Наверх

50 год працы ў навуковай сферы 28 лістапада адзначае доктар эканамічных навук, прафесар Людміла Васільеўна Казлоўская

28 ноября 2014 - Администратор
article368.jpg

 Сёння вялікі юбілей святкуецца на кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці! 50 год працы ў навуковай сферы 28 лістапада адзначае доктар эканамічных навук, прафесар Людміла Васільеўна Казлоўская. 

З 1962 па 1988 гады Людміла Васільеўна працавала ў інстытуце эканомікі АН БССР, а менавіта на геаграфічным факультэце яна працуе з 1988 году. З таго ж, 1988-га, па 2002 год Людміла Васільеўна з'яўлялася загадчыцай кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці. 
Пад кіраўніцтвам Людмілы Васільеўны Казлоўскай было абаронена 9 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя. Асабіста ёй было апублікавана больш за 160 навуковых прац.
За поспехі ў развіцці эканамічнай навукі і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савету БССР (1981), Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савету БССР (1983), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), Ганаровай Граматай ВАК Рэспублікі Беларусь (2001), Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006).

Шчыра віншуем Людмілу Васільеўну з ганаровай датай і зычым ёй далейшых навуковых поспехаў і добрага здароўя!

 

Источник: http://vk.com/equatormag

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!