Наверх

Гарачыя кропкі нашай планеты -- паняцце геаграфічнае!

Опубликовано: 929 дней назад (17 ноября 2015)
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 767
+1
Голосов: 1
Нобэлеўскі ляўрэат Сьвятлана Алексіевіч пракамэнтавала сытуацыю вакол тэрактаў у Парыжы.




Я думаю, што тое, што адбылося ў Парыжы — гэта толькі пачатак. Насамрэч «ІДзІЛ» аб’явіла ўсім вайну. І гэта ўжо было ў Расеі. Бо катастрофа над Сынаем — гэта тэракт. Эўропа, Расея, якая таксама ўступіла ў гэтую вайну, павінна быць гатова да выкліку, які зрабіў ісламскі сьвет. Нас чакаюць новыя страты, новыя катастрофы. Гэта зусім відавочна, паколькі эўрапейская кааліцыя аб’дналася, Расея ўступіла. А яны там ужо бездапаможныя, таму яны будуць дзейнічаць партызанскімі, тэрарыстычнымі мэтадамі. А тут мы зусім бездапаможныя перад вар’яцтвам адзіночак. Сучаснае грамадзтва ўразьлівае перад адзіночкамі. І гэта будзе ланцуг адзіночак і сьмяротнікаў. Наогул, гэта новая форма вайны. І насамрэч сутыкнуліся дзьве цывілізацыі, два сьветы.
Алексіевіч -- Нобілеўская лаўрэатка -- Светач Беларусі | Геаграфічнае асяроддзе – прастора, падмурак і рэсурс для любой дзейнасці зямнога чалавека, у т. л. культуры і літаратуры
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!