Наверх

Гэты год можа быць гарачым и сухім! Ці не пашкодзіць нашай бульбе і агуркам?

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 204 дня назад (8 апреля 2014)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 6 раз — последний 10 апреля 2014
Просмотров: 241
+4
Голосов: 4
Гэты -- 2014 г. -- чакаецца сухім і гарачым, прычынай таму -- з’ява Эль-Ніньё (ЭН). Вядома, што ЭН узнікае раз на 3—5 год.



Ла - Нінья -- халодная нармальная фаза, калі тэмпература паверхнявага слоя вады на ўсходзе экватарыяльнай зоны Ціхага акіяна на 4--5 оС ніжэйшая, чым яе сярэдняе значэнне (20 оС)


Эль-Ніньё -- цёплая фаза, пры якой ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна тэмпература вады павышаецца на тую ж велічыню -- ад яе сярэдняга значэння 20 оС

Цяперашнія спадарожнікавыя назіранні EUMETSAT і NOAA за трапічным поясам Ціхага акіяна сведчаць аб высокай верагоднасці ўзнікнення ЭН ў гэта лета, паколькі ўжо паявіліся прыкметы пачатку развіцця гэтай з’явы. Галоўнай прыкметай з’яўляецца павышэнне тэмпературы паверхні вады ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна ўздоўж экватара ў сувязі з аслабленнем паўднёва-ўсходняга пасата, які звычайна гоніць воды на захад. Такое аслабленне вымушае экватарыяльнае цячэнне развярнуцца ў супрацьлеглы бок – на ўсход.

Змяненні тэмпературы паверхнявага слоя ўсходняй часткі экватарыяльнага пояса Ціхага акіяна аказвае значны ўплыў на клімат Аўстраліі, Паўднёва-Ўсходняй Азіі, Індыі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, у тым ліку і БЕЛАРУСІ!
Напрыклад, ЭН 1997—1998 гг. нанесла вялікія эканамічныя страты чалавецтву Зямлі – 22 млрд даляраў, загінула больш за 2000 чалавек.

Аб ЭН можна прачытаць: Каўрыга П. А. Кліматалогія. Мінск, БДУ. 2008.
5-ы Даклад Міжурадавай групы экспертаў па змяненню клімату, распаўсюджаны ААН у Іакагаме 31 сакавіка 2014 г. | Падрыхтоўка метэапляцоўки на геаграфічнай станцыі "Заходняя Беразіна" да практыкі
Комментарии (2)
Аня Соловей # 22 апреля 2014 в 21:19 +1
Будзем спадзявацца, што не пашкодзіць :)
pavel kauryha # 5 августа 2014 в 20:02 0
Але ж, як бы нам не хацелася, апошнія тыдні ліпеня і пачатак жніўня сведчаць, што ўсталёваная гарачыня над Усходняй Еўропай, у тым ліку і ў Беларусі, ужо шкодзіць, у першую чаргу клубням і караням, а таксама гародніне, тым жа нашым гуркам і другому нашаму хлебу -- бульбе. Першы хлеб -- зерне, збажжына, паспяхова выстаялі, выспелі, з карысцю выкарысталі зімовыя і вясновыя запасы прадуцыйнай вільгаці. Наліў каласавых адбыўся поўнавартасна ў фазе красавання і малочнай спеласці. Васковая фаза, для якой трэба менш вільгаці, а больш цяпла і сонца якраз прышлася на перыяд панавання скандынаўскага антыцыклону, які стаіць да гэтай пары і яшчэ будзе доўга трымацца.
Паўтараецца ў поўнай меры сінаптычная сітуацыя 2010 году, калі на два месяцы затрымаўся блакаваны антыцыклон з цэнтрам у Паволжы і сваім ускрайкам захапіў Беларусь, дзе менш прынёс шкоды земляробам.