Наверх
Yahor Levachou
Автор блога: | Yahor Levachou |
Все рубрики (6) |
+1
Yahor Levachou → 11 декабря 2014 → 53 просмотра
|
Атэны. Шмат хто уяўляў іх на ўроках гісторыі ў школе. Шмат хто думаў пра тое, як філёсафы хадзілі па ўзьбярэжжы Эгейскага мора і разважалі аб сутнасці існавання. Я здзейсьніў тое, што даўно хацеў. Я пабываў у Атэнах і Рыме. Як вы ўжо заўважылі Рым быццам не першы для мяне... Але гэта толькі ілюзія. Бо Рым таксама вельмі прыгожы і маніфічны.
Аб гэтай вандроўкі мы марылі вельмі даўно. Хто гэта мы? Я і мая сяброўка Ганна. Яна "прэдпачытае"), каб яе называлі "Ганначка". Яшчэ год таму. Як толькі я падаваў дакумэнты на Эразмус - мы вызначыліся, што абавязкова з'ездзім у Атэны, у Грэцыю. Як бачыце, задуманае здзейсьнілася. Працяг тут http://levachou.livejournal.com/2321.html
Нет комментариев
rome, italy, greece, athens
|
+1
Yahor Levachou → 11 ноября 2014 → 86 просмотров
|
Je suis geography. Я - географ, і напэўна самы яскравы атрыбут такога чалавека - вандроўкі. Шмат хто чуў пра аўтаспын, шмат хто захапляецца йім, а хтосьці нават пафасна кажа it`s my life style. Да, шаноўныя, я паехаў аўтаспынам. я шмат разоў збіраўся гэта зрабіць і вось гэты час настаў. Цяпер я дома ў цёплым пакоі і ўжо выспаўся. Цяпер усё добра.
Ідэя гэтай вандроўкі складалася з таго, каб паехаць ў Андору - зрабіць хуткія закупы, пару сэлфі і назад у Бардо. Але раніцай 8-га лістапада ўсё склалася зусім па-іншаму. Працяг і фатаздымкі тут: http://levachou.livejournal.com/1547.html |
+2
Yahor Levachou → 11 ноября 2014 → 163 просмотра
|
Хто жыў у інтэрнаце - той ведае, што гэта заўсёды вясёла і не самотна. Заўсёды ёсьць пакой, што не спіць. Заўсёды ёсьць сябры і заўсёды ёсьць у каго пазычыць відэлец.
У гэтым плане французскі інтэрнат не выключэнне. Мне было цікава прайсьці ўсю сістэму атрымання пакою і апынуцца ў йім. Насамрэч, я вельмі хацеў жыць у французскім інтэрнаце, бо гэта кантакты, моўная практыка і надалей. Але не так усё добра. Як сталася, у Францыі размеркаваннем пакояў займаецца спецыяльная арганізацыя CROUS, прынамсі ў Бардо. Дык вось яны прымаюць і разглядаюць твае дакументы, а перад гэтым ты павінен у інтэрнэце выбраць самастойна дзе табе зручней, у сэнсе ў якім інтэрнаце 6 ці 1-м. І канешне жа зарэгістравацца на іхнім сайце і даслаць поштай свае паперы. Кошты на інтэрнат вар'яцкія па нашых заробках. Самы нізкі - 149 эўра за месяц. Ёсьць за 250, ёсьць за 300 і вышэй. Усё, што заўгодна - толькі плаці. Маё міжнароднае бюро як мага мяне адгаворвала не браць інтэрнат, маленькі пакой і далёка. Але мне нічога не заставалася рабіць - бо кватэру тут зняць за прыемлімы кошт - складана. Я дамовіўся і пачаў афармленне дакументаў. Каб стаць "абшчажным" у Францыі хопіць 10 хвілінаў. І ты ўжо ўладальнік ключоў. Саступіўшы парог інтэрнату, я сапраўды здзівіўся. Маленькі пакой, душ, прыбіральня, кухня - усё на калідоры для ўсяго паверху. Гэта быў "шамбр традісьёнэль" - самы танны пакой з крусу. Але больш за ўсё мяне здзівіла тое, што я жыву адзін, сам. Як аказалася ў Бардо ўсе пакоі - усе жывуць па-аднаму. Гэта і радавала і бянтэжыла. А як жа моўная практыка і знаёмства з французамі.... Вось так выглядае Вілаж 6. Мае форму зорачкі, калі глянуць зверху. |
+3
Yahor Levachou → 11 ноября 2014 → 133 просмотра
|
Вітаю шаноўных чытачоў у маім блогу. Прыкладна пару гадзінаў таму мне прапанавалі завесьці уласны блёг) На той момант ён у мяне ўжо быў і я распачынаю сваі рэпартажы. Ура, таварышчы!
Так уж атрымалася, што мне выпаў шанец паехаць па навучанне ў цудоўную краіну - Францыю. Дзякуй вялікі ўсім тым людзям, што хваляваліся за мяне і дапамагалі мне зрабіць усе неабходныя для гэтай справы дакументы. Гэта насамрэч вельмі складана. Францыя ўжо з першых хвілін мне спадабалася. Асабліва сваім культурным узроўнем. Усе заўсёды скажуць "mersi", "bonjour" і надалей. Атмасфера тутэйшай краіны, як мне падалося, робіць чалавека больш ветлівым і культурным. Асабліва гэта тычыцца самалётаў, бо тутэйшыя сцюардэсы і сцюарды ну такія ветлівыя, за дужа. І вось пасьля гэтага, пасьля такой сустрэчы пачынаеш думаць, што гэтая краіна ўся такая. Мо я і памыляюся? Але ўсё роўна французы ветлівыя. Пасьля прыфранцужывання ў Парыжы і потым у Бардо я паехаў як мне і сказалі мае ўкраінскія знаёмыя на іхнюю Купалаўскую. Не, ў Бардо няма метро. Але трамвайныя зносіны яны называюць мэтрапалітэнам. Сустрэўшыся мяне праводзілі да маёй каардынатаркі. Прыгожая жанчына, але не вельмі добрая, бо ніколі не адказвала на мае лісты. Дык вось, я быў вымушаны пайсьці і здымаць гатэль. І гэта мне каштавала амаль 230 эўра. І гэта пры тым, што месцы ў інтэрнаце былі і ёсьць, і далі яго мне толькі пасьля таго, як я прыйшоў сам да іх і сказаў"дайце"! Што казаць пра бюракратычнасьць - то гэта сапраўды французскае слова. Але я не сумаваў. Мне прыйшлося прайсьці ўсе гэтыя іспыты: банкі, карты эцюдьянтов, сертыфікаты рэзідэнтаў, і шмат-шмат паперы і часу губленнага на абнаўленне банкаўскага акаўнту. Бо стыпендыю я атрымаў акурат праз месяц, як прыехаў у Бардо. А! Я не напісаў даты. 10.09.2014 я адлятаю ў Бардо пасьля добрай рэпетыцыі, хто ўдзельнічаў - той ведае. 15.09 я атрымліваю інтэрнат. 16.09 я ў яго пераязджаю. 19.09 усе мае дакументы адпраўляюць у Турку. 09.10 (!) я атрымліваю студэнцкі білет і толькі раніцай 10.10.2014 а атрымліваю сваю доўгачаканаю стыпендыю. Але я не рапчу. А мо яно так і трэба было. Астатняе чытайце пасьля) З шчырай павагай, Ягор Левачоў |
+2
Yahor Levachou → 6 января 2013 → 154 просмотра
|
Замок Мариенбург — самый большой в мире кирпичный замок, служивший резиденцией магистров Тевтонского ордена. Занимает площадь свыше 20 гектаров. В 1997 году замок был включен в список Всемирного наследия ЮНЕСКО.
|
+1
Yahor Levachou → 6 января 2013 → 127 просмотров
|
На самом деле Географическая социальная сеть - неплохая вещь, тем более вещь, опередившая РГО))). Мне кажется, что в условии Беларусі нужно создавать своего рода запасные, альтернативные социальные сети. Конечно геоверсуму не 20 лет и, надеюсь он изменит свой аштимээльный дизайн и как-нибудь что-ли станит фапабельным) А на данном этапе он, на мой взгляд, находится в стадии развития и, наверное, очень ранней. Бесспорно, это огромная работа и по привлечению геоверсумеров, и по развитию медиатеки и полезных ссылок, расписания. Как и любая социальная сеть Геоверсум должен развиваться на энтузиазме её аккаунтов) и идти из народа. Очень хотелось, чтобы Геоверсум стал беларускоязычным)
|