Наверх

"Народны кліматычны марш" у Мінску

Автор: pavel kauryha
Опубликовано: 905 дней назад (22 сентября 2014)
Рубрика: Без рубрики
Редактировалось: 2 раза — последний 23 сентября 2014
Просмотров: 409
+1
Голосов: 1
"Народны кліматычны марш" у Мінску

Паводле Naviny.by 21 верасня ў Мінску адбылася акцыя ў падтрымку глабальнага праекта "Народны кліматычны марш".


На прадвесні чарговага саміта па пытаннях змянення сучаснага клімату, які адбудзіцца 23 верасня ў Н’ю-Ёорку пад патранажам ААН, міжнароднае экалагічнае згуртаванне Аvaaz заклікала неабыякавах грамадзян на ўсім свеце правесці 21 верасня ў 13.00 па мясцоваму часу ў сваіх гарадах публічную акцыю з мэтаю звярнуць увагу кіраўнікоў дзяржаў да праблемы негатыўнага змянення клімату на планеце.

Кліматычны марш у розных краінах

Паводле даных сайта Avaaz, паўдзельнічаць у кліматычным маршы выказалі жаданне экалагічныя актывісты з больш чым 160 краін, у тым ліку і з Беларусі.

У 13.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску собралася каля дзесятка актывістаў, якія звярталі на сябе ўвагу адзеннем зялёнага колеру і зялёнымі паветранымі шарамі. Удзельнікі акцыі з транспарантамі, якія заклікалі да вырашэння кліматычных праблем, прайшлі вакол Кастрычніцкай плошчы і разышліся. Староннія людзі астанаўліваліся і з цікавасцю назіралі за працэсіяй.

Самы масавы шматтысячны марш быў праведзены ў Н’ю-Ёорку, дзе да яго далучыліся генсак ААН Пан Гі Мун, мэр горада Біл дэ Блазіа, вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, акторы і інш.
Чытаць: http://news.tut.by/society/416406.html#ua:news_society~8
Саміт ААН па клімату адкрываецца ў Н’ю-Ёорку | Які час нам патрэбны? Дыспут--меркаванні
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!