Наверх

Экскурсія ў ратушу места Магілёва

Опубликовано: 71 день назад (13 мая 2017)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 2 раза — последний 15 мая 2017
Просмотров: 160
+1
Голосов: 1
ЭКСКУРСІЯ Ў РАТУШУ Магілёва


12 мая 2017 г., увечары, пасля наведвання музея-кабінета геалогіі і палеанталогіі МДУ імя А. Куляшова (загадчык Марына Захарава), адбылася экскурсія для вучняў-удзельнікаў абласной канферэнцыі па выніках конкурсных навуковых прац (10:30-16:00, старшыня журы І. Шаруха), членаў журы, студэнтаў 4-5 курсаў факультэта матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. Куляшова, сябраў геаграфічнага таварыства, настаўнікаў школ горада ў гарадскую ратушу г. Магілёва з нагоды 750-годдзя Магілёва і 450-годдзя надання Магдэбургскага права.
Арганізатарам мерапрыемства выступілі Магілёўскі абласны аддзел геаграфічнага таварыства, кафедра прыродазнаўства МДУ імя А. Куляшова, гарадская арганізацы Таварыства беларускай мовы, клуб аматараў гісторыі і падарожжаў “Чароўны ўспамін”.
Вялі мерапрыемства майстар-канструктар гадзінніка Ратушы Генадзь Галоўчык і кіраўнік абласнога аддзела геаграфічнага таварыства, прафесар кафедры прыродазнаўства Ігар Шаруха.
За 2 гадзіны экскурсіі Спадар Генадзь распавёў пра гісторыю стварэння гадзіннікаў у ссвеце, гісторыю магілёўскіх гадзіннікаў, пра лёс Ратушы, правёў экскурсію па знакавых пакоях будынка, паказаў сам гадзіннікавы механізм. Ігар Шаруха разам з географам і краязнаўцам Віталём Кірэевым распавялі гісторыю ратуш Беларусі.
Усе удзельнікі мерапрыемства фатаграфаваліся на фоне трубача гадзінніка Магіслава (аўтары Г. Галоўчык, скульптар А. Вараб’ёў), у залах Ратушы, атрымалі адказы на ўсе пытанні ад арганізатараў экскурсіі.
Самы малодшы ўдзельнік – вучаніца-пачатковец СШ №21 Маргарыта Тупіцына прачытала традыцыйныя з такой нагоды вершы на беларускай мове. Быў зроблены агульны фотаздымак на памяць.
Памяці С.І. Сідора, П.А. Лярскага | СУСТРЭЧА-ДЫЯЛОГ з прафесарам кафедры прыродазнаўства МДУ імя А.Куляшова, старшынёй Магілёўскага абл. аддзела ГА “БелГТ” Ігарам ШАРУХА
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!