Наверх

Купалаўскае свята ў Вязынцы Маладзечанскага раёна
![]() |
Автор: Стэфа Прывальчук
Опубликовано: 33 дня назад (13 июля 2015)
Блог: Падарожжы і ўражанні
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 109
|
+2↑ Голосов: 2 |
Штогод да дня нараджэння Янкі Купалы (дзень нараджэння 7 ліпеня 1882 г.) ў Вязынцы праводзіцца свята паэзіі, прысвечанае нашаму народнаму паэту.
Вядома, што паэт аставіў свой паэтычны і жыццёвы след у шматлікіх мясцінах нашай бацькаўшчыны – Беларусі. Аднак былы фальварак Вязынка, раней Вілейскага павета, цяпер Маладзечанскага раёна, з’яўляецца месцам нараджэння паэта. Менавіта тут захавалася хата, дзе жыла сям’я бацькі-арандатара і нарадзіўся Іван Луцэвіч; цяпер гэта цікавы сваёй экспазіцыяй музей сям’і паэта.
Так і сёлета – 5 ліпеня 2015 г. -- у летні дзень, у цудоўнае сонечнае надвор’е з’ехаліся людзі з даволі шырокай акругі, з розных куткоў краіны, пераважна з Мінскай вобласці каб ушанаваць памяць нашага прарока, паэзія якога заклікае да волі, да свабоды, да лепшага жыцця.
На працягу ўсяго свята працягвалася вялікая канцэртная праграма, у ёй бралі ўдзел паэты, музыкі, акторы, разгорнуты разнастайныя выставы і кірмашы.

Адна з самых яскравых частак усёй праграмы -- дэфіле майстэрства фларыстыкі, вельмі запамінальна праведзенае Асацыяцыяй прафесійных фларыстаў Беларусі. Красавы--Беларусачкі дэманстравалі вельмі арыгінальныя купальскія вянкі.

У чаканні!
У паэтычным свяце бралі ўдзел паэты М.Башлакоў, М.Латышкевіч, М.Шабовіч, У.Мазго, Дз.Пятровіч, І.Фралова, а таксама шматлікія музыкальныя ансамблі.
Вядомы беларускі паэт -- Уладзімір Някляеў у Кнізе водгукаў люструе свае паэтычныя ўражанні.

Комментарии (0)
Нет комментариев. Ваш будет первым!