Наверх

Адбылася прэзентацыя Геаграфічна-статыстычнага слоўніка Магілёўскай вобласці

22 декабря 2013 - Администратор
article113.jpg

20 cнежня 2013 года ў канферэнц-зале галоўнага корпуса МДУ імя А.Куляшова адбылася прэзентацыя “Геаграфічна-статыстычнага слоўніка Магілёўскай вобласці” у 3 тт. (каля 20 тыс. назваў аб’ектаў з іх апісаннямі; аўтар-складальнік І. Шаруха; рэд. Т. Шаршнёва, картаграфічныя матэрыялы Н. Тупіцына).

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі бібліятэка МДУ, рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр універсітэта, кафедра геаграфіі і аховы прыроды факультэта прыродазнаўства, Магілёўскі абласны аддзел Беларускага геаграфічнага таварыства. Падчас прэзентацыі прысутнічала каля 70 чалавек, у т.л. дырэктар музея г. Магілёва Аляксей Бацюкоў, вядомы магілёўскі скульптар Андрусь Вераб’ёў, мастак Базыль Камароў, фотамастак Васіль Цітоў, паэт Сяргей Украінка, бард і старшыня грамадскага савета па аграэкатурызму Сяржук Кулягін, перакладчык Міхась Булавацкі, кіраўніцтва аддзела геаграфічнага таварыства (А. Шадракоў, У. Хамякоў, С. Караленка і інш.), члены таварыства, школьныя настаўнікі, прадстаўнікі студэнцкай моладзі, супрацоўнікі ўніверсітэта і рэдакцыйна-выдавецкага цэнтра, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

Прэзентацыя прайшла у фармаце дыспуту: пасля кароткіх тэматычных выступленняў, абмяркоўваліся пытанні, што звязаны са зместам слоўніка, працай над яго складаннем. Вёў прэзентацыю знакаміты магілёўскі гісторык і краязнавец, член геаграфічнага таварыства Алесь Агееў. Пад час прэзентацыі працавала ўніверсітэцкая кнігарня, дзе можна было азнаёміца з выданнем і набыць яго за дастаткова дэмакратычны кошт (т.1 – 70, т. 2- 75 і т.3 – 80 тыс. рублёў)

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!