Наверх

ГІС-МЕТЭА -- аналіз і прагноз надвор'я

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 2213 дней назад (28 января 2013)
Блог: Клуб ГИС
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 1 раз — 29 января 2013
Просмотров: 975
+6
Голосов: 6
Сёняшняя рэчаіснасць наступная: менавіта персанальныя кампутары ўзялі на сябе функцыі апрацоўкі велізарных масіваў інфармацыйных плыняў. У Сусветнай службе надвор’я шырокае распаўсюджванне атрымала геаінфармацыйная сістэма “Метэа”. ГІС Метэа – праграмны комплекс у асяроддзі Microsoft Windows. ГІС Метэа выконвае прыём, апрацоўку, назапашванне і адлюстраванне даных назірання, атрыманых на сетцы гідраметэаралагічных станцый.

У Рэспубліканскім гідраметцэнтры, абласных гідраметэацэнтрах і аэрапортах ўстаноўлены аўтаматызаваныя рабочыя месцы (АРМ) сіноптыка, праца якіх забяспечваецца праграмнымі сродкамі ГІС Метэа.
Стварэнне ГІС Метэа пачалося ў 60-х гг. ХХ ст., дзякуючы паяўленню ЭВМ, лічбавацеляў, плоттараў, графічных дысплеяў і іншых перыферыйных прылад, якія дазваляюць перавесці геаграфічную інфармацыю з бумажнага носьбіта ў электронны выгляд.

На цяперашні час ГІС знайшлі самае шырокае ўкараненне ў разнастайных сферах гаспадарчай дзейнасці: картаграфіі, эканоміцы, палітыцы, экалогіі, кіраванні і ахове прыроды, навуцы і адукацыі, а таксама ў гіраметэаралогіі. ГІС-Метэа забяспечвае зручнасць графічнага інтэрфейса на экране каляровага манітора і з’яўляецца сістэмай візуалізацыі даных і аналіза карт метэаралагічных палей і іх прагнозных разлікаў.
Гідраметэаралагічныя ГІС створаны на мяжы інфарматыкі, метэаралогіі і гідралогіі. Асаблівасць ГІС Метэа ў тым, што яны працуюць з аператыўнымі данымі, якія вельмі хутка змяняюцца. Пры гэтым выкарыстоўваецца шматканальная сістэма ўвода інфармацыі, а іменна, дротавая, тэлефонная, спадарожнікавая і інш. сістэмы.

У Рэспубліканскім гідраметцэнтры найбольшае распаўсюджанне атрымала ГІС Метэа – спецыялізаваная геаінфармацыйная сістэма, якая працуе ў рэжыме рэальнага часу і прызначана для выкарыстання ў аператыўнай працы метэаролагаў. ГІС Метэа таксама выкарыстоўваецца ў аддзелах аграметэаралогіі і гідралогіі, а таксама ў авіяцыйным метэаралагічным цэнтры.

Праграмны комплекс ГІС Метэа дазваляе ствараць сінаптычныя і метэаралагічныя карты ў любой картаграфічнай праекцыі і любога маштаба. Пры гэтым ГІС Метэа забяспечвае магчымасць выкарыстоўваць даныя Глабальнай сеткі тэлесувязі Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, а таксама спадарожнікавыя здымкі, даныя радыёзандзіравання і метэаралагічных радыёлакатараў (МРЛ).

У склад ГІС-Метэа ўваходзіць геаграфічная аснова для ўсяго зямнога шара з высокім і сярэднім разрашэннем з лінейнымі памерамі геаграфічных аб’ектаў ад 1 да 10 км. Гэта дазваляе ствараць бланкі карт у стэрэаграфічнай палярнай праекцыі ці праекцыі Меркатара любога маштаба (ад 10 да 100 км у 1 см).
Для стварэння аператыўных карт выкарыстоўваецца гідраметэаралагічная інфармацыя з базы даных, якая фармуецца на персанальным кампутары, што прынімае тэлеграмы з данымі назіранняў ад метэастанцый. У апошнія гады стала магчымым карыстацца базамі данных з Інтэрнета. Базы даных Інтэрнета ўтрымліваюць вялікую колькасць палей аналіза і прагноза метэавелічынь і з’яў надвор’я, якія перадаюць метэаралагічныя цэнтры ў Вашынгтоне і Брэкнеле ў кодзе GRIB з шагам сеткі па шыраце і даўгаце 1,25о.

ГІС-Метэа ўтрымлівае зручны графічны інтэрфейс для работы з картамі, графікамі, дыяграмамі, а таксама вялікую колькасць разліковых метадаў. ГІС-Метэа дае магчымасць у аўтаматычным ці ў інтерактыўным рэжыме рыхтаваць шматлікія слаі інфармацыі на фоне геаграфічнай карты любога маштаба. Шматслойнае размяшчэнне інфармацыі на маніторы кампутара дазваляе ажыццяўляць аналіз і прагноз надвор’я без папяровых носьбітаў інфармацыі.
Новости
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!