Наверх
pavel kauryha → Комментарии
0
Iлля Копыл (Менск)
06.04.2015 14:49
Борис Кит и его Орбита. (Стихотворение написано в 2001 году) Коснёмся мы военной темы, Темы космических ракет. Две политических системы Пытались расколоть весь свет. На вершину славы вышел Земляк наш видный - Борис Кит. О нём весь мир тогда услышал, На Родине он был забыт. Прадед и дед жили в Кареличах, Труд на себя и на панов. Они не думали о величи, Но не ходили без штанов. Они стремились своим детям Дорогу в храм наук открыть. Ведь за детей они в ответе - Дети иначе должны жить. Отец Бориса в Петербурге, На курсы связи поступил. Книга была его подругой, Душой науку полюбил. Все тонкости азбуки Морзе Он мог на слух произвести. Связь для него Муза и Проза. Он связь улучшил, упростил. Он в будущее связи верил, Успешным был карьерный рост. Вскоре в Правительстве империи Он министерский занял пост. Потом, когда в русской столице К власти пришли большевики, Спешат домой переселиться Знатные наши земляки. Борис в нашей старинной Вильне Закончил университет. Он был студентом самым сильным, И перед ним открыт весь свет. Он стал директором гимназии, Учил добру наших детей. Вырвать Беларусь из Азии - Долг образованных людей. За то, что чтил он нашу мову, Был брошен в польскую тюрьму. Порядок польский был суровый, Там всё припомнили ему. Потом был год тридцать девятый, Болшевики пришли опять, Гнали в Катынь и Курапаты Нас, беларусов, умирать. Судьба к Борису благосклонна, Он снова школьный педагог. В рамках советского закона Он делал всё, что только мог. Он открывает всюду школы, Объехал лично много мест. Но власть смертельные уколы Готовит. Ждал его арест. Момент спецслужбы проморгали, Нагрянул сорок первый год. Немцы Кита не испугали, Он не оставил свой народ. Он открывает школы снова, Для школ находит атрибут, А в Молодечно в час суровый Создал торговый институт. Кита гестапо настигает, В подвале ждал его расстрел. Он из-под стражи убегает, В войне той выжить он сумел. Потом был год сорок четвёртый, Он уезжает в Новый Свет - Дома ждала штрафная рота, Без переписки десять лет. За рубежом не сложил руки, Он знаменитым скоро стал. Успехи ждут его в науке - За пьедесталом пьедестал. Он - химик, физик, математик, Уже известен на весь мир. Такой широкий круг занятий Многих учёных удивил. Стал лауреатом многих премий. Наука - добровольный плен. Для всех всемирных академий Борис - самый почётный член. Ещё он - доктор философии, Вхож в любой университет. Наука для него, как опиум, Работал в НАСА двадцать лет. К нему там отнеслись заботливо, В НАСА ему замены нет. Он сам изобретает топливо Для баллистических ракет, Такие новые названия, Как демитил и гидразин. Благодаря его стараниям Корабль космос бороздил. Он стал известен всему свету, Себя прославил и страну, На его топливе ракеты Не раз летали на Луну. Его помощником был Браун, Бывший конструктор ФАУ-2. Запуск ракет без этой пары Осуществился бы едва. Кит был известен всей Планете, Лишь СССР о нём молчал. Во многих университетах Кит свои лекции читал. Он - уникальное явление В науке, мировой "левша". Ему шлют лично поздравления Все Президенты США. Для США Кит очень дорог, Он - их почётный гражданин. Только на Родину путь долог... В изгнании не он один. У него возраст аксакала, Ему девяносто один год. Всё ж Беларусь о нём узнала, О нём услышал наш народ. Так пожелаем ему счастья, Здоровья, жизни много лет. Дождёмся перемены власти, Страна пошлёт ему привет. Наш долг - дойти до Беларуси, Нам поднажать надо чуть-чуть. Тогда при помощи Исуса Преодолеем этот путь. На Праздник земляки приедут, Приедет к нам и Борис Кит. Мы будем праздновать Победу, Никто не будет позабыт. Илья Копыл. 2001 год.
-1
Вельмі цудоўна напісана, надзвычайна яскравыя ўражанні, на столькі, што пасля прачытання застаюцца самае галоўнае -- усе вобразы, якія атрымала аўтарка блогу Раіса Аўчыннікава на працягу свайго геаграфічнага падарожжа па прасторах Прыбалтыкі і Скандынавіі, прайшлася па тых вуліцах і Каралеўскіх палацах, на якіх аставіла свой незабыўны след на вякі наша беларуская сусветна вядомая пісьменніца, першая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі -- Святлана Алексеевіч. Вялікі Дзякуй!

+1
Для мяне гэта прыемная навіна, што кніга знаходзіць свайго чытача. Дзякуй.
Ці немагчыма заказаць колькі экзэмпляраў для бібліятэкі?
+1
Алена Ўладзіміраўна! Толькі для Вас і па сакрэту. Верагоднасць высокая -- да 80 %. Лыжы пакуль не распакоўвайце. Такое надвор'е для нас і для ўсёй эканомікі, якая стогне, таннае, мала затратнае, вельмі выгаднае. Нябёсы на нашым баку, спрыяюць нам. Давайце лепей дзякаваць нябёсам і надзеяцца толькі на самога сябе.
0
Кнігі лаўрэата Нобеляўскай прэміі Святланы Аляксіевіч -- люстэрка сённяшняга савецкага чалавека, які можа, але ня хоча ўбачыць сябе. Таму 8 кастрычніка — гістарычны дзень для Беларусі. У гэты дзень у Стакгольме абвешчана імя новага лаўрэата Нобеляўскай прэміі ў галіне літаратуры.

“За свае поліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці нашага часу”, – гаворыцца ў фармулёўцы Нобелеўскага камітэта.

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе ва Івана-Франкоўску. Яе бацька — беларус, вайсковец-лётчык, маці — украінка. У 1961 годзе сям’я Алексіевічаў пераязджае ў Петрыкаўскі раён Беларусі. Бацька — Аляксандр Яўхімавіч — становіцца дырэктарам Капаткевіцкай сярэдняй школы. Маці працавала настаўніцай.

Пасля школы Аляксіевіч працавала карэспандэнтам нараўлянскай раёнкі «Прыпяцкая праўда», потым настаўніцай нямецкай мовы ў Мазырскім раёне. У 1967 годзе паступіла на журфак БДУ, была размеркаваная ў бярозаўскую раёнку «Маяк камунізму». Ад 1976 года працавала ў мінскіх газетах і літаратурных часопісах.

Моцны ўплыў на творчасць Аляксіевіч аказаў Алесь Адамовіч і кнігі «Я з вогненнай вёскі», «Блакадная кніга». Менавіта Адамовіч заснаваў у Беларусі жанр, дзе змешваліся літаратура і журналістыка. Аляксіевіч называла Адамовіча сваім настаўнікам і пайшла яго дарогай.

«З тысячы галасоў, кавалачкаў нашага быту і быцця, словаў і таго, што паміж словамі я складваю не рэальнасць (рэальнасць недасягальная), а вобраз… Вобраз свайго часу. Тое, як мы яго бачым, як мы сабе ўяўляем. Я складваю вобраз сваёй краіны ад людзей, якія жывуць у мой час. Я хацела б, каб мае кнігі сталі летапісам, энцыклапедыяй амаль дзясятка пакаленняў, якія я заспела і разам з якімі іду», — так Аляксіевіч ахарактарызавала сваю творчасць.

Два гады савецкія выдавецтвы мурыжылі яе кнігу «У вайны не жаночае аблічча». Набор яе першай кнігі «Я з’ехаў з вёскі» знішчылі ў тыпаграфіі.
Толькі з развалам Саюза яе кнігі змаглі дайсці да чытача. З 1993 г. яе кнігі былі забаронены да друкавання у дзржаўных выдавецтвах.

Пісьменніца атрымала шмат міжнародных літаратурных прэмій. Напрыклад, толькі за апошнія гады яна атрымала прыз чытацкіх сімпатый на самай прэстыжнай прэміі Расіі «Вялікая кніга», прэмію імя Рышарда Капусцінскага ў Варшаве, званне афіцэра ганаровага ордэна мастацтваў і літаратуры Французскай Рэспублікі, французскую прэмію Медычы, прэмію саюза нямецкіх кнігагандляроў. Ад канца 90-ых яе рэгулярна ўзнагароджваюць на Захадзе, а вось ніводнай прэміі ў Беларусі яна так і не атрымала.
+1
Круглы стол
“Кліматычныя змяненні і стратэгія ў кантэксце ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь”. Мінск, 24 красавіка 2015 г. Гатэль “Эўропа”

Мэта Круглага стала: Абмеркаванне на нацыянальным узроўні праблемы змянення клімату ў межах Міжнароднага праекта “Узаемасувязь паміж праблемамі навакольнага асяроддзя і бяспекі ў Беларусі”. Абмеркаванне праблемы клімату праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннямі ААН па падрыхтоўцы новага пагаднення – Рамачнай Канвенцыі па змяненню клімата, якая будзе падпісана Кіраўнікамі краін у снежні 2015 г. у Парыжы.

На Круглым стале ў Мінску была прадстаўлена інфармацыя аб міжнародных абавязках Рэспублікі Беларусь у вобласці змянення клімату, аб падрыхтоўцы справаздачы аб нацыянальным укладзе па змяншэнню выкідаў парніковых газаў і неабходнасці актыўнага ўдзелу грамадскіх арганізацый і асобнага чалавека, а таксама аб выніках працы і высновах Першай Працоўнай Групы МГЭЗК у працэсе падрыхтоўкі Пятага Даклада аб стане клімату Зямлі.

У Круглым стале прынялі ўдзел міжнародныя эксперты – прафесар універсітэта Берна (Швейцарыя) Томас Стокер – кіраўнік Першай Групы, Аляксей Какорын – Сусветны фонд прыроды (Расія), а таксама прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Гідраметэацэнтра, БДУ, грамадскіх арганізацый, СМІ і інш.

Удзельнікі Круглага стала адзначалі, што змяненні клімату нясуць пагрозу ўсяму чалавецтву. Дзейнасць чалавека – галоўная прычына змянення клімату. Выкіды парніковых газаў павялічваюцца, што вельмі небяспечна для жыццядзейнасці чалавецтва ў сувязі з парушэннем усёй кліматычнай сістэмы.
Глядзець відэа
-1
Свая зусім іншая эвалюцыйна-гістарычная калыска -- жыццёвая і экалагічная, кліматычная, якая закалыха вашых чылійцаў!
0
Усё таму, што чылійцы -- горны народ, прыбярэжны Вялікага акіяна, а аргенцінцы -- пераважна раўнінны! Горы на захадзе Аргенціны, доля якіх невялікая, слаба паўплывалі на этнічныя асаблівасці.
-1
Лінгвістыка -- вытворная развіцця любога этнаса, усе аспекты якога сфармавалі менавіта геаграфічныя ўмовы: клімат у першую чаргу, расліннасць, рэльеф і інш. Вы правы ў тым, што калі мова пападала ў іншыя геаграфічныя умовы, яна трансфармавалася і набывала іншую геаграфічную адметнасць, захоўваючы мацярынскую аснову.
-1
Сутнасць не ў аб'явах. А ў тым, што амерыканская кампанія перайшла на беларускую мову. А мова -- сутнасць геаграфічная!
-1
Для тых, хто няведае і ўпарта няхоча ведаць беларускую мову. Для такіх--даведнік.
0
Глядзець сайт: tut.by

Беларуская кампанія Gurtam, што мае шырокую геаграфію партнёраў па ўсім свеце, падрыхтавала да Міжнароднага дня роднай мовы відэаролік "32 акцэнты беларускай мовы". Людзі з розных кропак планеты чытаюць па-беларуску верш Уладзіміра Караткевіча "Дзе мой край".


Галоўны офіс Gurtam знаходзіцца ў Менску, але геаграфія партнёраў гэтай кампаніі, што распрацоўвае софт на базе навігацыйных сістэм, складаецца з 90 краін свету. У межах бізнес-кантактаў да Gurtam у Беларусь прыязджаюць шматлікія госці і часта пытаюцца пра беларускую мову і культуру краіны.

"З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага), у нас паўстала ідэя: як пазнаёміць нашых замежных сяброў з роднай для беларусаў мовай. Мы выбралі самы прыгожы, на наш погляд, беларускі верш "Дзе мой край" Уладзіміра Караткевіча і папрасілі нашых партнёраў прачытаць яго на відэакамеру. Мы загадзя падзялілі верш на радкі, транслітаравалі, раставілі націскі, увогуле, зрабілі ўсё магчымае, каб партнёры змаглі здзейсніць задуманае і атрымаць ад гэтага задавальненне", – апісваюць Generation.by працэс стварэння свайго роліка аўтары.

За два тыдні да Дня роднай мовы кампанія разаслала партнёрам прапанову паўдзельнічаць у рэалiзацыi ідэі. Адмаўляліся нямногія: большасць з запалам пагадзілася прылучыцца да беларускай мовы. У выніку ў стварэнні роліка паўдзельнічалі партнёры з 32 краін: кожнаму дастаўся свой радок з верша.

Як распавёў Аляксандр Куўшынаў, амаль ні ў каго не атрымалася запісаць з аднаго дубля, але ў выніку выйшла зусім нядрэнна. Партнёры з Афрыкі распавядалі, што відэакамеру прыйшлося везці ледзь не з суседняй вёскі.

Некаторыя партнёры творча падышлі да задання. Хтосьці чытаў фразу ўсім офісам і даслаў шмат варыянтаў на выбар, як гэта зрабілі партнёры з Мексікі і Ірака. Хтосьці здымаўся на фоне славутасцяў, хтосьці на фоне самалёта, які ўзлятаў. А адзін з партнёраў ‒ Імра Хан з Пакістана нават праспяваў свой радок, натхніўшыся песеннай версіяй верша ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча.

Беларусы пераклалі ўсім змест радкоў, каб замежнікі разумелі, пра што ідзе гаворка.

"Апошнім, хто даслаў відэа, быў партнёр Gurtam з Расіі. Для яго выбралі самы спецыфічны радок, каб больш не лічылі, што беларуская і руская аднолькавыя мовы", – адзначаюць у Gurtam.

"Усе ўдзельнікі відэароліка вельмі стараліся, за што ім вялікі дзякуй. Гэтым ролікам мы хацелі распавесці беларусам, што нашы дзеці ніколі не пачнуць размаўляць на мове, пакуль бацькі не пададуць ім прыклад. І калі замежнікі, зусім чужыя нашай культуры людзі, не пасаромеліся і сказалі некалькі слоў на беларускай, чаму баімся мы? Варта ўсё ж паспрабаваць. Хаця б у гэты Міжнародны дзень роднай мовы давайце паабяцаем сабе размаўляць па-беларуску", – заклікаюць супрацоўнікі Gurtam.
Читать полностью: http://news.tut.by/society/436673.html
Водзыў на кнігу — 30 января 2015
0
Нагадаем, што Аўчыннікава Раіса -- аўтар водзыва на манаграфію, -- вядомы спецыяліст-сіноптык, шмат гадоў прапрацавала ў Рэспубліканскім ГМЦ, выпускніца геаграфічнага факультэта БДУ. Побыч з гэтым яна ўсё жыццё цікавіцца далёкай гісторыяй фармавання гідраметэаралагічных назіранняў на тэрыторыі нашай бацькаўшчыны, ад дабраахвотных у мінулым да сучасных арганізаваных назіранняў на станцыях. Аб глыбіннасці гістарычных ведаў сведчаць тыя даныя і звесткі, якія апіраюцца на факты, узятыя з беларускіх летапісаў, адкуль відаць, што нашы продкі з далёкіх гістарычных часоў цікавіліся прыроднымі з'явамі, асабліва пагоднымі анамаліямі, якія ўлічваліся ў земляробчай працы.

Вельмі скрупулёзна аўтар водзыва аналізуе гістарычны раздзел манаграфіі і аб'ектыўна, у сілу сваёй дасведчанасці, знаходзіць недакладнасці і іх абгрунтоўвае са спасылкамі на архіўныя матэрыялы. Імкненне да аб'ектыўнасці выкладання нашых гістарычных падзей робіць нашу агульную гісторыю незалежнай, гісторыю, якая тварылася нашымі продкамі на нашай Зямлі і самае галоўнае нашымі людзьмі, якія жылі на гэтай Зямлі, а не звонку прынесенай.
+2
Усе замежнікі ведаюць ангельскую мову. Таму у нас трэцяй абавязковай мовай павінна стаць ангельская. Сёння наша моладзь вучыцца ва ўсёй Еўропе, у розных краінах, г. зн., там яны вучацца на мове той краіны, дзе знаходзяцца. У Чэхіі на чэшскай мове вучацца студэнты з усяго свету, у Польшы і г. д. Вывучым ангельскую і будзем вучыць замежнікаў. Усе Беларусы за шматмоўе, у тым ліку і за Беларускую, акрамя, канешне, выпадковых людзей.
+2
У Еўропе прыняты патрабаванні аб веданні Еўрапейцамі трох моў, абавязкова сваёй нацыянальнай, англійскай і яшчэ адной еўрапейскай. Савецкім людзям нятрэба было ведаць мовы, яны і не цягнуліся да іх, таму што нікуды не ездзілі. Цяпер школьнікі няведаюць ні рускай, ні беларускай. Замежнымі мовамі цікавяцца і вывучаюць адзінкі па сваёй волі. Відаць, камусьці хочацца каб Беларусы былі бязмоўнымі. Таму Міністр паставіў задачу разабрацца з сітуацыяй. Беларусы гэта падтрымліваюць.