Наверх

Фінляндыя – першая краіна ў Свеце, якая пазбаўляецца ад школьных прадметаў і пераходзіць на сістэмнае міжпрадметнае навучанне

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 281 день назад (10 ноября 2016)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 2 раза — последний 11 ноября 2016
Просмотров: 353
+1
Голосов: 1
Гэта сапраўдная рэвалюцыя ў сярэдняй адукацыі Фінляндыі, якая і да гэтага лічылася адной з найлепшых сярод краінаў Свету.

Мяркуецца адмяніць школьныя прадметы, так званае прадметнае вывучэнне фізікі, матэматыкі, літаратуры, гісторыі, геаграфіі і інш. У Фінляндыі прадметнае навучанне лічыцца архаічным, старажытным. Патрабаванні сённяшняга дня змяніліся. Замест асобных прадметаў, якія выкладаюцца без сувязі паміж сабой, можна казаць, ізалявана, павінна вывучацца падзеі, з’явы, праблемы з адначасным удзелам тых самых прадметаў, з пазіцый іх трактоўкі ў міждысцыплінарнай звязцы.

Напрыклад, Другая сусветная вайна разглядаецца з пункту погляду гісторыі, геаграфіі, матэматыкі, эканомікі і, магчыма, іншых дысцыплін. А пры вывучэнні курса “Праца ў страўні” вучні будуць вывучаць сістэмна і ўзаемазвязна замежныя мовы, эканоміку і камунікацыю.

Такая адукацыйная сістэма ўводзіцца для старэйшых класаў, пачынаючы з 16 год. Вучань павінен сам выбраць тэму ці з’яву або праблему, зыходзячы з далейшай жыццёвай і прафесійнай перспектывы. Такім чынам, падлеткам не трэба будзе праходзіць поўны курс фізікі ці матэматыкі ці геаграфіі і задаваць пытанне “Навошта мне гэта патрэбна”.

Таксама змяняецца сам навучальны працэс. Будзе сістэмнае ўзаемадзеянне “настаўнік– вучань”, сумесная праца ў невялікіх гуртках, дзе абмяркоўваецца праблема.

Школьная рэформа ў Фінляндыі прадугледжвае цеснае ўзаемадзеяння паміж настаўнікамі розных прадметаў.

Выкладчыкі-педагогі прайшлі перападрыхтоўку па новай сістэме падачы інфармацыі і атрымоўваюць прыбаўку да зарплаты.
Смерч у Беларусі. Інтэрв,ю радыёстанцыі Свабода і Сайту "Белорусскій партізан" | Вядомаму навукоўцу, слыннаму дзеячу на ніве беларушчыны сёння спаўняецца 107 гадоў.
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!