Наверх

Нобелеўскі тыдзень Святланы Алексіевіч – беларуская пакарыцелька геаграфічнай прасторы і яе сацыяльных падзеяў

Опубликовано: 146 дней назад (6 декабря 2015)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 5 раз — последний 6 декабря 2015
Просмотров: 166
+1
Голосов: 1
Сьвятлана Алексіевіч прыбыла ў Стакгольм 5 сьнежня авіярэйсам з Менску. Жыць нобэлеўская ляўрэатка будзе ў Грандгатэлі ў цэнтры швэдзкай сталіцы.




Абавязкі нобэлеўскага аташэ выконвае былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, які сустрэў пісьменьніцу ў аэрапорце з букетам ад Швэдзкай акадэміі. Ён курыруе ўсю праграму Нобэлеўскага тыдня Сьвятланы.

6 сьнежня ранкам усе ляўрэаты адпраўляюцца ў Нобэлеўскі музэй. А а 15 гадзіне паводле менскага часу адбудзецца першая публічная падзея з удзелам Сьвятланы Алексіевіч — прэсавая канфэрэнцыя ў вялікай залі Швэдзкай акадэміі.



7 сьнежня ў панядзелак а 19.30 паводле менскага часу Сьвятлана Алексіевіч прачытае сваю Нобэлеўскую лекцыю. Выступаць Сьвятлана будзе ў касьцюме з штанамі. «Будзе дзіўна, калі я буду ў вечаровай сукенцы і дэкальтэ распавядаць пра такія жорсткія рэчы, як Чарнобыль, вайна ў Афганістане, — патлумачыла ляўрэатка.
Пасьля лекцыі Швэдзкая акадэмія ладзіць у гонар ляўрэаткі ўрачыстую вячэру.

8 сьнежня а 21.00 гадзіне паводле менскага часу пачнецца знакаміты нобэлеўскі канцэрт. Дырыгаваць аркестрам запрасілі Франца Вэльзэра-Мёста, а саліраваць — малодога расейскага піяніста Данііла Трыфанава. Квіток на канцэрт каштаваў каля 150 эўра.

9 сьнежня Сьвятлана Алексіевіч выправіцца ў школу ў стакгольмскім прыгарадзе Рынкебю. Пераважная большасьць вучняў школы — мігранты з розных краінаў. Школу ўжо называюць адной з самых пасьпяховых мадэляў інтэграцыі. Для Нобэлеўскага ляўрэата гэта традыцыйны візыт.

На цырымонію ўзнагароджаньня запрашаюць 10 сьнежня ў 18.30 (менскі час). Дырыгаваць Каралеўскім Стакгольмскім філярманічным аркестрам падчас яе ўпершыню будзе жанчына Ана-Марыя Хэльсінг, а саліраваць — тэнар Даніэль Юхансан.



Нобэлеўскі банкет пачнецца а 21-й (паводле менскага часу). «Банкетная» прамова ў Сьвятланы Алексіевіч будзе ўжо пра сучаснасьць. «Тут ужо будзе пра сытуацыю, у якой апынулася Беларусь, усе мы», — распавяла Алексіевіч.



Удзел у банкеце каштуе ахвочым 2 700 крон (каля 280 эўра). Мэню абяцаюць апублікаваць толькі ў той самы дзень, але ўжо вядома, што карміць ляўрэатаў і гасьцей будуць кулінарныя наватары Саян Ісаксан і Даніэль Рус. Ісаксан кіруе рэстаранамі Shibumi і Råkultur, а таксама ўганараванай мішленаўскай зоркай рэстарацыяй Esperanto. Даніель Рус адказвае на банкеце за дэсэрты ўжо другі год запар. Ён кіруе рэстаранам K-märkt і кампаніяй Pastry Design. Мэню заснаванае на мясцовых скандынаўскіх прадуктах з акцэнтам на гародніну. «Хаця Саян дамагаецца элеганцкага выгляду страваў, ён гатуе так, каб выкарыстаць інгрэдыенты найбольш карысным чынам», — пішуць у прэс-рэлізе. Калі ў каго з гасьцей ёсьць адмысловыя патрабаваньні да ежы, пра гэта просяць паведамляць загадзя.

Спажываць кулінарныя вынаходніцтвы госьці будуць пад музычнае суправаджэньне Аны Тэрнхейм, Сэйнабу Сэй і камэрнага хору Густава Сэрквіста. Гучаць будзе швэдзкая музыка.
Забаўляльную праграму як заўжды трымаюць у сакрэце. Адказвае за яе кампанія Grumpy Production, якой кіруюць Матс Янкель і П’ер Розэнгрэн.

Кветкавае аздабленьне Стакгольмскай ратушы даверылі флярысту Пэру Бэнджаміну.
У гонар Нобэлеўскага тыдня над сталіцай Швэцыі запалілі зорку. Мастацкая праца пад назвай «Твая зорка» дацка-ісьляндзкага мастака Аляфура Эліясана сымбалізуе новыя веды, мары і сьвятло. Інсталяцыя складаецца са сьветладыёдных лямпаў, якія працуюць на ўзнаўляльных крыніцах энэргіі, сабранай падчас летняга сьвята Сонцазвароту. Энэргія «назапашвалася ўсё лета, і цяпер Вашая Зорка будзе даваць трохі летняга сьвятла ў зімовай цемры», — кажуць арганізатары.

Завяршацца мерапрыемствы нобэлеўскага тыдня 13 сьнежня.
Святлана Алексіевіч – сапраўдны географ, яе падарожжа на баль са шведскім Каралём | Завяршэнне Нобелеўскага тыдня ў Мінску і Стакгольме: зоркі экрана і тэатра чыталі творы Алексіевіч
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!