Наверх

А.Я.Слука

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 649
0
Голосов: 0
А.Я.Слука
(1923-2007)
Вядомы расійскі і сусветны эканамгеограф, спецыяліст у галіне геаграфіі насельніцтва, ганаровы прафесар МДУ імя М.Ламаносава, Ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства, доктар геаграфічных навук (1982) Аляксандр Яўгенавіч Слука нарадзіўся 26 чэрвеня 1923 г. у г.Горкі. Пасля сканчэння Горацкай СШ (1940), звязаў свой лёс з МДУ імя М.Ламаносава. Скончыў з адзнакай геафак Маскоўскага універсітэта (1948), аспірантуру НДІ геаграфіі МДУ (1951, кіраўнік праф. І.А.Вітвер). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (удзельнік баёў на Курскай Дузе, у Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі).
З 1951 г. (больш за 50 год) працуе на геаграфічным факультэце МДУ, прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара: 1957–61 г.г.- старшы навуковы супрацоўнік, 1961 - 82 –дацэнт, з 1982 г. – прафесар кафедры эканамічнай геаграфіі. Доўгі час працаваў нам. дэкана геаграфічнага факультэта і нам. загадчыка кафедры СЭГ замежных краін па навучальнай працы.
Аляксандр Яўгенавіч спецыялізуецца па геаграфіі Францыі. Аўтар больш за 200 навуковых прац па сацыяльна - эканамічнай і палітычнай геаграфіі, геаграфіі насельніцтва Еўропы і свету. Класічнымі сталі яго даследаванні па геаграфіі міжнародных міграцый насельніцтва. Важкі яго ўклад у стварэнне калектыўных падручнікаў і манаграфій па найважнейых праблемах сацыяльна – эканамічнай геаграфіі замежных краін. Ім створаны арыгінальны курс лекцый па геаграфіі насельніцтва (з асновамі дэмаграфіі), новыя курсы па сацыяльна – эканамічнай і палітычнай геаграфіі Заходняй Еўропы (у т.л. спецкурсы па Францыі і Італіі). Дзесяткі высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія працуюць ў розных краінах свету, з гонарам называюць сябе ягонымі вучнямі. Яго лекцыі слухалі ва ўніверсітэтах Францыі, Італіі, Кубы, Сірыі, Расіі і краін СНД. Ен быў удзельнікам міжнародных, усесаюзных і агульнарасійскіх навуковых канферэнцый.
Выдатны педагог і вучоны, чэсны і надзейны сябар, Аляксандр Яўгенавіч карыстаўся заслужаннай павагай за прынцыповасць, эрудыцыю, патрабавальнасць, працавітасць, высокую духоўнасць і шматлікія іншыя высокавартасныя чалавечыя якасці.

1.1. 1.Франция.-М., 1958 (у сааўт.з І.А.Вітверам); 2.Франция: Экономическая география. -М., 1958 (у сааўт.); 3. Задания и методические указания для практических заня-тий по курсу географии населения. –М.: МГУ, 1959 (у сааўт.); 4. Экономическая география капиталистических стран Европы.-М., 1966 (у сааўт.); 5. Современная Франция.-М., 1966 (у сааўт.); 6. География трудовых ресурсов капиталистических и развивающихся стран.-М., 1971 (у сааўт.); 7.Население Западной Европы: воспроизводство, миграция, расселение, занятость.-М.,1984; 8. Экономическая география капиталистических и раз¬вивающихся стран.-М., 1986 (рэд. і сааўт.); 9.География населения с основами де¬мографии и этнографии.-М., 1988. 10. Капиталистические и развивающиеся страны на пороге 90-х г.г. /Под ред. В.В.Вольского, Л.И.Бонифатьевой, А.Е.Слуки. –М., 1990.
1.2. 1.Краснопольский А.В. Отечественные географы: Биобиблиографический сло-варь. В 3тт.-СПб., 1995.-Т.3.-С.319. 2. Шаруха І.М. 80 год А.Я.Слуке //Магілёўскі мерыдыян. –2003. – Т.3.- Вып. 1. 3. Восьмидесятилетие Александра Евгеньевича Слуки //Вестн.Моск.ун-та.-Сер.5. География. –2003.-№3.-С.63.
(І.М.Шаруха)
І.П.Сілініч | А.А.Смоліч
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!