Наверх

SharukhoGEO

Автор блога: Игорь Шарухо
Гохман В.М.
0
Гохман Веньямін Максавіч (1918-1986)
Доктар геаграфічных навук, прафесар, буйны дзеяч у галіне эканамічнай геаграфіі. Нарадзіўся ў 1918 г. у Бабруйску. Пасля сканчэння бабруйскай сямігодкі, вучыўся на хімічным факультэце ЛДУ (1934-1939). Працоўную дзейнасць пачаў у якасці радыёхіміка. Але цікавасць і прагнасць да геаграфічнай навукі перамагла і, Гохман, пакінуўшы кар'еру хіміка, у 1946 г. становіцца аспірантам прафесара М. Баранскага (любімы яго аспірант). Пасля аспірантуры (1949), працаваў выкладчыкам эканамгеаграфіі Томскага ўніверсітэта, а з 1954 г. - навуковым супрацоўнікам, загадчыкам (1966–1986) аддзела геаграфіі сусветнай гаспадаркі ІГ АН СССР, прафесарам МДУ імя М. Ламаносава і МДІМА. Як вучоны–географ зрабіў велізарны ўклад у развіццё тэорыі і практыкі савецкай эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі, краязнаўства, у шэраг новых накірункаў у тэарэтычнай геаграфіі, картаграфіі, геаінфарматыцы, геаграфічных даследаваннях сусветнай гаспадаркі і глабальных праблем, шэрагу іншых найважнейшых у метадалагічных і практычных адносінах геаграфічных даследаваннях. Падрабязна вывучаў праблемы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі ЗША, тэарэтычнай геаграфіі, тэматычнай картаграфіі, пытанні інтэграцыі, займаўся геаграфічным вывучэннем гарадоў. У 1960-1970-х г.г. прафесар Гохман шмат зрабіў і для перабудовы традыцыйнага краязнаўства, з’явіўся адным з немногіх ініцыятараў укаранення ў геаграфічную навуку такіх прынцыповых парадыгм, як «тэорэтычная геаграфія», «грамадская геаграфія», «праблемнае краіназнаўства», «культурная геаграфія», «метагеаграфія», «тэрытарыяльна-вытворчая структура» і інш. Пры гэтым сам В. М. Гохман ніколі не прэтэндаваў на якія-та прыярытэты, з ахвотай дзяліўся новымі ідэямі (яшчэ да іх публікацыі) з калегамі і вучнямі – часта на пасяджэннях Семінара па новых метадах даследванняў у эканамічнай геаграфіі (ім і кіраваў) пры маскоўскім філіяле геаграфічнага таварыства, або метадалагічнай Камісіі. Быў не толькі генератарам новых ідэй у тэорыі, метадалогіі і методыцы сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, але і найвыдатнейшым Асветнікам і таленавітым педагогам. Шматлікія працы Гохмана па тэарэтычных і метадалагічных праблемах перакладзены на розныя мовы народаў свету. Пад яго рэдакцыяй у СССР выдадзены шматлікія перакладныя працы заходніх географаў па эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі: «Амерыканская геаграфія», «Мадэлі ў геаграфіі», «Прасторавы аналіз у геаграфіі», «Тэарэтычная геаграфія», «Навуковае тлумачэнне ў геаграфіі», «Метады рэгіянальнага аналіза». Дзякуючы яму былі ўведзены ў навуковы зварот савецкай эканоміка-геаграфічнай навукі працы такіх выдатных замежных навукоўцаў, як У. Айзард, В. Бунге, П. Хагет, Д. Харвей, Б. Бэры, Д. Сміт, Дж. Чорлі, Я. Гамільтан, Р. Мэрфі і інш. Гохмана нельга ўявіць без яго шматлікіх вучняў і паслядоўнікаў – не толькі ў Маскве і Ленінградзе, але і ў Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, Сібіры, іншых рэгіёнах СССР. В. М. Гохман не адносіўся да ліку прафесійных аратараў, выступоўцаў, лектараў, але слухаць яго для шматлікіх географаў было проста эстэтычным задавальненнем. Бездакорная логіка, абсалютна пісьменная гаворка без найменшых лексічных «вірусаў», шматлікіх метафар і іншых упрыгожвальніцтваў, нязменная лёгкая самаіронія, ціхі і спакойны, але ўпэўнены голас, і пры гэтым, «слоў цесна, а думкам прасторна». З успамінаў А. Горкіна: "Я ўпершыню ўбачыў Веньяміна Максавіча ў 1956 г., будучы студэнтам 3 курса геаграфічнага факультэта МДУ (В. М. чытаў нам спецкурс« Эканамічная геаграфія ЗША»), і быў забіты напавал. Сядзіць на краі стала быццам бы яшчэ малады, але ўжо салідны дзядзечка ў клятчастай каўбойцы, злёгку калыхае адной нагой і на працягу 3-х гадзін без перапынкаў (студэнты самі іх «адмянілі»), без тэзісаў і шпаргалак (у яго была фенаменальная памяць) знаёміць нас з Амерыкай, яе рэсурсамі, насельніцтвам, прамысловасцю, транспартам, сельскай гаспадаркай, раёнамі і гарадамі. Факты, лічбы, высновы, праблемы... А літаратуры на рускай мове аб сучаснай геаграфіі ЗША ў краіне тады не было практычна аніякай, а на замежных мовах - тым больш… Адкуль ён чэрпаў інфармацыю пра ЗША - для мяне дагэтуль загадка. Факт, які можа шакаваць цяперашнюю геаграфічную моладзь, - найбуйнейшы савецкі эканоміка-географ, амерыканіст В. М. Гохман ніколі не быў у краіне вывучэння. Пры гэтым маюцца сведчанні, што амерыканскія географы паважліва адзначалі: «Як прафесар Гохман ведае нашу краіну, не ведае ніхто з нас». І менавіта з сярэдзіны 1950-х гг. вядзе свой пачатак айчынная эканоміка-геаграфічная амерыканістыка, ля вытокаў якой стаялі М. Баранскі, Л. Зіман, В. Гохман, М. Палавіцкая, У. Кавалеўскі.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: География тяжёлой промышленности США: (По важнейшим отраслям и по районам).-М., 1956; Картография: Зарубежные концепции и направления исследований: Сб.ст., перев. -М., 1983. -Вып.1 (рэдактар); Сдвиги в географии населения и хозяйства стран Западной Европы.-М., 1984;. Советская география: Итоги и задачи. -М., 1960; Экономические районы США: Север.-М., 1958.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Липец Ю.Г., Машбиц Я.Г. В.М.Гохман //Экономическая и социальная география в СССР. -М., 1987; Краснопольский А.В. Отечественные географы: Биобиблиограф. словарь. В 3тт. –СПб., 1993.-Т.1; Шаруха І.М. В.М. Гохман // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд. І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004; Горкин, А. П. Вениамин Максович Гохман. Слово об учителе // Горкин, А.П. География постиндустриальной промышленности (методология и результаты исследований, 1973–2012 годы): Научное издание. – Смоленск: Ойкумена, 2012. - С.341-344.
І.М. Шаруха
Горкунов В.А.
0
Горкунов Валерий Александрович (р. 1947)

Почвовед, краевед, путешественник, член географического общества и общества почвоведов, главный редактор журнала «Магілёўскі мерыдыян». Родился 1 апреля 1947 г. в с. Паново Омской области в семье строителя и учительницы начальных классов. С детства манила природа, процесс познания окружающего мира. После школы работал токарем, учителем физкультуры, два года отучился в Новосибирском электротехническом институте, но любовь к природе взяла верх. В 1966-1971 гг. учился в БГСХА. В 1971-1973 гг. служил в рядах Советской Армии. Трудовую деятельность начал в Могилевском филиале «Проектный институт «Белгипрозем» в 1971 г. В 1978-1980 гг. – старший инженер-почвовед в составе советской почвенно-экологической экспедиции в Ливии, в 1990 г. – старшим диспетчером в такой же экспедиции в Лаосе. Работа в разных уголках Беларуси и мира сделала из Валерия Александровича очень грамотного и опытного специалиста. Постоянная тяга к самосовершенствованию привела к тому, что, будучи уже достаточно зрелым человеком, он защищает кандидатскую диссертацию (1998), но на этом не останавливается и менее чем через 10 лет получает ученую степень доктора сельскохозяйственных наук (2007). С 1999 г. переходит на работу на факультет естествознания МГУ и весь свой опыт начинает передавать студентам. В 1999 г. избирается Действительным членом ОО «Белорусское географическое общество», активно выступает на собраниях общества, читает доклады, общественные лекции перед географами, краеведами, школьными учителями. Активно участвует в научных мероприятиях и исследованиях. После защиты докторской диссертации ему предложили ответственную должность главного редактора журнала «Магілёўскі мерыдыян». Любим студентами, снискал огромное уважение у преподавателей. Декан факультета естествознания (1995-2000) Н.П. Бузук дал характеристику: “Это нестандартный человек: идеи, научные мысли бурлят в нем, требуя выхода наружу… Не используя своего обаяния, подружился практически со всеми своими коллегами в первые же дни, особенно с женщинами, чем вызвал ревность других мужчин”. Человек энциклопедических знаний и эрудиции, труженник и трудоголик, при этом скромный, высококультурный, отзывчивый, интеллигентный, доброжелательный, отзывчивый. Автор более 50 научных работ, в т.ч. двух монографий, ряда пособий для студентов.
ОСНОВНЫЕ РАБОТЫ: Структура почвенного покрова пахотных земель северо-восточной части Беларуси и их оптимальное использование: монография /В.А. Горкунов; под научн. ред. Н.И. Смеяна. - Могилев: МГУ, 2007; Структура почвенного покрова пахотных земель Могилевской области: монография / В.А. Горкунов. - Могилев: МГУ, 2007; Типология и сложность организации почвенных комбинаций сельскохозяйственных угодий Могилевской области // Структура почвенного покрова /РАСХН, Почв, ин-т им. В.В. Докучаева). -М., 1993; Классификация структур почвенного покрова пахотных земель Могилевской области. // Магілёўскі мерыдыян. - 2001.-Т.1.-Вып.1; Основные черты рельефа агроландшафтов Могилевской области // Магілёўскі мерыдыян.- 2001.- Т.1. – Вып. 2; Структура почвенного покрова пахотных земель Шкловско-Могилевской моренной равнины как основа адаптивного земледелия // Магілёўскі мерыдыян. – 2001.-Т.1.-Вып.; Горкунов В.А. Структура почвенного покрова пахотных земель Могилевской области. - Могилев: МГУ, 2002.
БИБЛИОГРАФИЯ: Тихончук, Г.Н. Ученый. Педагог. Коллега / Г.Н. Тихончук //Універсітэцкі веснік.-26 чэрв. 2012; Горкунов Валерий Александрович //Ученые МГУ имени А.А. Кулешова: Библиограф. Справочник / под общ. ред. К.М. Бондаренко. – Могилев: МГУ им. А.А. Кулешова, 2013; Цыбулько, Н.Н. К 70-летию со дня рождения В.А. Горкунова / Н.Н. Цыбулько, А.Ф. Черныш, Г.Н. Тихончук, И.И. Жукова, Л.Е. Старовойтов, И.Н. Шарухо // Магілёўскі мерыдыян : Навуковы часопіс. Том 17, выпуск 1-2 (37-38)/2017. – С.169-170.
И.Н. Шарухо, В.Г. Хомяков
Гордеева Г.П.
0
Гордеева Галина Павловна (р. 1946)
Родилась Г.П. Катковская (по мужу Гордеева) 22 мая 1946 г. в г. Шклов. Окончила географический факультет МГПИ имени А.А. Кулешова (1967). Педагогической работе отдала 50 лет (1967-2017): учитель географии и организатор по внеклассной работе Александрийской СШ Шкловского района (1967-1968), методист Дома пионеров (1968-1975), учитель географии в школах Монголии (1975-1978), учитель географии, зам. директора по воспитательной работе, завуч начальных классов СШ №7 г. Могилева (1978-2008), учитель географии высшей категории СШ №44 г. Могилева (2008-2017). Посетила 12 стран мира. Подготовила более 100 школьников-олимпиадников по географии (более 100 дипломов разного уровня), в т.ч. свою внучку (победитель Республиканской олимпиады, 2010 г.), подготовила более 50 учащихся – обладателей дипломов Республиканской интеллектуальной игры «Глобусёнок». Действительный член Белорусского географического общества.
Гожев А.Д.
0
Гожаў Аляксандр Дзмітрыевіч
(1900-1974)

Фiзiкагеограф, геабатанiк Аляксандр Дзмiтрыевiч Гожаў нарадзiўся 14 сакавіка 1900 г. у г.Смаленск. Скончыў Пецярбурскi лясны iнстытут (вучань праф. Дз. Н. Кайгародава, ураджэнца г. Полацка, дзядзькі беларускага кліматолага А.І. Кайгародава). Доктар бiялагiчных навук (1950), прафесар геаграфічнага факультэта ЛДПІ (1950). У 1920-я гг. працаваў у iнстытуце каўчуку i гутаперчу. У 1930-1940 гг. займаўся экспедыцыйнай працай, працаваў навуковым супрацоўнiкам Цэнтральнага геаграфiчнага музея, дацэнтам ЛДУ. Да Вялiкай Айчыннай вайны працаваў у Магiлёўскiм педінстытуце сумяшчальнiкам па кафедры фiзiчнай геаграфii (на пасадзе дацэнта) – чытаў фiзiчную геаграфiю i геабатанiку. З 1950 г. - прафесар, загадчык кафедры фiзiчнай геаграфii ЛДПI (зараз Расiйскi педунiверсiтэт). Вывучаў пытаннi фiзiчнай геаграфii рэгiёнаў СССР i замежных краiн, пяскі Сярэдняга Дону, Вялікіх Барсукоў, Церска-Дагестанскага масіву, Прыаральскіх Каракумаў. У 1930 г. увёў у навуковы зварот паняцце «антрапагенны ландшафт» (у той час панавала паняцце «культурны ландшафт»). Памёр 4 снежня 1974 г.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Типы песков области Ср. Дона и их хозяйственное использование // Тр. по лесному опытному делу. -1926.-Вып. 3; Южная Америка.- М.: Географгиз, 1948.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском педагогическом институте // География в школах и вузах Белоруссии.- Мн.,1975; Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934 – 1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.- 84 С.
І.М. Шаруха
Глякава М.Д.
0
Глякава Марыя Дзмiтрыеўна (н. у 1936)

Беларускi педагог і географ. Нарадзiлася 29 мая 1936 г. у станiцы Стара-Мiнская Краснадарскага края ў сям`i беларусаў. Дзяцiнства прайшло на Хоцiмшчыне. Пасля сканчэння СШ у Хоцiмску (1954), паступiла на геаграфiчны факультэт БДУ. Прымала ўдзел у рабоце камсамольскiх атрадаў на цалiнных землях (1956), у картаграфаванні глеб Аршаншчыны (у складзе глебавага атрада, 1958-1959). У 1959-1960 гг. працавала iнжынерам-глебазнаўцам на Магiлёўшчыне (вопытная станцыя Дашкаўка), у 1960-1971 - у якасцi геадэзiста, гiдролага, у 1971-1975 гг. - асiстэнтам, выкладчыкам кафедры фiзiчнай геаграфii Магiлёўскага педінстытута, вяла заняткі па курсу агульнага землязнаўства, кiравала далёкiмi практыкамi студэнтаў па еўрапейскай частцы СССР i Закаўказзі. Пасля закрыцця геаграфiчнага факультэта была пераведзена на кафедру педагогiкi. Пасля сканчэння аспiрантуры (1980) абаранiла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Вучэбная экскурсiя як сродак развiцця пазнавальнай актыўнасцi падлеткаў”. Кандыдат педнавук (1982), дацэнт (1989). Мае больш за 40 навуковых прац, што прысвечаны пытанням геа-графii, распрацоўцы вучэбных экскурсiй, экалагiчнаму выхаванню.

АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Материковые воды //Пособ. по географии для поступающих в вузы./под ред. В.Г.Завриева.-Мн., 1978; Экскурсия, как средство воспитания познавательной активности подростков //Вопросы воспитания. -Мн., 1977; Система учебных экскурсий - один из путей развития познавательной деятельности сельских школьников //Вопросы оптимизации учебно-воспитательного процесса в сельской школе. - Мн., 1980; Природоохранительная работа // Методические рекомендации по организации летней педпрактики. - Могилёв, 1984; Нравственное воспитание в процессе формирования экологической культуры подростков // Идейно-нравственное воспитание учащихся. Вып.24. - Мн.,1985; Методические рекомендации по организации экологического воспитания школьников.-Могилёв,1988.(2 изд., доп. -1990); 8.Народная педагогіка аб экалагiчным выхаваннi дзяцей i моладзi.//Нарысы пед.думкi беларускага народа.-Магiлёў,1995.-С.81-97; 9.Экологическая подготовка будущего учителя. //Содержание педагогического образования в Республике Беларусь.- Мн.,1996.-С.41-42.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстутута (1934 – 1978): Біябібліяграфічны даведнік /Склад. І.М.Шаруха /пад агульн. рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000.
І.М. Шаруха, У.Г. Хамякоў
Гаркуша И.Ф.
0
Гаркуша Иван Федосеевич (1896-1970)
Почвовед, картограф, мелиоратор, педагог. Родился в 1896 в г. Городище Черкасской области. Окончил Херсонский сельскохозяйственный институт (1928), доктор сельскохозяйственных наук (1954), профессор (1954), академик АН БССР (1961), академик академии сельскохозяйственных наук БССР (1959-1961), Заслуженный деятель науки БССР (1956). Занимался вопросами географии почв и их картографированием, мелиорации почв, геологии и минералогии. Участник Первой мировой (1916-1918) и Гражданской войны (1918-1920). В 1920-1925 – работал учителем НШ, в 1925-1930 – преподавал в Байрам-Алинском сельскохозяйственном техникуме (Туркменистан). В 1931-1942 – учился в аспирантуре Всесоюзного института удобрений и агрохимии, работал в нем и Ленинградской высшей коммунистической сельскохозяйственной школе им. С. Кирова, в 1942-1944 – директор почвенно-агрономической лаборатории АН Туркмении. В 1931-1944 – изучал, картографировал, составлял почвенные карты Ленинградской области и Туркменских Каракумов. В 1944-1970 – в БСХА: проректор по науке (1944-1952), ректор (1952-1965), заведующий кафедрой (1956-1970). Написал ряд учебников для вузов и техникумов. В частности, учебник “Почвоведение” издавался 6 раз на русском, белорусском, украинском, эстонском, литовском, латышском, азербайджанском, болгарском, немецком, китайском языках. Награждён 3 орденами, многими медалями, двумя Премиями им. Вильямса. Избирался членом ЦК КПБ (1961-1966), депутатом Верховного Совета БССР (1955-1967). Автор воспоминаний “Заметки о себе, работе, товарищах” (1970). Умер в г. Горки Могилёвской области.
ОСНОВНЫЕ РАБОТЫ: Краткий курс агропочвоведения.- М., 1938; Почвоведение.- Москва, 1945 (6-е изд., 1962); Основы геологии и минералогии.- Минск, 1948.
БИБЛИОГРАФИЯ: Гаркуша І.Ф. //Бел. энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы – Дагон /Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.- Мінск: БелЭн, 1997; Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т. 2 / Редкол.: Г.П. Пашков и др.- Минск: БелЭн, 2006.
В.Г.Хомяков
Галынскі Вікенці
0
Галынскі Вікенцій Іванавіч (1770-раней за 1832)
Вайсковы дзеяч, педагогі. Нарадзіўся ў 1770 г. ці то ў Чэрыкаўскім, ці то ў Мсціслаўскім павеце. Належыў да аднаго з найбагацейшых родаў на Магілёўшчыне. Служыў у рускай арміі: з 1797 – камандзір Сібірскага грэнадзерскага палка, што быў расквартыраваны ў Магілёўскай губерні. У 1802 г. выйшаў у адстаўку і служыў па выбару дваранства Чэрыкаўскім павятовым маршалкам, статскі саветнік (1810). У 1814 г. Галынскі звярнуўся да упраўляючага Міністэрства паліцыі С.К.Вязьміцінаву з хадайніцтвам аб залічэнні яго на службу без дзяржаўнага ўтрымання. Працаваў чыноўнікам для выканання асобых даручэнняў. Перад самай смерцю быў старшынёй савета пры МУС. З 1824 па 1831 г. быў старшынёй Пятага аддзялення Вольнага Эканамічнага таварыства (аддзяленне, што мела “попечение о сохранении здоровья человеческого и всяких домашних животных”). У таварыстве ён займаўся пытаннямі воспрапрышчаплення і аддаў на гэтую справу свае асабістыя 5000 руб. Даслужыўся да тайнага саветніка. У 1820 г. за свой кошт выдаў у Санкт-Пецярбургу свой падручнік “Всеобщая география” у 2-х частках. У прадмове да падручніка ён пісаў, што да выдання гэтай кнігі “его побудила мысль о недостатке всеобщих географий на русском языке в отношении частных лиц и бедного юношества”. 500 асобнікаў свайго падручніка В.І.Галынскі ахвяраваў “для роздачи недостаточным питомцам наук губерний, в которых расположены его имения”. Быў жанаты на Л.І.Ганчаровай (памерла ў 1822) і, такім чынам, прыходзіцца сваяком А.С.Пушкіну і Н.М.Ганчаровай. Меў 8 дзяцей, у т.л. падарожнікаў Аляксандра і Стэфана.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Всеобщая география. В 2-х чч.-СПб.: Тип. И.Глазунова, 1820.
БІБЛІЯРАФІЯ: Щёголев П.Е. Дуэль и смерть Пушкина. В 2 кн.-М.: Книга, 1987.-Кн.2; Ходнов В. История Императорского Вольного Экономического общества.-СПб., 1865; Весин Л. Исторический обзор учебников общей и русской географии, изданных со времени Петра Великого по 1876 год: (1710-1876). –СПб., 1876; Зарэмскі У.К. Галынскі В.К. // Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі – ураджэнцы Магілёўскай вобласці: Біёграфа-бібліяграф. даведнік / Аўтары-склад.: А. Катлёнак, Г. Рыдзеўскі, У. Хамякоў і інш.; Пад агульн. рэд.І.М. Шарухі. – Магілёў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2004.
І.М. Шаруха, У.К. Зарэмскі
Галоўка Казімір
0
Галоўка Казімір Алойзы (1718-пасля 1787)
Географ, аўтар падручнікаў па геаграфіі, педагог, езуіт (1731-1773). Магістр філасофіі і вольных мастацтваў. Нарадзіўся 3 сакавіка 1718 г. у Пінскім пав., у шляхецкай сям’і. Вучыўся ў езуіцкіх калегіўмах у Новагародку, Гародні, у акадэміі ў Вільні. З 1743 - святар. Выкладаў граматыку, паэзію, рыторыку, філасофію, тэалогію маральную, геаграфію, гісторыю, матэматыку ў езуіцкіх навучальных установах у Вільні (1746/1747, 1749-1752), Варшаве (1747-1749, 1752/1753). У 1743 г. выдаў падручнік геаграфіі, у 1748 – нарыса па геаграфіі Рэчы Паспалітай (на лацінскай і польскай мовах; 5 перавыд. З 1757 у дадатку да практычнай энцыклапедыі Я. Гаўра «Агульная эканоміка землеўласніка»), у 1750 - «Геаграфічныя карты Галіі, Нямеччыны, Польшчы і ВКЛ», у 1747-1755 - «Гістарычныя календары». У 1753-1755 - у Вільні выхавацель сыноў рэферэндара ВКЛ А. Пшаздзецкага. У 1756-1757 выкладаў геаграфію ў Новагародку, адначасова місіянер у Любчы, у 1757-1758 выкладаў тэалогію маральную ў Вільні. З 1760 – працаваў выкладчыкам у Пінску. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) звесткі адсутнічаюць.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Compendium geographiae in versiculos dispositae». -Вільня, 1743; Chartae geographicae Galliae, Germaniae, Majoris Poloniae et M. Duc. Lithuaniae, 1750; Europa seymuiąca. – Warsz., 1753.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Пазднякоў В. Галоўка Казімір Алойзы //ВКЛ: Энцыклапедыя: У 2 т. – Мінск: БелЭн., 2005.-Т.1.
І.М.Шаруха
Вырвич Кароль
0
Вырвіч Кароль (1717-1793)
Географ, гісторык, педагог, аўтар школьных падручнікаў па геаграфіі, падарожнік, рэктар Варшаўскага Калегіум нобіліум. Нарадзіўся 2 лістапада 1717 г. у Браслаўскім павеце ў збяднелай шляхецкай сям'і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у езуіцкіх калегіумах Пінска, Дынабурга, вучыўся ў Віленскай акадэміі (1737-1740, 1742-1746). У 1734 уступіў у ордэн езуітаў, з 1745 - ксёндз. Выкладаў у Пінскім, Крожскім і Новагародскім езуіцкіх калегіумах. У 1751-1757 - прыватны настаўнік Гільзенаў у Дынабургу і ў Полацку, вандраваў з імі па Францыі, Галандыі і Германіі. З 1757 выкладаў этыку і гісторыю ў Калегіум нобіліум у Варшаве (узорная на той час навучальная установа, дзе вучыліся сыны магнатаў і багатай шляхты). Пазней, у 1762-1776,працаваў рэктарам гэтага калегіума. У 1760-1761 - пракуратар Мазавецкай правінцыі ордэна езуітаў. Зрабіў значны ўклад у рэфармаванне школьнай сістэмы езуітаў. З уступленнем на трон караля С. Панятоўскага (1764) увайшоў у бліжэйшае акружэнне караля. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) у 1775-1791 - абат гебдоўскі. Супрацоўнічаў з гісторыкам Ф. Лойкам, у абвяржэнні «гістарычных аргументаў» суседніх дзяржаў, якімі тыя абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на землі Рэчы Паспалітай. Выдатны географ, узняў геаграфічную навуку Рэчы Паспалітай на высокі ўзровень. Аўтар абагульняльных геаграфічных прац «Сучасная геаграфія» («Geografia czasów teraźniejszych», забаронена да продажу паводле патрабавання расійскага пасла М. В. Рапніна; 2 выданне было зроблена ў 1794) і «Усеагульная геаграфія» («Geografia powszechna», Варшава, 1770; 3-е выданне зроблена ў 1794). Напісаў падручнік па гісторыі «Кароткае сістэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісторыі» (T.1-2, 1766-1771»). У выдадзенай па ініцыятыве караля кнізе «Палітычня гісторыя старажытных дзяржаў» («Historia polityczna państw starożytnych. T. 1, 1771») змясціў свой пераклад вытрымак з кнігі Ш. Мантэск'ё «Пра дух законаў». Адмоўна ставіўся да традыцыйнага разумення гісторыі як гісторыі палітычных падзей і войнаў; гісторыю народа тлумачыў як сукупнасць змен у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы; падкрэсліваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атрымаць веды, неабходныя для накіраванай змены ў дзяржаве існуючага ладу. Памёр 6 чэрвеня 1793 г. у Варшаве.
АСНОЎНЫЯ ПРАЦЫ: Geografia czasów teraźniejszych, 1794; Geografia powszechna, 1770; Historia polityczna państw starożytnych. T. 1, 1771.
БІБЛІЯГРАФІЯ: Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэд. Б. Сачанка і інш. — Мн., 1995; Памяць: Браслаўскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. Велічковіч і інш. — Мн., 1998; Шаруха, І.М. Пачатковая прыродазнаўча–геаграфічная адукацыя на Беларусі: Манаграфія.- Магілёў: МДУ, 2001.
І.М. Шаруха
Вронченко М.П.
0
Вронченко Михаил Павлович (1802-1855)
Личность весьма многогранная: геодезист, картограф, востоковед, кадровый разведчик, генерал-майор, генерал-губернатор Тифлиса, первый путешественник по Малой Азии, ввел в широкий научный оборот понятие меандрирование, литератор, полиглот, переводчик на русский язык Т. Мура, У. Шекспира, Дж. Байрона, А Мицкевича и др. (по совету А. Пушкина), один из 17 член-учредителей ИРГО (1845; его имя идет пятым после Ф.Литке, В. Струве, Ф. Врангеля, И.Крузенштерна в списке инициаторов), музыкант, художник, его имя выгравировано на юбилейной медали «В память 50-летия Корпуса военных топографов. 1872», его имя значится на мемориальной доске в честь достойнейших выпускников Могилевской гимназии. Родился 19 января 1802 г. в м. Копысь Могилевской губ. (ныне – Оршанский р-н) в семье священника (старший брат Федор − граф, министр финансов Российской империи (1844-1852) из украинского шляхетского рода Воронченко. Учился Могилевской мужской гимназии (открыта в 1809), плохо овладел математикой (что не помешало позднее ее изучить и стать геодезистом), но делал значительные успехи в изучении произведений Ломоносова, Державина, Карамзина, Хераскова, в литературных экзерсисах, прилежно изучал многие языки, пробовал себя в стихосложении, литературных переводах с разных европейских языков. Ему прочили блестящую карьеру переводчика и литератора. Пробовал себя в качестве студента Московского университета (поступил в 1819), но после 1-го курса, поступил в только что открытое будущим декабристом М. Муравьевым Училище колонновожатых (будущая Академия Генштаба; один из очагов воспитания декабристских мировоззрений), которое закончил 29 января 1822 г. прапорщиком (поступал под №101, выпустился под № 2) и поступил в свиту императора по квартирмейстерской части, а также служил преподавателем в Училище (отличный кавалерист, фехтовальщик, стрелок). Вместе со своим соотечественником генерал-лейтенантом И.И. Ходзько, стал одним из лучших военных геодезистов России за всю историю. Друг А.Пушкина, Н. Языкова, А. Мицкевича (с 1820-х, Вильно; Мицкевич показал ему, одному из первых, своих «Дзядов»), многих выдающихся литераторов России I пол. ХІХ в. (но, в принципе, друзей было не много, и всеми он дорожил). В 1823 г. добился перевода, в чине подпоручика, в распоряжение виленского генерал-губернатора К. Теннера для проведения топогеодезических съёмок; в 1828 – в Бессарабии; определял координаты многих объектов в Болгарии и Румелии. В 1824-1827 гг. слушал лекции в университете Дерпта (научн. рук. В. Струве; сошелся с Н. Языковым). По натуре был человеком несколько замкнутым, немногословным («в душе заботливо хранит он неразгаданные тайны»), трудоголиком, имел кредо: «не можешь хорошо делать свое дело – уходи, дай место другим». После окончания университета, служил у Петербургского генерал-губернатора, занимался литературными переводами, их изданием. Его переводы высоко ценили А.Пушкин, В. Измайлов, В. Белинский, И. Тургеньев, И. Панаев. Во время Русско-Турецкой войны 1829-1830 гг. находился при штабе 6 пехотного корпуса. В армии его знание 8 языков (это кроме русского и белорусского) оценили по достоинству. На Балканах занимается геодезическими съемками (Валахия, Болгария, Румыния, Сербия), проводит магнитные наблюдения, ищет могилу Ганнибала. После заключения Искелесийского договора (1833), Россия и Оттоманская империя стали союзниками. В 1834-1836 гг. по поручению Николая I под дипломатическим прикрытием (секретарь генконсульства в Смирне) осуществил разведывательную военно-географическую экспедицию во владения бывшего противника в пределах Малой Азии. Вместе со своим помощником-казаком Моисеевым (вероятно с Оршанщины), на лошадях, проехал 11000 км, лично определил инструментальными методами 100 астрономических пунктов, создал карту Малой Азии (1:840000) в 128 листов, ряд планов крупнейших городов, закрыл многие «белые» географические пятна, исправил многие неточности европейских карт (протяженность хребтов, конфигурацию рек). Во время путешествия по чужой стране его постоянно сопровождали определенные, порой смертельные, трудности (угрозы насильственной смерти, заболеваний чумой и др.), был даже пленен египетским наместником, переболел малярией. По результатам экспедиции была издана первая на русском языке книга о регионе (в 2 тт.) «Обозрение Малой Азии в нынешнем её состоянии, составленное русским путешественником М.[ихаилом] В.[ронченко ]» (С.-Петербург: Тип. К. Крайя, Ч.1. 1838; Ч.2.-1840; 600 с) с отделениями: 1. Местность. 2. Производство края. 3. Население и жилье. 4. Общественное устройство. 5. Области, города, местечки. 6. Взаимоотношения и быт (каждое из них имело еще и разделы по описанию гор, рек, озер, полезных ископаемых и проч.). Ввиду высоких литературных и научно-географических достоинств, труд был рекомендован Н.Чернышевским, П. Семеновым, проф. Д. Перевозчиковым для изучения как блестящее страноведческое исследование. В целом работы Вронченко позволили Генштабу получить ценнейшие военно-географические сведения о будущем театре военных действий и издать серию военных карт на надежной астрономо-геодезической основе и подробных военно-географических описаниях. Работу Вронченко продолжил П. Чихачев (8 экспедиций, 1847-1863). По окончании разведывательной деятельности в Турецкой империи, подполковник Вронченко получил аудиенцию у императора Николая I, где в личной беседе дал обстоятельную оценку Турции как соседа России и ее потенциального противника; по окончании аудиенции награжден и повышен в звании до полковника за особые заслуги «на благо Империи». В отпуске занялся переводами Юнга, Мильтона, Шекспира, Шиллера. Издает перевод «Макбета» (1838; несмотря на запрет постановки пьесы в 1836, т.к. содержит сцену цареубийства). В 1837-1841 гг. – член комиссии по административному управлении Закавказским краем, в 1841-1843 – генерал-губернатор Тифлисского генерал-губернаторства, проводит геодезические измерения на Кавказе, в Причерноморье. В 1843 увольняется с должности генерал-губернатора (болезнь) и поступает в Министерство просвещения (1843-1848) - в 1843-1846 - председатель Комитета по образованию евреев (дает возможность посещать родину). В 1845 г. стал одним из 17 членов-учредителей ИРГО; его старший брат Федор, министр финансов, с ведома Николая I выделил Географическому обществу 10 тыс. руб. серебром из государственной казны и передал в дар Обществу несколько книг географического содержания, заложив основу библиотеки ИРГО. В 1847 производил съёмки Рязанской, Орловской, Тамбовской, Воронежской губ., в 1849 – в Новороссийском крае и Поволжье (признаны образцовыми по организации, скорости исполнения и результатам). Позднее триангуляционная сеть Кавказа, выполненная Ю. Ходзько, была связана с триангуляционными сетями М. Вронченко, что принесло историческую славу белорусской геодезии. В 1848 ревизовал Демидовский юридический лицей. Вернулся на военную службу в 1848. В 1840-х гг. активно сотрудничал с коллегами - К. Теннером, Ф. Шубером, В. Струве, А. Болотовым; с А. Болотовым он подготовил к изданию учебник «Курс высшей геодезии» (1845); работал в комиссии по правкам межевых атласов. В 1852 г. умер его старший брат Федор, оставивший ему значительное наследство – теперь можно было и обзаводиться семьей. В 1854 г. венчается в Курске с дочерью дворянина Бардовского: жениху – 53, невесте – 20. Семья молодоженов живет в основном в столице, М. Вронченко работает над обработкой научных материалов, над переводами (Гете, Шекспир и др.), сам их иллюстрирует, занимается музыкой (часто его встречали на Певчевском мосту, играющим на флейте и виолончели Бетховена и Моцарта), посещает с женой балы (прекрасно вальсирует), соревнования стрелков, фехтовальщиков, наездников. 14 (26) ноября 1855 г. тяжело больной чахоткой, скончался в Харькове (выехал на оздоровление) на руках молодой жены, до последних часов жизни шлифуя собственный поэтический перевод знаменитого монолога Гамлета «To be or not to be?». В некрологе («Современник», 1855.-№12) И.Панаев отметил «Имя г-на Вронченко, как переводчика Шекспира, Гёте, Байрона, Мура, Мицкевича, останется почетным именем в русской литературе». Имя М.П. Вронченко почтено в Болгарии, Турции, Беларуси (но только в Могилеве на доске гимназии; при этом нет ни бюста, ни памятника), России.
ОСНОВНЫЕ НАУЧНЫЕ ТРУДЫ: Обозрение Малой Азии в нынешнем её состоянии, составленное русским путешественником М.[ихаилом] В.[ронченко ]. -СПб: Тип. К. Крайя, Ч.1. 1838; Ч.2.-1840; 600 с; Курс высшей геодезии. – Спб., 1845 (в соавт. с А. Болотовым)
БИБЛИОГРАФИЯ: Шостьин Н. А. Михаил Павлович Вронченко, военный геодезист и географ. М.: Геодезиздат, 1956; Данциг Б. Русские путешественники на Ближнем Востоке. – М., 1965; Тургенев И. С. Собр.соч.: в 12 т.- М.: Худ.лит., 1976—1979. Т.12; Грицкевич В.П. Неопубликованные записки о Турции … М.П. Вронченко // Весці АН БССР. Сер. Грамадск. навук.-1979.-№5; Магидович И.П., Магидович В.И. Очерки по истории географических открытий: в 5 т.-М., 1985.-Т.4; Русские писатели. 1800-1917. М.: БСЭ, 1989.-Т.1; Шарухо, И.Н. М.П.Вронченко //Веснік БДУ. - Сер. 2. -1991.-№3; Знакаміты ўраджэнец Падняпроўя. М.П. Урончанка /І. Шаруха, Т.Шаруха //Магілёўская Даўніна. -1994.- №2; Карлюкевіч А. Урончанка М.П. //Бел. энцыклапедыя: у 18 т. - Мн.: БелЭн, 2003.-Т.16; Кусов В. С. К 200-летию М. П. Вронченко // Геодезия и картография.-2002.-№3.
И.Н. Шарухо, Т.Н. Шарухо (Шершнева)