Наверх
І.І.Насовіч
Автор: Игорь Шарухо
Опубликовано: 1697 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 965
|
0 Голосов: 0 |
І.І.Насовіч
(1788-1877)
Знакаміты этнограф і мовазнаўца, “беларускі Даль”, член-супрацоўнік Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства па аддзяленню этнаграфіі, лаўрэат Дзямідаўскай і Увараўскай прэмій Акадэміі навук, уладальнік Малога залатога медаля геаграфічнага таварыства Іван Іванавіч Насовіч нарадзіўся 7 кастрычніка 1788 г. у в. Гразівец Чавускага раёна.
Іван Іванавіч выхаванец Магілёўскай гімназіі і Магілёўскай духоўнай семінарыі (1798-1812). Працаваў настаўнікам, інспектарам Аршанскага духоўнага вучылішча (1812-13), Мсціслаўскага (1813-18) духоўных вучылішчаў, рэктарам апошняй навучальнай установы (1818-22).
З 1822 г. на працягу наступных 21 года І.І.Насовіч працаваў у сістэме міністэрства народнай асветы: загадчык, наглядчык, выкладчык Дынабургскай (зараз г.Даўгаўпілс) гімназіі, Маладзечанскага і Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў. За плённую педагагічную дзейнасць Іван Іванавіч атрымаў з рук Мікалая 1 ордэн Св.Станіслава Ш ступені. У 1843 г. Насовіч раптоўна для начальства выйшаў у адстаўку, пераязджае ў Мсціслаў, дзе набывае дом.
У 1847 г. І.І.Насовіч атрымаў з геаграфічнага таварыства праграму па збору этнаграфічных матэрыялаў, згодна з якой пачаў збіраць матэрыялы па беларускай мове. З гэтай мэтай Насовіч аб’ехаў Мінскую, Гродзенскую, Магілёўскую губерні. Праз тры гады працы ён даслаў у акадэмію рукапісныя “Кароткія філалагічныя назіранні над беларускай гаворкай”, ”Невялікі беларускі слоўнік”, ”Зборнік беларускіх прыказак”. Насовіч надрукаваў зборнік “Беларускія прымаўкі і прыказкі”, склаў “Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі” (Увараўская прэмія ў памеры 1.500 рублёў, 1865 г.).
У 1864-70-х г.г. І.І.Насовіч жыў у сталіцы Расіі, дзе працаваў у архіве Публічнай бібліятэкі, супрацоўнічаў з Рускім геаграфічным таварыствам (у 1865 г. абраны член-супрацоўнікам па аддзяленню этнаграфіі).
За надрукаваны ў 1867 г. “Зборнік беларускіх прыказак” (3.5 тысяч прыказак, прымавак, праклёнаў і да т.п.) Іван Іванавіч быў узнагароджаны Малым залатым медалём геаграфічнага таварыства. У наступным годзе ён друкуе “Беларускія прыказкі і прымаўкі”, а ў 1870 –вяршыню сваёй навуковай працы “Слоўнік беларускай мовы” (больш за 30000 слоў з іх тлумачэннямі; 1881 г. -дадатак да слоўніка).
За працы ў галіне этнаграфіі і мовазнаўства Насовіч у 1870 г. быў узнагароджаны ордэнам Св.Станіслава ІІ ступені.
Знаходзячыся з 1876 г. у стане цяжкага хворага, І.І.Насовіч працягваў працу –дыктаваў па памяці сабраныя матэрыялы, а яго сын занатоўваў. У 1877 г. Насовіч зусім страціў зрок, аслабеў.
Памёр Іван Іванавіч Насовіч 6 жніўня 1877 г.. Пахаваны на могілках Тупічэўскага манастыра.
У гонар беларускага навукоўца, члена геаграфічнага таварыства І.І.Насовіча названа вуліца ў г.Мсціслаў.
1.1. 1.Белорусские песни, собранные И.И.Носовичем.-СПб., 1874.-236с; 2.Белорусские пословицы и загадки: (Доп.к сб.белорусских пословиц, помещ.в Т.1. “Зап.РГО по Отд.-нию этнографии”.-СПб., 1868.-19с; 3.Белорусские пословицы и поговорки. Сборник.-СПб., 1852.-79с; 4.Дополнение к белорусскому словарю И.И.Носовича: (Слова, извлеченные из сост. им рукопис.собрания белор. песен и сказок.-СПб., 1881.-22с; 5.Сборник белорусских пословиц.-СПб., 1874.-232с; 6.Словарь белорусского наречия.-СПб., 1870.-756с; 7.Слоўнік беларускай мовы /аўт. уступн. арт. М.Р.Суднік.-Мн., 1983.-756с.
1.2. 1.Срезневский И.И. Разбор словаря белорусского наречия г-на Носовича.-СПб., 1881.-22с; 2.Срезневский И.И. Разбор сочинения И.Носовича “Алфавитный указатель старинных слов, извлечённых из “Актов, относящихся к истории Западной России”, изданных в 1853 году.-СПб., 1866; 3.Шейн П.В. Иван Иванович Носович: (Краткий биогр.очерк). –СПб., 1900. –13с; 4.Суднік М. І.І.Насовіч: Агляд навуковай дзейнасці //Беларусь.-1946.-№7.-С.24-27; 5.Насовіч І.І. //Бел.ССР: Карот.энц. -Мн., 1981.-т.5.-с.445; 6.Насовіч І.І. //Бел.пісьменнікі: Біябібліягр.слоўнік: У 6тт. -Мн., 1994.-Т.4.-С.381-382; 7.Абабурка М. Беларускі Даль //Магіл.праўда.-1988.-30 верас.; 8.Бандарчык В.К. Насовіч І.І. //Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя.-Мн., 1989.-С.363-364; 9.Насовіч І.І. //Асвета і педагагічная думка ў Беларусі.-Мн., 1985.-С.332-333; 10.Шаруха І.М. Зорка айчыннай этнаграфіі: (І.І.Насовіч): Да 150 годдзя Рускага геаграфічнага таварыства.//Магілёўская Даўніна.-1996.-№4.-С.41-44.
(Т.М.Шаруха)

← А.П.Нядзвецкі | М.М.Мяжэвіч →
Комментарии (0)
Нет комментариев. Ваш будет первым!