Наверх 
                
                    Папаўненне партрэтнай галерэі географаў
| 
             | 
		
			 Автор: Игорь Шарухо 
				Опубликовано: 610 дней назад (5 мая 2018) 
				Блог: SharukhoGEO 
									Рубрика: Без рубрики 
																									Просмотров: 888 
				 
			 | 
		
			 +1↑ Голосов: 1  | 
	
3 мая 2018 года ў будынку корпуса №3 універсітэта (юрыдычны адрас Магілёўскага абласнога аддзела БГТ), на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства, прайшла імпрэза з нагоды папаўнення партрэтнай галерэі навукоўцаў – выкладчыкаў геаграфіі і прыродазнаўства (праект Магілёўскага аддзела ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства”). Імпрэза прымеркавана да 105-годдзя МДУ імя А.А. Куляшова, Дня Перамогі. 
Сярод новых партрэтаў (мастак Дз. К. Пухоўскі) – партрэт ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дацэнта М.У. Увядзенскага (1899-1960), выпускніка магілёўскага геафака і яго выкладчыка В.П. Канюхова (н. 1938), а так жа дацэнта Г.М. Ціханчук (3 мая – дзень яе народзінаў), якая прайшла шлях ад лабаранта кафедры (1990) да дэкана факультэта прыродазнаўства (2000-2012).
На мерапрыемстве выступілі дэкан факультэта Л.Я. Старавойтаў, старшыня Магілёўскага аддзела ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства”, праф. кафедры прыродазнаўства І.М. Шаруха; ветэран працы, старшыня Магілёўскага гарадскога аддзела БГТ, дацэнт У.Г. Хамякоў; метадыст геаграфіі МДА ІРА, выпускніца факультэта 2002 г. А.У. Бугаёва і інш.
На сёння галерэя налічвае каля 60 партрэтаў. Наступнае папаўненне партрэтнай галерэі плануецца на кастрычнік 2018 г. і будзе прымеркавана да жалобнай даты – 5-годдзя з дня смерці П.А. Лярскага.
 
	Комментарии (0)
    Нет комментариев. Ваш будет первым!