Наверх

У Беларусь вяртаюцца ўдзельнікі шостай Беларускай антарктычнай экспедыцыі

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 177 дней назад (5 мая 2014)
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 94
+2
Голосов: 2
У Беларусь вяртаюцца ўдзельнікі шостай Беларускай антарктычнай экспедыцыі

4 мая 2014 в 14:37
Паводле TUT.BY


Беларускія палярнікі ўзялі ўзоры грунту з дна антарктычнага возера

7 траўня ў Беларусь вернуцца ўдзельнікі шостай Беларускай антарктычнай экспедыцыі: кіраўнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, ніжынер-эколаг Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсам Юры Гігіняк і інжынер-геафізік Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынга азанасферы БДУ Ілля Бручкоўскі, паведаміла прэс-служба НАН Беларусі.

Экспедыцыя працягвалася палову года. За гэты час вучоныя правялі палявыя выпрабаванні распрацаваных у Беларусі прыладаў, многія з якіх каштуюць шмат таней за замежныя аналагі і лепшыя па сваіх вымяральных магчымасцях. Сярод іх - прылада, якая дазваляе рабіць каліброўку оптыкі штучных спадарожнікаў Зямлі з зямной паверхні, у тым ліку БКА.

Палярнікі таксама праводзілі шэраг даследванняў па біялогіі.

У сувязі з мяркуемым будаўніцтвам Беларускай Антарктычнай станцыі нашы палярнікі правялі ацэнку яе магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе Антарктыды.

Пераклад на беларускую – П. Каўрыга.

Чытаць: http://news.tut.by/society/397453.html
Падрыхтоўка метэапляцоўки на геаграфічнай станцыі "Заходняя Беразіна" да практыкі | Аграметэаралагічныя прагнозы, зробленыя ў красавіку, збываюцца
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!