Наверх

Лепшы географ Саюзнай дзяржавы - сябар БГТ!

Опубликовано: 40 дней назад (30 ноября 2017)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 1 раз — 1 декабря 2017
Просмотров: 107
0
Голосов: 0
Правадзейны член Беларускага геаграфічнага таварыства (Магілёўскі аддзел), выпускнік факультэта прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова 2011 г. (зараз — факультэт матэматыкі і прыродазнаўства) Вячаслаў Фёдараў перамог у прэстыжным міжнародным конкурсе «#ЛюблюГеаграфію». Конкурс, які быў арганізаваны Пастаянным Камітэтам Саюзнай дзяржавы, пры падтрымцы міністэрстваў адукацыі Беларусі і Расіі, БГТ і РГТ, ішоў без малога паўгода — з 10 чэрвеня па 1 лістапада.
Усяго ў аргкамітэт паступіла 88 заявак — прэзентацый урокаў геаграфіі. Да фіналу дайшлі толькі 10 канкурсантаў: па 5 з Расіі і Беларусі. А вось выйграў конкурс Вячаслаў Фёдараў, цяперашні настаўнік Свенскай сярэдняй школы Слаўгарадскага раёну. «На ўроках заўсёды павінен быць гумар, — адзначае пераможца. — Але галоўнае — дзяцей трэба любіць, гэта я кажу як бацька дваіх дзяцей. Акрамя школы, яшчэ працую ў дзіцячым садку, так што ў мяне з малымі пастаянны кантакт. Што заахвоціла стаць настаўнікам? Прыгажосць зямлі і прыроджаная схільнасць да прафесіі».
Акрамя В. Фёдарава на конкурс быў заяўлены яшчэ адзін прадстаўнік Магілёўскага аддзела БГТ - Міхаіл Пагоцкі (выпускнік 2017), але яму крыху не хапіла вопыту.
Тэкст: Віталь Еўмянькоў, МДУ

Фотаздымкі: афіцыйны сайт
Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы
Географ - режиссер | Член географического общества - лучший командир педотряда
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!