Наверх
Смілавічы і Дукора
Автор: Раиса Овчинникова
Опубликовано: 1073 дня назад (14 декабря 2014)
Блог: Блог Раісы Аўчыннікавай
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 7 раз — последний 14 декабря 2014
Просмотров: 1602
|
+4↑ Голосов: 4 |
Вандроўка: Смілавічы-Дукоршчына-Дукора
Сучасны гарадскі пасёлак Смілавічы знаходзіцца ў 25 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. На вандроўку ў Смілавічы можна дабрацца на грамадскім транспарце. Аўтобус і маршруткі адыходзяць ад аўтастанцыі Магілёўская рэгулярна на працягу дня, прамежкавы прыпынак ў Шабанах. Можна праехаць гэтую вандроўку на ўласным аўтамабілі па адноўленай пад платны праезд Магілёўскай шашы. Цікавы і нескладаны маршрут і для пакатушак велатурыстаў. У Інтэрнэце выкладзена некалькі апісанняў падобнай вандроўкі, прывядзём і сваю версію, дапоўненную арыгінальнымі гістарычнымі фактамі.
Гісторыя паселішча
У пісьмовых крыніцах Смілавічы ўпершыню ўпамінаюцца пад 1483 годам. Разам з суседняй Дукорай яны складалі “добры Бакштанскія”, якімі на працягу гісторыі валодалі епіскапы Віленскія, Кежгайлы, Сапегі, Завішы, Шэметы, Агінскія, Манюшкі, Ваньковічы. Ян Завіша, сын Йозефа Завішы, лідскі падкаморы (1593), мсціслаўскі ваявода (1596-1599), віцебскі і суражскі ваявода (1599—1626) падпісваўся як Ян На Бакштах Завіша, пан на Ракаве і Выганічах. Яго партрэт маецца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Там жа можна пабачыць партрэт Мікалая Завішы (1591-1647). Прадстаўнікі рода Завішаў са Смілавіч прымалі ўдзел у вайне 1621 года з туркамі пад Хоцінам на Днястры, дзе сумесным літоўска-польскім войскам пад кіраўніцтвам Вялікага гетмана ВКЛ Караля Хадкевіча была атрымана бліскучая перамога. Малады Юрый Завіша, заступнік мінскіх дамінікан, загінуў у 2 верасня ў сечы, яго цела было прывезена братам і пахавана на Радзіме. У 1667 годзе ў Смілавічах Крыштафу Завішы належыла 346 дымоў. У другой частцы Смілавіч, якая належыла Агінскім і насіла назву Шахновічы, налічвалася 117 дымоў. К канцу стагоддзя абедзьве часткі знаходзіліся ўжо ў руках Завішаў.
Праз Смілавічы ў 1709 годзе праходзіў з войскам Карл ХІІ. У горадзе Ігумене ён нават купаўся ў мясцовым возеры.
Уладальнік Смілавіч у тыя часы Крыштаф Станіслаў Завіша (1666-1721) – мінскі ваявода і заўзяты паляўнічы, пакінуў пасля сябе цікавыя ўспаміны. Яго сын Ігнацый, падкаморы ВКЛ, ажаніўся на Марцыбэлле Агінскай (1696-1738), якая заснавала ў Смілавічах каталіцкі ордэн місіянераў. А непадалёку ад Лагоўскай Слабады залажыла двор, названы па свайму імені – Марцыбылішкі (знесены бальшавікамі ў 30-я гады). Імя Марцыбэллы Агінскай было вельмі папулярным сярод мясцовага насельніцтва, нават маю прабабулю назвалі Марцэляй. Пасля смерці Марцыбэллы Агінскай Смілавічы адыйшлі да яе пляменніка Міхаіла Казіміра Агінскага, ваяводы Віленскага, пасля канцлера ВКЛ. Канцлеру не было калі займацца сваім Бакштанскім маёнткам і яго ў 1791 годзе за даўгі падзялілі паміж сабой два ўпраўляючыя – Ашторп і Манюшка. Францішку Ашторпу дасталася Дукора, а Станіславу Манюшку – Смілавічы. Дачка Станіслава - Аляксандра-Паўліна выйшла замуж за Леона Ваньковіча. Іх сын, таксама Леон Ваньковіч (1874-1949) - апошні ўладальнік Смілавіч да рэвалюцыі.
У часы Станіслава Манюшкі ў мястэчку налічвалася 85 двароў, з іх 43 хрысціянскія, 31 яўрэйскія, 13 татарскія. Агульная колькасць жыхароў – 564.
Падчас вайны з Напаліёнам насельніцтва мястэчка скарацілася ад розных хвароб і эпідэмій. У 1820 годзе ў Смілавічах размяшчаўся эскадрон Польскага уланскага палка, астатнія эскадроны мешкалі па бліжніх мястэчках – Койданаве, Ракаве Івянцы, Рубяжэвічах.
Вельмі добрае ўражанне зрабілі Смілавічы на выхавацеля царскай сям’і А.Башняка, які ў пачатку 19-га стагоддзя пабываў тут, вандруючы па Заходняй і Паўднёвай Расіі: “Гэта адно з лепшых мястэчак, якое я бачыў ад Вільні”. Смілавічы былі не проста мястэчкам, а гандлёвым мястэчкам, адным з галоўных гандлёвых цэнтраў Міншчыны. На кірмашы сюды з’язджаліся землеўладальнікі, сяляне і гандляры з розных маёнткаў, фальваркаў і вёсак. Расійскі географ Пётр Пятровіч Сямёнаў-Цяньшаньскі ўслед за “Геаграфічным слоўнікам каралеўства Польскага” падаваў наступныя звесткі пра Смілавічы: 1676 жыхароў, з іх 466 хрысціян, 222 магаметан, 990 яўрэяў. У мястэчку знаходзіліся 375 драўляных дамоў і некалькі мураваных. У пачатку 20-га стагоддзя ў Смілавічах было ўжо 430 двароў, тры з паловай тысячы насельніцтва. Працавала суконная фабрыка, два вадзяныя млыны, дзейнічалі два народныя вучылішчы, дзве праваслаўныя цэрквы - Святога Георгія і Успення Прэсвятой Багародзіцы, касцёл Святога Вінцэнта, сінагога. На працягу доўгіх гадоў у Смілавічах мірна ўжываліся беларусы, палякі, яўрэі і татары. Кожная канфессія займала сваю нішу. Галоўным заняткам беларускага насельніцтва было земляробства. Яўрэйскія прадпрымальнікі займаліся нарыхтоўкай драўніны ў мясцовых лясах, вырабам валёнак, мыла, гандлем; татарскае насельніцтва – агародніцтвам і рамесніцтвам.
Паўднёвы ўваход у палац Ваньковічаў
Рака Волма ў Смілавічах
Пасля рэвалюцыі ў Смілавічах дзейнічаў валасны камітэт, які ў 1918 годзе ўзначаліў выпускнік Смілавіцкага вучылішча, ураджэнец Лагоўскай Слабады – Уладзімір Дзікарэвіч. Бальшавік Дзікарэвіч пасля зрабіў бліскучую кар’еру ў органах НКВД-МВД Казахстана. Памёр у Алма-Аце ў 1963 годзе.
На панскіх землях у Смілавічах была арганізавана камуна, для якой апошні ўладальнік маёнтка Леон Ваньковіч купіў камбайн, пасля чаго ад’ехаў у эміграцыю. У 1931 годзе ў Смілавічах быў адчынены сельскагаспадарчы тэхнікум. У ім на курсах загадчыкаў фермаў буйнарагатай жывёлы вучылася маміна сястра Вера Кароткая. На захаваўшымся здымку курсаў перад дзяўчатамі ляжаць падручнікі, адзін з іх “Зааграмата”. Апрануты дзяўчаты па тагачаснай модзе, амаль у кожнай на блузцы рамбавідная, або авальная заколка. Прычоскі таксама па модзе 30-х.
Перад вайной у Смілавічах працавала фотаатэлье, у якім любілі здымацца як местачкоўцы, так і жыхары навакольных вёсак. У гады акупацыі ў Смілавічах працавала метэастанцыя, матэрыялы яе назіранняў захаваліся ў архіве Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. Працавалі на метэастанцыі П.В. і Е.Т.Людчыкі.
14 кастрычніка 1941 года стаў самым крывавым днём для Смілавіч. У гэты дзень нямецкімі акупантамі было знічтожана яўрэйскае гетта, каля дзьвух тысяч мірных жыхароў. У пасляваенныя часы многія ўраджэнцы Смілавіч выехалі ў Ізраіль. Дзякуючы іх намаганням на месцы растрэлу яўрэйскага насельніцтва быў устаноўлены помнік.
У сучасных Смілавічах пражывае больш 5 тысяч жыхароў, сярод іх прадстаўнікі каля 20 нацыянальнасцяў.
Паходжанне назвы
Варыянтаў этымалогій назвы Смілавічы некалькі. Самая простая і прымітыўная – ад славянскага прыметніка СМЕЛЫ. Другая этымалогія – ад мусульманскага імя Смаіл (Ісмаіл), якое азначае – “Аллах усё чуе”. Трэці варыянт прафессара В.А.Жучкевіча – ад латышскага прозвішча Смілга і аналагічнай назвы расліны. Усе прыведзеныя этымалогіі памылковыя, заснаваны на вельмі аддаленым гукавым падабенстве, гістарычна ніяк не падмацоўваюцца.
Між тым паходжанне назвы чыста славянскае. Аснова тапоніма СМІЛА- ў слоўніку старажытнарускай мовы І.І.Срэзнеўскага тлумачыцца як “дзявічы пасаг, прыданае”. Там жа прыводзіцца тэкст дакумента 15-га стагоддзя: “тако же е смило девичьске”.
Канчатак –ІЧЫ распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі. Ён таксама мае падобнае значэнне - “нашчадства нейкага чалавека”. Узнік такі канчатак яшчэ ў перыяд абшчыннага ладу і праіснаваў да сярэднявечча. Аналагічна ўтварыліся назвы тыпу Васілевічы, Пятровічы. За аснову айконімаў былі ўзяты імёны ўласнікаў-вотчыннікаў зямлі, вакол маёнткаў якіх сфарміраваліся паселішчы. Такім чынам сэнс назвы Смілавічы наступны: “жыхары паселішча, якое ўзнікла на зямлі вотчынніка, якая яму дасталася ў якасці пасага”.
Частка Смілавіч Агінскіх насіла назву Шахновічы. Назва ўтворана ад татарскага прозвішча, якое існуе і ў сучаснасці. Існуюць і падобныя назвы беларускіх населеных пунктаў. У іх ліку Шахноўшчына ў Стаўбцоўскім раёне і Шахнаўцы – ва Ушацкім. На расійскай карце Ф.Шуберта 1863 года мястэчка Смілавічы і Татарская Слабада пазначаны асобна.
Карта Ф.Шуберта 1863 г.
Былая Татарская Слабада
Назва Бакшты ў Беларусі таксама не адзіная. Такія назвы ўтвараліся ад апелятыва БАКШТЫ ў значэнні “высокая вежа, башня”. У якасці прыклада прывядзём назву вёскі Бакшты Дзятлаўскага раёна.
Калі сама назва паселішча Смілавічы на Беларусі арыгінальная, то гэтага нельга сказаць аб найменнях смілавіцкіх вуліц. Яны поўнасцю адпавядаюць указанням НКВД трыццатых гадоў аб тым, каб у кожным горадзе існавалі вуліцы Сталіна, Леніна, Дзяржынскага, Калініна, Савецкая, Інтэрнацыянальная, Кастрычніцкая, Рэвалюцыйная, Першамайская, Камсамольская, Рэспубліканская, Народная, Дружная, Леккерта і г.д. Увесь гэты спіс як пад капірку ёсць у Смілавічах і ў недалёкім Мінску, за выключэннем першага і апошняга прозвішчаў. Калі хто не ведае, хто быў такі Леккерт, напомню, што гэты чалавек - яўрэйскі тэрарыст Гірша Леккерт, які страляў у Віленскага губернатара. Разбаўлена бальшавісцкая тапанімія імёнамі беларускіх класікаў Якуба Коласа і Янкі Купалы, ды яшчэ прозвішчам расейца Максіма Горкага. Нічога арыгінальнага не маюць назвы вуліц тыпу Зялёная, Садовая, Палявая, Пясочная, Новая, Навасёлаў, Маладзёжная, гэта тыповыя найменні савецкага перыяду, праслаўленыя ў песнях Юрыя Антонава. Ёсць нават вуліца героя-кавалерыста ВАВ Льва Даватара. Незразумела, якое дачыненне Даватар, ураджэнец Віцебшчыны, мае да Смілавіч. А чаму б не ўвекавечыць імя слаўнага смілавіцкага воіна Завішы, які загінуў у вайне з туркамі. Узнавіць хаця б сімвалічна яго магілу. Бываючы ў горадзе Быдгашчы ў Польшы вельмі парадавалася назве мясцовага стадыёна – “Завіша”. А у нас праслаўляўся ў спорце нейкі чужынскі раб Спартак, ваенныя “Тарпеды”, ды энкэвэдзісцкія жалезныя “Дынамы”.
Што можна паглядзець у Смілавічах
Захавалася некалькі будынкаў на тэрыторыі былой сядзібы Манюшкаў-Ваньковічаў. Першы будынак, які быў пабудаваны ў 1795 годзе Станіславам Манюшкам, знаходзіцца ў вельмі непрывабным стане, без даху, сцены разбураюцца. Падыйсці да яго вельмі цяжка. Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад асноўнага палацавага комплексу. Лепш захаваўся двухпавярховы гаспадарчы будынак, у якім зараз пражываюць мясцовыя жыхары. Па драўлянай лесвіцы можна падняцца на другі паверх. У добра захаванай частцы палацавага комплексу нядаўна яшчэ месціўся мясцовы каледж, але пасля закрыцця на рэстаўрацыю і гэтая частка пачала разбурацца. Другая палова комплексу без кансервацыі таксама магла хутка адыйсці ў нябыт, але, нарэшце, у гэтым годзе пачаліся рэстаўрацыйныя працы. Ад паўднёвага ўвахода ідзе сцежка да берага ракі Волмы. Па баках стаяць старыя камяні-указальнікі, злева гаспадарчыя цяпліцы, справа – пчалярская пасека і некалькі жылых дамоў. Бераг ракі Волмы з волатамі-вербамі забруджаны да агіднасці. Калі абыйсці цяпліцы, то можна пабачыць за дзіцячым садком каменную сцяну-агароджу, на якой захаваліся даты яе будаўніцтва канца 18-га стагоддзя.
З боку вуліцы Савецкай стаіць маленькая вартаўніца з чырвонай цэглы і тут жа яшчэ можна пабачыць кавалак арыгінальнай агароджы сядзібы Ваньковічаў.
Каменная сцяна-агароджа канца 18-га ст.
У сельскагаспадарчым каледжы знаходзіцца добры краязнаўчы музей, створаны рукамі шчырага краязнаўцы Івана Паўлавіча Ярашэвіча. Музей мае некалькі раздзелаў па гісторыі Смілавіч, гісторыі сельскагаспадарчага каледжа, мясцовай прыроды. Экспанаты размяшчаюцца на двух паверхах. Трапіць у музей можна па папярэдняй
дамове. У дагледжаным дворыку каледжа маецца некалькі батанічных ўнікумаў, у тым ліку хвоя чорная.
Хвоя чорная
Будынкі кляштара місіянераў і касцёла Святога Вінцэнта, узведзенага ў 1791 годзе, у Смілавічах не захаваліся. Кляштар быў знішчаны ў 30-я гады мінулага стагоддзя. На месцы касцёла месціцца непрывабная будыніна кінатэятра пад расейскай назвай “Мечта”. На цэнтральнай плошчы Смілавіч знаходзіцца ўзноўленая Свята-Георгіеўская царква. Побач з ёй пабудавалі новую драўляную. Службу ў царкве доўгі час нёс айцец Валерыян, які праводзіў так званыя “вычыткі”, на якія з’язджаліся хворыя людзі з усіх куткоў Беларусі. Адносіны да гэтай справы ў розных колах грамадства рознае. Асабіста магу засведчыць: бачыла станоўчыя вынікі. Царква стаіць на цэнтральнай смілавіцкай плошчы, якая раней насіла назву Базарная. На плошчу з’язджаліся вазы з рознай прадукцыяй і кіпеў гандаль. Зараз на плошчы размяшчаюцца некалькі невялікіх магазінчыкаў з мясцовымі таварамі, а злева – уваход на невялікі базарчык. Дарэчы, мясная прадукцыя ў Смілавічах намнога танней, чым у Мінску.
У “Доме дзіцячай творчасці”, да якога ад плошчы прайсці зусім недалёка, знаходзіцца музей “Прастора Хайма Суціна”, французскага мастака, яўрэйскага паходжання, які нарадзіўся ў 1893 годзе ў Смілавічах. Тут можна азнаёміцца з копіямі яго карцін, праглядзець відэафільм пра жыццё мастака, выпіць кубачак неблагой кавы ў суседнім пакоі, стылізаваным пад парыжскую кавярню.
У музеі Х.Суціна
Далей можна зрабіць экускурсію на знакамітую Смілавіцкую фабрыку валёнак і набыць сабе на зіму дызайнерскі аформленыя валёнкі. Можна наведаць і мясцовы гарбарны завод. Традыцыі гарбарства ідуць ад татарскага насельніцтва, якое здаўна займалася гэтым промыслам. Нават у савецкія часы тут падпольна выраблялі скуры для пашыву модных у 70-я і 80-я гады самаробных дублёнак і кажухоў.
Пры ўездзе ў Смілавічы з правага боку знаходзяцца мясцовыя могілкі. На іх нядаўна на сродкі генерала Крэпскага адноўлена невялічкая каталіцкая капліца і ў ёй праводзяцца службы.
У Смілавічах існуюць таксама бапцісцкая царква і татарская мячэць. Падчас вандроўкі можна наведаць яўрэйскія і татарскія могілкі. Татарскія могілкі (мізар) знаходзяцца ў паўтара кілометрах за Смілавічамі з левага боку дарогі на Дукору перад вёскай Дукоршчына. Тут пахаваны вядомыя дзеячы татарскага руху на Беларусі – Якаў Якубоўскі і Ібрагім Канапацкі. Якаў Адамавіч Якубоўскі працаваў загадчыкам аддзела геалогіі і геаграфіі выдавецтва Беларускай энцыклапедыі. Сам меў сапраўды энцыклапедычныя веды, бо атрымаў тры вышэйшых адукацыі. Менавіта на яго машынцы ў выдавецтве была надрукавана нізка маіх вершаў для паэтычнага зборніка “Лагодны прамень раніцы”. З паўднёвага боку могілак знаходзяцца пахаванні жыхароў вёскі Дукоршчына і Смілавіч. Тут ляжаць і мае продкі з роду дукаршчанскіх Васільевых. Мая родная бабуля Улляна Рыгораўна Васільева з Дукоршчыны ў 1905 годзе выйшла замуж за майго дзеда Кароткага Мікалая Юр’евіча з Лагоўскай Слабады, якая ў тыя часы адносілася да Ігуменскага павета. Яшчэ гадоў 10 назад у Дукоршчыне пражывала родная пляменніца бабулі – Валя Голубева. З яе сынам мы ездзілі на працу ў адным аўтобусе і не ведалі, што радня.
Перад могілкамі злева праязджаем паварот на вёску з цікавай назвай Шасціснопы. Такія лічбавыя назвы даволі рэдкія на Беларусі. Ёсць падобная назва ўрочышча Шасцімаргі ў Стаўбцоўскім раёне. Назва адлюстроўвае сярэднявечную форму зямельнага падатка. Мінаем з правага боку саму вёску Дукоршчыну. У ёй можна наведаць невялікі помнічак загінулым землякам. Знайсці яго цяжкавата, бо ён месціцца непрыкметна амаль у двары на адной з вузкіх вясковых вуліц. Назва Дукоршчына мае канчатак –ШЧЫНА, які звычайна сведчыць аб прыналежнасці месца, у нашым выпадку да маёнтка Дукора.
З паўночнага боку вуліца вёскі пераходзіць у непрыкметную дарогу на вёску Смагароўка. Між тым, гэта частка былога Ігуменскага тракта, які ійшоў ад Мінска праз Каралішчавічы, Сініло, Кулікі, Смагароўку на Смілавічы і далей на Ігумен (сучасны Чэрвень). Зараз Смагароўка - невялікая вёска Чэрвенскага раёна. Знаходзіцца пры ўпадзенні р.Слоўсці (гістарычнай Смоўсці) у Волму, пры дарозе на вёску Дукоршчына. Назва вёскі ўтворана ад наймення рэчкі. Корань СМ- мае ясную балотную семантыку. Пра гэтыя назвы я пісала ў мінулым артыкуле. У 19-м стагоддзі фальварак Смагароўка ўваходзіў разам з фальваркамі Горча і Загор’е ў Смілавіцкі маёнтак. Трапіць у Смагароўку можна з Дукоршчыны, або лепей па грунтовай дарозе, якая збочвае з Магілёўскай шашы ўправа.
За Дукоршчынай праходзіць мяжа паміж Чэрвенскім і Пухавіцкім раёнам. Праязджаем вёску Падліпкі, радзіму былога генеральнага пракурора РБ Віктара Шэймана. Далей мінаем вёскі Галенберг і Харавічы, апошняя ўключана зараз у склад Дукоры.
Дукора – вёска Пухавіцкага раёна, знаходзіцца на аўтамагістралі Мінск-Бабруйск.
Гісторыя паселішча
Дукора – даўняе мястэчка Ігуменскага павета. Упамінаецца пісьмова ўпершыню пад 1582 годам. Уваходзіла ў Бакштанскае графства. З 1791 года ўладальнікам Дукоры стаў Францішак Марцінаў Ашторп, сын палоннага шведскага салдата. У канцы 18-га стагоддзя ў Дукоры дзейнічалі дзве уніяцкія царквы: Святога Эліяша (Іллі) і Петрапаўлаўская. У Нацыянальным архіве захаваліся метрычныя кнігі абедзьвух цэркваў, пачынаючы з другой паловы 18-га стагоддзя. У прыход царквы Святога Эліяша ўваходзіла частка насельніцтва мястэчка Дукора, вёсак Харавіч, Турца, Жураўка, Пудзіцка, Матарова, Пяскоў, Караваева, Хазянінак, Слабады Баравой і Слабады Лагоўскай. Цікава чытаць архіўныя запісы на мясцовай беларуска-польскай мове: “1791 года дэцэмбра 2 дня ахрышчана і збюрмавана (мірапамазана) цорка на імя Юстына паслюбёных бацькоў Васіля і Лукер’і Дзікарэвічаў (сялян) з Слабады Лагоўскай. Кмотарамі (кумамі) былі Давід Шабан і Наталля Зубкоўна”. Яшчэ адзін запіс з Петрапаўлаўскай царквы аб хрышчэнні і збюрмаванні дачкі мясцовых шляхцян Кудзіновічаў. На хрышчэнні і збюрмаванні іх дачкі Катарыны-Барбары 25 навэмбра 1796 года прысутнічалі аж чатыры пары кмотараў, сярод іх Людзвік і Людзвіка Ашторпы, Антон Арэшка і Вікторыя Ашторпава, Аўгуст Адорскі (канюшы Дукорскага двара) і Катарына Зеньковічава, Томаш Раманоўскі і Малгажата Казімірава. Да сярэдзіны 19-га стагоддзя гаспадаром Дукоры быў вядомы памешчык Лявон Ашторп, які неаднаразова выбіраўся маршалкам Ігуменскага павета і Мінскай губерніі. Ашторп вёў раскошны вобраз жыцця, меў уласны цырк і тэятр. Любіў праводзіць многадзённыя балі. Да прыгонных адносіўся жорстка. Існуе легенда, што менавіта сяляне падпілілі мост, з якога звалілася карэта Ашторпа ў Свіслач і былы маршалак патануў разам з куфэркам з грашыма.
Са Смілавіч у Дукору ійшла прыгожая дарога, абсаджаная вербамі, клёнамі і таполямі. Частка гэтай дарогі захавалася да нашых часоў, па ёй можна ціха і спакойна прагуляцца паміж старажытнымі вербамі з маёнтка да ручая, які ўпадае ў возера.
Старыя вербы пры былой дарозе з маёнтка Дукора
Ручай Дукорка перад упадзеннем у возера
Серпавідная частка возера працягнулася ў паўднёвым накірунку, дзе на яго пашырэнні зроблена зона адпачынку для дукаршчан. Па старажытнай дарозе Ашторп уязджаў у свой маёнтак праз вартаўнічую вежу з гадзіннікам, дзе яго сустракаў аркестр. За вежай з абодвух бакоў размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы і стайні. Далей у парку знаходзіўся панскі палац. У палацы мелася багатая бібліятэка, калекцыя мастацкіх твораў, унікальны збор карцін коней. У канцы 19-га стагоддзя ў Дукоры існавалі млын, дзве карчмы. З 1784 года Дукора перайшла ва ўласнасць Канстанціна Гарцінга з галяндэраў. Той адбудаваў у маёнтку прыгожы двухпавярховы палац у класічным стылі. Апошні ўладальнік Дукоры з Гарцінгаў пасля рэвалюцыі з’ехаў у эміграцыю.
У складаны час грамадзянскай вайны паблізу Дукоры дзейнічаў атрад Дукорскіх партызан, якім тут пастаўлены помнік. Упамянем яшчэ, што Дукора – радзіма савецкага беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Чарвякова.
У часы Вялікай Айчыннай вайны партызаны без усялякай патрэбнасці ўзарвалі прыгожы Дукорскі палац, а на яго месцы быў узведзены прымітыўны па архітэктуры будынак школы. Маляўнічы парк маёнтка даволі добра захаваўся.
Парк у Дукоры
Рэканструкцыя ўязной вежы
Паркавы комплекс,вежу і гаспадарчыя пабудовы аднаўляе прадпрымальнік з Мар’інай Горкі – Іван Гумоўскі.
У Дукоры адноўлены будынак Ільінскай царквы, былога каталіцка-ўніяцкага касцёла Святога Эліяша.
Былы уніяцкі касцёл Святога Эліяша
Будынак мае традыцыйныя класічныя формы з калоннамі, да якіх не вельмі пасуе новы сіні дах і праваслаўныя галоўкі. Будынак да нядаўняга часу выкарыстоўваўся пад жыллё. Для мяне гэты будынак знакавы, таму што тут мае продкі да 1842 года атрымлівалі хрышчэнне і збюрмаванне, заключалі шлюбы, адзначаліся даты іх адыходу з жыцця. Пасля ліквідацыі ўніі наша вёска Лагоўская Слабада разам з вёскай Лебядзінец была перададзена ў прыход праваслаўнай Лешніцкай царквы. З 1867 года маіх землякоў перавялі ўжо ў прыход Смілавіцкай царквы, якая была створана на месцы зачыненага царскім урадам касцёла. Царкву і дакументы за гэты час знічтожылі пры савецкім часе. Імперская палітыка пры любым палітычным грамадстве аднолькавая – знішчаць і разбураць карэннае, насаджаць сваё.
Па дарозе ад Ільінскай царквы да паркавага комплексу па вуліцы Чэрвенскай можна спыніцца ля адноўленых магіл былых уніяцкіх святароў Гаховічаў і Шпілеўскіх, і яшчэ раз падумаць аб магчымасцях вяртання да сваіх каранёў у наш пераходны да невядомай фармацыі час.
Пахаванне святароў Гаховічаў
Паходжанне назвы
Назву Дукоры В.А.Жучкевіч лічыў балцкай і сапастаўляў яе з апелятывам ДУКРА “дачка”. Некаторыя даследчыкі бачаць у аснове тапоніма еўрапейскі тэрмін ДУК, які азначаў у сярэднявеччы “князь”. Зусім сумніўнае сапастаўленне з лацінскім decoro “ўпрыгожваю”.
Пры этымалогіі назвы мястэчка трэба ўлічваць той фактар, што яно атрымала назву ад мясцовай рэчкі Дукоркі. Аснова гідроніма ДУК- вельмі рэдкая ў беларускай гідраніміі. У спісе беларускіх балот адшуканы толькі дзве назвы з такімі ж асновамі: Дукінскае ля Пастаў і Дуколава ля Свяцілавіч. Вялікае тарфяное балота было і ў пойме рэчкі Дукоркі. Для праяснення семантыкі значэння гэтай асновы прыменім метад метатэзы (перастанаўкі зычных кораня). Значэнне кораня КУД- яснае - “балота”. Суфікс –Р- можа паходзіць ад старажытнага геаграфічнага тэрміна ў значэнні “возера, рэчка”. Канчатак –КА сведчыць аб невялікіх памерах вадатока. Так што значэнне гідроніма Дукорка можна тлумачыць наступным чынам: “невялікая балотная рэчка, якая выцякае з азярка, ці балотца”.
Географам будзе цікава азнаёміцца з гэтым невялікім вадатокам і з самой Свіслаччу, якая пад Дукорай мае шырокую зарослую пойму.

Комментарии (0)
Нет комментариев. Ваш будет первым!