Наверх

Памяці С.І. Сідора, П.А. Лярскага

Опубликовано: 44 дня назад (13 мая 2017)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 1 раз — 15 мая 2017
Просмотров: 115
+1
Голосов: 1
ПАМЯЦІ ПРАФЕСАРА СЯРГЕЯ СІДОРА,
ДАЦЭНТА ПЯТРА ЛЯРСКАГА


11 мая 2017 г. у грамадскім цэнтры “Кола”, Магілёў, адбыліся дзве вечарыны (18:30-21:00), якія былі прысвечаны памяці выбітных географаў, педагогаў П.А. Лярскага (2.01.1918-25.10.2013), да 100-годдзя з дня нараджэння, і С.І. Сідора (25.05.1937-17.07.1998), да 80-годдзя з дня нараджэння.
Вечарыны былі арганізаваны Магілёўскім абласным аддзелам геаграфічнага таварыства, гарадской філіяй Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, кафедрай прыродазнаўства МДУ імя А. Куляшова.
Старшыня рэгіянальнай супольнасці географаў, прафесар кафедры прыродазнаўства МДУ Ігар Шаруха з дапамогай барда Андрэя Мельнікава прадствавіў прэзентацыі матэрыялаў аб знакамітых географах, правёў аналіз іх навуковай творчасці, укладу ў навуку і педагогіку, прадэманстраваў найбольш вядомыя навуковыя працы і падручнікі вучоных.
Больш за гадзіну пасля сканчэння мерапрыемства прысутныя задавалі пытанні, абмяркоўвалі вынікі вечарыны.
Творческая защита проектов по странам мира | Экскурсія ў ратушу места Магілёва
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!