня 1988 г..
Творчасць Аркадзя Смоліча яшчэ чакае грунтоўнага навуковага аналізу, але ўжо сёння бачна, што ён стаяў ля вытокаў сучаснай беларускай геаграфіі, зрабіў першыя вопыты фізіка-геаграфічнага і сельскагаспадарчага раянавання Беларусі, быў першым даследчыкам краявідаў нашай краіны, рапрацоўшчыкам беларускай батанічнай і сельскагаспадарчай тэрміналогіі, першым прафесарам геаграфіі.
Пра жыццё і навуковую дзейнасць А.А.Смоліча зняты дакументальная стужка “Аркадзь Смоліч”.
Адной з найвышэйшых узнагарод Беларускага геаграфічнага таварыства з’яўляецца медаль А.Смоліча.
(А.М.Болатаў, Г.У.Рыдзеўскі)

1.1. 1. Геаграфія Беларусі. –Вільня, 1919. –200с (2 выд., 1922 –367с., 3 выд., 1923–366С.) 2. Карта Беларусі. –Вільня, 1919; 3. Программа белорусской низшей начальной школы //Предисловие. География. –Менск, 1920; 4.Сельское хозяйство БССР в 1921 – 22 гг. //Предисл. к отчёту Наркомзема БССР за 1921 г. –Менск, 1921.–10с; 5. Краяведанне і Універсітэт у Совецкай Беларусі //Полымя. –1923. -№2.–С.101 – 104; 6. Аб Беларусі //Беларус. каляндар. –Вільня, 1923. –С.23–26; 7. Эканамічнае становішча Беларусі перад вайной і рэвалюцыяй //Беларусь /Нарысы гісторыі, эканомікі, культуры і рэв. руху. –Менск, 1924. –С.22 –77; 8. Новое административное деление Бел. ССР. –Менск, 1924. –35с; 9. Беларуская навуковая тэрміналогія //Вып. 6: Батаніка агульная і спецыяльная. –Менск, 1924.–130с; 10. Чалінцаў А. Аб рахункавым аналізе сялянскай гаспадаркі. //Пераклад пад рэд. А.Смоліча. –Менск, 1924. – 68с; 11. Тыпы геаграфічных краявідаў Беларусі //Навук.зб. ІБК. –Менск, 1925. –С.155 – 166; 12. Кароткі курс геаграфіі Беларусі. –Менск, 1925. –352с; 13. Кароткі нарыс геаграфіі Беларусі. –Мн., 1925.-352с; 14. Геаграфія пазаеўрапейскіх краёў /Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Акіянія, Антарктыда. –Менск, 1925.- 286с (у сааўт.); 15.Школьная карта Беларусі. –Менск, 1925; 16. Белоруссия: Территория, население, эконо-мика, важнейшие моменты истории, экономический очерк Советской Белоруссии и её окру-гов. –Менск, 1925. –94с (у сааўт.); 17. Організацыя сялянскай гаспадаркі ў раёнах Цэнтральнай Беларусі. –Менск, 1926; 18.Географический и топографический очерк Западной Белоруссии //Западная Белоруссия. –Менск, 1927. –С. 91-126; 19. Размяшчэнне насельніцтва Бел.ССР. –Менск, 1929.–36с; 20.Сельскагаспадарчыя раёны Бел. Сов. Соцыялістычнай Рэспублікі ў 1927 – 28 гг. (Папярэдняя схема і мэтодолёгічныя ўвагі). –Менск, 1929. –138с; 21. Геаграфія Беларусі: Раздз. з кнігі //Спадчына.-1990.-№4.-С.20-28; 22. Лісты //Скарыніч.-Мн.,1993.-Вып.2.-С.139-163; 23. Геаграфія Беларусі.-4-е выд.. -Мн., 1993.-374с.
1.2. 1.А.А.Смоліч: Бібліягр.даведка /Скл. А.Болатаў, Г.Рыдзеўскі.-Мн.,1991.-27с; 2.Смолич А.А.//Возвращённые имена.-Мн., 1992.-С.100-101; 3.Аношка В., Сідор С. Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў: Вернуты з небыцця А.Смоліч //Наст.газ.-1991.-2 лістап.; 3.Аношка В., Болатаў А., Рыдзеўскі Г. Прафесар А.Смоліч //ЛІМ.-1990.-11 жн..-С.7; 4. Болотов А., Ридевский Г. Страницы биографии Смолича //Ратуша.-1992.-№10.-С.4; 5.Вячорка В. Кароткая біяграфія А.Смоліча //Спадчына.-1990. -№4.-С.28; 6.Левков Э. Убит на взлёте: К 100 летию со дня рождения А.А.Смолича //Навіны белар. акадэміі.-1991.-27 верас.; 7.Ліс А. Цяжкая дарога свабоды //Полымя.-1994.-№2. -С.177-197; 8.Навуковыя працы па геаграфіі Беларусі //Сідор С.І. Геаграфія Беларусі. 9 клас. –Мн., 1993.-С.11-16; 9.Постаці беларускага адраджэння. Аркадзь Антонавіч Смоліч: Рэк.спіс. //Новыя кнігі Беларусі.-1994.-№3.-С.27-29; 10.Болатаў А., Рыдзеўскі Г. А.А.Смоліч //Геогафы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай воб¬ласці.-Магілёў, 1995.- С.36-39; 11. Краснопольский А.В. Отечественные географы. В 3тт.-СПб., 1993.-Т.3; 12. Болатаў А., Рыдзеўскі Г. Ахвяруючы сябе Бацькаўшчыне: Аркадзь Смоліч. –Мн.: Тэхналогія, 1999. –61с; 13.Панкевіч П. Клясавая барацьба на навуковым фронце //Асьвета. –1929. -№ 10. –С.12-22 [аб Смолічу - С.12-14]. 14.Міхнюк А.С. Смоліч А.А.//БЭ у 15 т.т.-Мн.: БЭ., 2002.-Т.15.-С.59-60.
(І.М.Шаруха)
А.Я.Слука | А.Д.Смычкін
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!