Наверх

Геаграфічнае асяроддзе – прастора, падмурак і рэсурс для любой дзейнасці зямнога чалавека, у т. л. культуры і літаратуры

Опубликовано: 1342 дня назад (19 ноября 2015)
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 711
+1
Голосов: 1
Магілёўскі драматычны тэатар першым у Беларусі паставіў спектакль паводле кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд». Пастаноўка займела шырокі розгалас сярод магілёўскіх тэатралаў і аматараў усёй Беларусі.



«Твор Святланы Алексіевіч выдаўся няпростым для спектакля. Дужа эмацыйным. Некаторыя актрысы напачатку не вытрымлівалі і зрываліся на плач», — казаў яго пастаноўшчык Уладзімер Пятровіч



Навіну пра прысуджэньне Святлане Алексіевіч Нобілеўскай прэміі актор і рэжысёр-пастаноўшчык магілёўскага тэатру сустрэў радасным «Ура».

«Гэтая ўзнагарода даўно заслужаная ёю. І тое, што гэта адбылося, — гэта цудоўна», — лічыць Уладзімер Пятровіч.
«Нобэлеўскай прэміяй адзначылі перадусім сумленнасьць творчасьці Алексіевіч, — кажа ён. — Мо і праўда ў творах пісьменьніцы многае суб’ектыўна, але празь яе кнігі застанецца праўда пра мінулыя часы. Гісторыя ж перапісваецца, падганяецца пад нешта ды некага, часам скажаецца. А вось праз гісторыі людзей, выкладзеныя Алексіевіч у яе кнігах, праўда захаваецца. Яна бярэцца за дужа складаныя тэмы і з імі працуе».

Нобэлеўская прэмія Алексіевіч паспрыяе таму, што сьвет больш даведаецца пра Беларусь, перакананы суразмоўца.
«Іншае пытаньне, як у самой Беларусі ставяцца да Алексіевіч. У сябе на радзіме пісьменніца ж ніяк не адзначана. Хочацца спадзявацца, што яна будзе тут сапраўды ацэненая».

Уладзімер Пятровіч кажа, што Алексіевіч пакуль не бачыла спектакля паводле свайго твору. Абяцала пры нагодзе паглядзець.

Тым часам у Кіеве гэтую пастаноўку прынялі дужа цёпла.
Гарачыя кропкі нашай планеты -- паняцце геаграфічнае! | Новыя вандроўкі з Куфэрка падарожжаў
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!