Наверх
Клуб гідраметэаралогіі і гідраметэаролагаў
Администратор клуба:
Рейтинг: 12545 24 пользователя 24 декабря 2012 в 17:23
Array
Стена клуба
Администратор, 23 марта 2014:
Администрация сайта geoversum.by поздравляет всех участников клуба гидрометеорологии и гидрометеорологов с Международным метеорологическим днем и желает всяческих успехов в деле популяризации науки о погоде и климате!
Администратор, 29 ноября 2013:
Вышел свежий номер журнала "Метеорология и гидрология" (№ 11 за 2013 год). С его содержанием можно ознакомиться в Медиатеке Геоверсума, пройдя по этой ссылке.
Администратор, 25 июля 2013:
Гидрометеорологам на заметку - новые поступления Медиатеки Геоверсума:
1.Список литературы по спутниковой гидрометеорологии (раздел "Полезные ссылки")
2. Атлас облаков (раздел "Книги/Метеорология и климатология", можно скачать)
pavel kauryha, 12 марта 2013:
Запрашаем на Вэбінар!

Кафедра агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі Белдзяржуніверсітэта і Беларускае геаграфічнае таварыства праводзяць інтэрнэт-семінар (вэбінар), прысвечаны Сусветнаму Метэаралагічнаму Дню, які штогод адзначаецца 23 сакавіка. Інтэрнэт-семінар адбудзецца ў межах геаграфічнай сацыяльнай сеткі Геаверсум (www.geoversum.by) 21 сакавіка 2013 г. з 19.00 да 21.00.
Запрашаем прыняць удзел у працы інтэрнэт-семінара і ў абмеркаванні наступных пытанняў:
1. Клімат як важны энергетычны рэсурс. Перспектывы выкарыстання аднаўляльных крыніц кліматычнай энергіі – сонца, ветру, вады.
2. Глабальныя і лакальныя змянені клімату. Змяненні клімату Беларусі ва ўмовах глабальнага пацяплення.
3. Дакладнасць сучасных гідраметэаралагічных прагнозаў.
4. Дыстанцыйныя метады назіранняў і іх роля ў прагназаванні надвор’я.
5. Якое надвор’е нас чакае летам гэтага года.

Загадчык кафедры і Старшыня БГТ
(+375 296 053 930) П.С. Лопух
Адміністратар Геаверсума
(+375 296 205 499) У.Ю. Малашанкаў
Адміністратар Клубу Гідраметэаралогіі
(+375 296 272 970) П.А. Каўрыга
pavel kauryha, 10 марта 2013:
23 сакавіка
Сусветны Метэаралагічны Дзень
50 год Сусветнай Службы Надвор’я
Дзень працаўнікоў Гідраметэаралогічнай службы Беларусі

Дэвіз Дня і Тэма дзейнасці Сусветнай Метэаралагічнай
Арганізацыі на 2013 г.:
«Назіранні за надвор’ем для абароны жыцця і маёмасці»
pavel kauryha, 12 февраля 2013:
УВАГА!
У блогу "Космас кожнага Беларуса" гаворыцца, што будуць запушчаны і з’арыентаваныя ў лагранжавых пунктах (пункты лібрацыі) тры вялікія спадарожнікі, аснашчаныя ІЧ-тэлескопамі, якія забяспечаць аптычнае назіранне за ўсёй касмічнай і зямной прасторай і створаць магчымасць для выяўлення астэроідна-каметнай пагрозы для Зямлі.

Узнікае пытанне, што такое лагранжавы пункты -- пункты лібрацыі? Глядзім об гэтай цікавейшай з'яве чарговы блог!
pavel kauryha, 9 февраля 2013:
КАШТОЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ КЛУБА ГІДРАМЕТАЎ!

Па ініцыятыве БДУ рыхтуецца вельмі прадстаўнічы Міжнародны сімпозіум па выкарыстанню спадарожнікавых здымак і касмічнай інфармацыі ў навуковых і гаспадарчых мэтах. Гэта робіцца ў звязцы з запускам 22 ліпеня 2012 г. нашага такога роднага Беларускага касмічнага апарата (БКА), з паступленнем і назапашваннем матэрыялаў. Надыходзіць час выкарыстоўваць гэты матэрыял на нашу гаспадарчую і навуковую карысць.

Адказны за падрыхтоўку на геафаку БДУ -- загадчык і прафесар кафедры Дынамічнай геалогіі ГУБІН Валер Мікалаевіч. Менавіта яму на кафедру накіроўваецца пакуль толькі назва дакладу, абавязкова на ангельскай мове.

Што ні што, аб нашым Беларускім космасе можна прачытаць у часопісе "Геаграфія: праблемы выкладання" № 1, 2011.
Выкладаю гэты артыкул у Блогу клуба!
pavel kauryha, 8 февраля 2013:
Шаноўны адміністратар! Шчырае дзякуй за юбілейныя віншаванні, за вельмі крапатлівае і зацікаўленае адміністраванне ўсёй сеткі, за пастаянна адчувальную прысутнасць.
Для ўдзельнікаў клуба Гідраметаў таксама прыемная вядомасць самога клубу, якая пашыраецца і набірае цікавасць.

Прапаноўваецца лозунг клуба: ВАДА І ПАВЕТРА! Гэтыя словы могуць ужывацца ў якасці прывітання, калі сустракаюцца двое ці больш удзельнікаў клубу. Або можа карацей вітацца?: напрыклад, ГІДРАМЕТ! У адказ: ГІДРАМЕТ! Яе лепей? Давайце выкажым сваю думку на гэты конт ўсе разам.
Администратор, 7 февраля 2013:
Віншую з 40-м удзельнікам Клуб гідраметэаралогіі І гідраметэаролагаў і асабіста Паўла Антонавіча Каўрыга. Прыемна адзначыць, што Ваш клуб у цяперашні час з'яўляецца флагманам геаграфічнай сацыяльнай сеткі Геаверсум і аб'яднальным цэнтрам прафесіяналаў і аматараў гідраметэаралогіі.
pavel kauryha, 5 февраля 2013:
НАВЕДАЕМ! ХХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш у БелЭкспа на вул Я.Купалы. Працуе з 6 па 10 лютага. Але 6 лютага VIP-дзень. Свабодны ўваход з 7 лютага. У выставе прымуць удзел кнігавыдаўцы з 25 краін свету.

Клуб гарантуе шмат цікавага на выставе.