Наверх

Інтэрнат "Village 6" [вілаж сіс].
![]() |
Автор: Yahor Levachou
Опубликовано: 90 дней назад (11 ноября 2014)
Блог: Yahor Levachou
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 2 раза — последний 11 ноября 2014
Просмотров: 163
|
+2↑ Голосов: 4 |
Хто жыў у інтэрнаце - той ведае, што гэта заўсёды вясёла і не самотна. Заўсёды ёсьць пакой, што не спіць. Заўсёды ёсьць сябры і заўсёды ёсьць у каго пазычыць відэлец.
У гэтым плане французскі інтэрнат не выключэнне. Мне было цікава прайсьці ўсю сістэму атрымання пакою і апынуцца ў йім. Насамрэч, я вельмі хацеў жыць у французскім інтэрнаце, бо гэта кантакты, моўная практыка і надалей. Але не так усё добра. Як сталася, у Францыі размеркаваннем пакояў займаецца спецыяльная арганізацыя CROUS, прынамсі ў Бардо. Дык вось яны прымаюць і разглядаюць твае дакументы, а перад гэтым ты павінен у інтэрнэце выбраць самастойна дзе табе зручней, у сэнсе ў якім інтэрнаце 6 ці 1-м. І канешне жа зарэгістравацца на іхнім сайце і даслаць поштай свае паперы.
Кошты на інтэрнат вар'яцкія па нашых заробках. Самы нізкі - 149 эўра за месяц. Ёсьць за 250, ёсьць за 300 і вышэй. Усё, што заўгодна - толькі плаці.
Маё міжнароднае бюро як мага мяне адгаворвала не браць інтэрнат, маленькі пакой і далёка. Але мне нічога не заставалася рабіць - бо кватэру тут зняць за прыемлімы кошт - складана.
Я дамовіўся і пачаў афармленне дакументаў. Каб стаць "абшчажным" у Францыі хопіць 10 хвілінаў. І ты ўжо ўладальнік ключоў.
Саступіўшы парог інтэрнату, я сапраўды здзівіўся. Маленькі пакой, душ, прыбіральня, кухня - усё на калідоры для ўсяго паверху. Гэта быў "шамбр традісьёнэль" - самы танны пакой з крусу. Але больш за ўсё мяне здзівіла тое, што я жыву адзін, сам. Як аказалася ў Бардо ўсе пакоі - усе жывуць па-аднаму. Гэта і радавала і бянтэжыла. А як жа моўная практыка і знаёмства з французамі....
Вось так выглядае Вілаж 6. Мае форму зорачкі, калі глянуць зверху.

Калідор"А" інтэрнату

Абеларусаваны шамбр

Так выглядае кухня. Звярніце ўвагу на колькасьць плітаў. Працуе толькі дзве, але ладна працуюць
Усё пазнаецца ў параўнанні. Дарэчы ў такім, на першы погляд, з дрэннымі ўмовамі інтэрнат ёсьць дармавы інтэрнэт і не праз правады, як у нашым калгасе, задарма магчыма праць у пральный машыне, ну і няма лічыльнікаў электрычнасьці і вады (толькі ў традыцыйных). Але і няма лядоўні і бялізны і прыбіральня з душам на паверсе. Плюс да ўсяго ніякіх рэцэпцыі і вахцёраў, аператыўных атрадаў, дзяжурстваў па паверху, адпрацовак. Плюс добрая мажлівасьць - плаціць праз інтэрнэт. Зразумела, што ў інтэрнатах "рэновэ" - абнаўлённых - ёсьць у кожным пакоі ўсё. Як маленькая кватэра атрымліваецца.
Цудоўна. І усе жывуць па-аднаму.
А сяброў я знайшоў як і ў Менску - на калідоры) Вось такая се ля ві.
Чытайце мой блог на http://levachou.livejournal.com/

Комментарии (3)
# 13 ноября 2014 в 20:09 -2 |
# 14 ноября 2014 в 01:44 +1 |
# 18 ноября 2014 в 18:12 0 | ||
|