Наверх

Геаграфія душы. Фотавыстава

Опубликовано: 147 дней назад (19 января 2018)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 1 раз — 21 января 2018
Просмотров: 237
+2
Голосов: 2
Фотавыстава пад назваю «Геаграфія душы», прысвечаная памяці Пятра Аляксеевіча Лярскага, педагога, навукоўца, географа, аўтара першых беларускіх школьных падручнікаў па прыродазнаўству, адкрылася 18.01.2018 года ў МДУ імя А. А. Куляшова. Аўтар выставы — вядомы фотамастак Аляксандр Лазаравіч Ліцін. Усяго ў экспазіцыі — 37 работ, якія адлюстроўваюць розныя маляўнічыя куткі Прыдняпроўскага краю. Як адзначыў прафесар кафедры прыродазнаўства Ігар Мікалаевіч Шаруха, Пятра Лярскага і Аляксандра Ліціна звязала даўняе і моцнае сяброўства. Менавіта Аляксандр Лазаравіч афармляў ілюстрацыямі адно з апошніх даследаванняў навукоўца, прысвечанае прыродзе Магілёўскай вобласці. «Пётр Аляксеевіч меў чорна-белыя фотаздымкі прыблізна 60-х гг. мінулага стагоддзя. Аляксандр Ліцін здолеў адлюстраваць тыя самыя мясціны, толькі ўжо ў каляровым фармаце і праз 40 з лішнім гадоў», — адзначыў Ігар Шаруха.

Адкрываючы выставу, рэктар універсітэта, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук адзначыў вялікі ўнёсак, які зрабіў Пётр Лярскі ў развіццё адукацыі і навукі нашай краіны. Таксама Дзяніс Уладзіміравіч з вялікай цеплынёй павіншаваў з адкрыццём Тыдня Пятра Лярскага прысутных на мерапрыемстве сына і ўнука вучонага. У інтэрв’ю карэспандэнту сайта сын Пятра Аляксеевіча, Сяргей Пятровіч Лярскі, заўважыў: «Гэта выстава — плён дзейнасці выдатнага мастака. Гледзячы на работы, пазнаю родныя мясціны нашай вёскі ў Чавускім раёне. Тыя самыя азёры, рэчкі… Што ж да фотаздымка пад назваю «Люцынка. Валожынскі раён», то, на мой погляд, гэта сапраўдны жывапіс, гімн нашаму наваколлю».

Надзвычай каштоўныя звесткі пра Пятра Аляксеевіча Лярскага распавёў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Агееў. На яго думку, беларуская прырода не такая кідкая, як, напрыклад, швейцарская, таму да фотаздымкаў, якія прэзентаваныя ў 201-й аўдыторыі, трэба прыглядацца, заўважаючы тое, што ў свой час зачаравала і навукоўца, і фотамастака». Адзначым, што адкрыццё выставы не адзінае мерапрыемства ў межах Тыдня Пятра Лярскага. 18 студзеня на базе абласной бібліятэкі імя У. Леніна адбудзецца вечар памяці навукоўца. Пачатак мерапрыемства — 18:00. Кульмінацыяй Тыдня зробіцца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя з Дня нараджэння выдатнага географа (па адрасе: вул. Першамайская, 44; пачатак: 12:00).
Лярскі. Паштовая мастацкая картка | Вечар памяці Лярскага
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!