Наверх
З вершаў Уладзіміра Скарынкіна
Автор: Раиса Овчинникова
Опубликовано: 2250 дней назад (5 июня 2013)
Блог: Блог Раісы Аўчыннікавай
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 1 раз — 30 июня 2013
Просмотров: 992
|
+4↑ Голосов: 4 |
У тон Кандарыце прывяду яшчэ адзін геаграфічны верш майго добрага сябра паэта Уладзіміра Скарынкіна
Калі рыхтуюцца ізноў
Лясы надзець апратку,
Зямля мая
Ля валуноў
Адтайвае спачатку.
Нібы асілак Гаравік,
Пакуль хапала клёку,
На Віцебшчыну
Ледавік
Пёр валуны здалёку.
Змяніць не здолелі гады
Іх выгляд самавіты.
Ля валуноў
Мурог заўжды
Густы і сакавіты.
Пад вербалозам трапяткім
Ля Гараджанкі дзесьці
Імшэе камень,
На якім,
Я так любіў прысесці.
Глядзеў на шпаркіх качанят
Я з-пад рукі,
Бывала,-
І мой дапытлівы пагляд
Пяшчота сагравала.
Навекі край,
Дзе мы раслі,-
У нашых сэрцах,
З намі...
Я нарадзіўся на зямлі,
Сагрэтай валунамі.
Калі рыхтуюцца ізноў
Лясы надзець апратку,
Зямля мая
Ля валуноў
Адтайвае спачатку.
Нібы асілак Гаравік,
Пакуль хапала клёку,
На Віцебшчыну
Ледавік
Пёр валуны здалёку.
Змяніць не здолелі гады
Іх выгляд самавіты.
Ля валуноў
Мурог заўжды
Густы і сакавіты.
Пад вербалозам трапяткім
Ля Гараджанкі дзесьці
Імшэе камень,
На якім,
Я так любіў прысесці.
Глядзеў на шпаркіх качанят
Я з-пад рукі,
Бывала,-
І мой дапытлівы пагляд
Пяшчота сагравала.
Навекі край,
Дзе мы раслі,-
У нашых сэрцах,
З намі...
Я нарадзіўся на зямлі,
Сагрэтай валунамі.
Комментарии (0)
Нет комментариев. Ваш будет первым!