Наверх

смерч -- моцны віхор у атмасферы

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 884 дня назад (13 июля 2016)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 3 раза — последний 15 июля 2016
Просмотров: 905
+1
Голосов: 1
Смерчы ўяўляюць сабой моцны цыкланічны разбуральны віхор, які апускаецца з магутнага кучава-дажджавога воблака ў выглядзе цёмнага воблачнага слупа дыяметрам ад некалькіх да соцень метраў. Пры гэтым узмацняецца вецер да 10–20 м/с, тэмпература паветра рэзка падае на 10–15 оС. Нечакана з навісшых воблакаў апускаецца да зямлі «хобат», які круціцца з велізарнай скорасцю. Насустрач яму з паверхні падымаецца другі віхор. Яны змыкаюцца і ўтвараюць слуп, які круціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі. Слуп уцягвае да сябе ўсё, што сустракаецца на яго шляху: дрэвы, пясок, дамы, аўтамабілі, людзей і жывёлу.




Вертыкальнае размеркаванне паветраных плыней у смерчы

Узнікненне смерча абумоўлена моцнай няўстойлівасцю стратыфікацыі атмасферы, барычныя градыенты дасягаюць 10 гПа/100 м. Уздоўж восі смерча назіраецца рэзкае паніжэнне атмасфернага ціску, што вызначае разбуральную скорасць ветру.

Гл. падручнік: П.А.Каўрыга "Метэаралогія і кліматалогія" ч. 1, 2. Мінск, РІВШ. 2015.

На Беларусі штогод фіксуюцца 1--2 выпадкі смерчу, у асобныя гады -- да 5 выпадкаў.Смерчы здараюцца пераважна ў чэрвені--жніўні, часцей у ліпені. У гэтым 2016 г. у Шаркаўшчыне, Мінску, Гродна, Брэсце і Слуцку назіраліся смерчы. Сваёй асабліва моцнай сілай выдзеляецца смерч у Шаркаўшчыне, які ўзнік 11.07.16 г.


Смерч у Шаркаўшчыне паводле М. Васілевіч


Зараджэнне смерча

У выніку моцнага парывістага ветру, пашкоджаны дахі 20 жылых дамоў у г. п. Шаркаўшчына, 3 фермы; на станцыі Шаркаўшчына павалены два краны. Адбылося аварыйнае одключэнне 2 ЛЭП і 22 падстанцый у 8-мі населенных пунктах.





Вышыня смерча звычайна дасягае ад 100 да 1000 м, скорасць перамяшчэння 15--20 м/с, дыяметрам ад некалькіх метраў да 10--15 м. Смерч існуе ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін, за гэты час можа прайсці некалькі дзесяткаў кіламетраў.
Беларусь падпісала кліматычнае пагадненне ў штаб-кватэры ААН | Смерч у Беларусі. Інтэрв,ю радыёстанцыі Свабода і Сайту "Белорусскій партізан"
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!