Наверх

Нашы славутыя землякі -- прыродазнаўца Гашкевіч Іосіф -- 200 год з дня нараджэння

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 1288 дней назад (24 марта 2014)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 1 раз — 25 марта 2014
Просмотров: 707
+2
Голосов: 2
Іосіф Гашкевіч (1814–1872), 200 год з дня нараджэння, беларус, вучоны, вандроўнік, географ, метэаролаг, даследчык Японіі і Кітая, першы рускі консул у Японіі.




Нарадзіўся ў Мінскай губерніі ў сям’і прыходскага святара. Пасля заканчэння ў 1839 г. Пецярбургскай духоўнай акадэміі быў залічаны ў Расійскую духоўную місію ў Пекіне, дзе працаваў да 1848 г.
Валодаў кітайскай, японскай, маньчжурскай, карэйскай і мангольскай мовамі.

Складзены ім першы ў Расіі японска-рускі слоўнік (СПб, 1857) быў адзначаны медаллю Пецярбургскай АН і прэміяй. Праводзіў метэаралагічныя назіранні, складаў метэаралагічныя зводкі, сабраў каштоўную калекцыю ўзораў фаўны і флоры.

У 1867 г. дыпламат І. Гашкевіч выйшаў у адстаўку і жыў у фальварку Малі (цяпер Астравецкі раён), дзе працягваў навуковую працу. Яго іменем названы апісаныя ім невядомыя да гэтага віды насякомых, а таксама затока ў Паўночнай Карэі.
Міжнароднае супрацоўніцтва ў межах Сусветнай Службы Надвор'я | І. Гашкевіч -- Чалавек з легенды
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!