Наверх

Памёр Барыс Кіт – славуты сын Беларусі

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 626 дней назад (3 февраля 2018)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 6 раз — последний 4 февраля 2018
Просмотров: 1648
+1
Голосов: 3
1 лютага 2018 г. у Франкфурце-на-Майне (Германія) памёр славуты сын Беларусі, навуковец Свету — 107–гадовы вучоны – Барыс Кіт – вядомы беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША. Паводле словаў яго жонкі Тамары Казевіч,у апошнія дні Кіт сябе адчуваў вельмі дрэнна, адчуваў моцныя болі і не хацеў больш жыць.

Перад канцом Сусветнай вайны мінулага стагоддзя Кіт спас сваё жыццё тым, што выехаў з Беларусі СССР спачатку ў Германію, а потым у ЗША, дзе працаваў над праблемамі засваення космаса. Выйшаў на пенсію і ў 1972 годзе пераехаў у Германію, па яго словах “бліжэй да Беларусі”. “Я заўжды марыў, што калі-небудзь вярнуся і буду працаваць на дабрабыт свабоднай Беларусі. Гэта ж усё роднае: мой бацька – беларус, і тут прайшло маё дзяцінства. Чалавек можа развівацца, толькі калі ён вольны, - інакш, ён не развіваецца”.

Барыс Кіт з’яўляецца аўтарам вялікай колькасці навуковых працаў і лаўрэатам шматлікіх міжнародных прэмій, дасканала валодаў сям’ю мовамі, у тым ліку ніколі не забываў Беларусь і беларускую мову.

З падручніка П.Каўрыга “Метады дыстанцыйных даследаванняў у гідраметэаралогіі” (2014):

"Барыс Кіт – таленавіты матэматык, фізік, доктар філасофскіх навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай акадэміі Еўразіі, старэйшы сябра Амерыканскага астранаўтычнага таварыства, ганаровы сябра Брытанскага і Нямецкага міжпланетных таварыстваў, заслужаны прафесар Вашынгтонгскага Мэрылендскага універсітэта, залаты медаліст нямецкага навуковага таварыства імя Германа Обэрта, ганаровы прафесар Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, ганаровы грамадзянін горада Наваградка. Б. Кіт з’яўляецца стваральнікам касмічнай праграмы ЗША, распрацоўшчыкам ракетнага касмічнага паліва.
Вось як выказаўся эмігрант пісьменнік і гісторык Вітаўт Кіпель у кнізе “Беларусы свету”: “Беларусы ва ўсім свеце могуць ганарыцца дасягненнямі прафесара Барыса Кіта, колішняга выкладчыка матэматыкі Віленскае беларускае гімназіі, а пазней прафесара многіх універсітэтаў на Захадзе, аднаго з вядучых амерыканскіх даследнікаў у ракетных палівах…”.
Барыс Кіт нарадзіўся 25 красавіка 1910 года. У 1926 г. паступіў у беларускую гімназію ў Наваградку, дзе дасканала авалодаў беларускай, польскай і французскай мовамі. Грунтоўнае навучанне ў гімназіі дало магчымасць Б. Кіту паступіць у 1928 г. на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, які скончыў у 1933 г. са ступенню магістра матэматыкі.



Барэльеф у гонар Б. Kітa, устаноўлены ў музеі ў Старых Дарогах.
Па перыметру барэльефа словы Рыгора Барадуліна: "Крывіцкая думка i ў космас сягнула".

Падчас урачыстасці, прысвечанай 100-гадоваму юбілею славутага нашага земляка, самага вядомага беларуса свету Б. У. Кіта, Святлана Кліменценка выказалася наступным чынам “…сам ён не лятаў у космас. Але сілай свайго высокага духу, інтэлекту і розуму, можна сказаць, паслаў першых зямлян на Месяц. Гэта ён, Барыс Кіт, прымаў удзел у распрацоўцы ракетнага паліва для касмічнага карабля з амерыканскімі астранаўтамі, адзін з якіх ступіў тады, у 1969 годзе, на паверхню таямнічай спадарожніцы нашай Зямлі…”.




З Васілём Быкавым





Барыс Кіт вітаў удзельнікаў касьмічнага кангрэсу ў Менску
(паводле БЕЛАПАН)

Сусьветна вядомы вучоны беларускага паходжаньня Барыс Кіт вітаў удзельнікаў VI Беларускага касьмічнага кангрэсу, які праходзіў 28–30 кастрычніка 2014 г. у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук у Менску.



«Віншую навукоўцаў, спэцыялістаў і ўсіх удзельнікаў VI Беларускага касьмічнага кангрэсу як зь Беларусі, Расеі, так і іншых краін сьвету, — адзначыў Кіт у прывітаньні, якое было зачытана на адкрыцьці кангрэсу ў Менску. — Вельмі рады таму, што Беларусь афіцыйна далучылася да клюбу касьмічных дзяржаў. Касьмічныя дасьледаваньні і асобныя распрацоўкі праводзіліся тут даўно, выхадцы зь Беларусі стала ўдзельнічалі і ўдзельнічаюць у сусьветных навуковых форумах, ёсьць сябрамі Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, трое беларусаў ужо папрацавалі ў космасе».
«Жадаю вам новых посьпехаў і дасягненьняў у асваеньні касьмічных тэхналёгій на карысьць любай Радзіме і яе працавітаму народу», — падкрэсьліў у сваім прывітаньні Кіт, якога цытуе БелаПАН.
Беларускі красавiк - месяц з унікальнай назвай | СУСВЕТНЫ СТРАЙК МОЛАДЗІ Ў АБАРОНУ КЛІМАТУ
Комментарии (3)
Стэфа Прывальчук # 4 февраля 2018 в 16:36 +2
Патрыёт Беларусі планетарнага маштабу!
Хлебин Роман # 4 февраля 2018 в 18:23 0
Патриот? Большую часть жизни прожил в США! Откинул копыта в Германии! Изменник и нацистский прихвостень!
Стэфа Прывальчук # 5 февраля 2018 в 20:03 0
Няўгамонны Homo Sovetikus!