Наверх

В.П. Федаровіч

Опубликовано: 2516 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 850
0
Голосов: 0
В.П. Федаровіч

Федаровіч Вацлаў Пятровіч (1848-1911). Краязнавец, аматар геаграфіі, калекцыянер, юрыст. Член-карэспандэнт Кракаўскай АН. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Маскоўскі універсітэт. 3 1872 працаваў адвакатам у Саратаве, Балашове, Царыцыне, Ерэване. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Намеснік старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Дапамагаў у раскопках археолагам, у т.л. М.Ф.Кусцінскаму, калекцыяніраваў зброю, археалагічныя, нумізматычныя, сфрагістычныя, этнаграфічныя матэрыялы. Набыў у сваю калекцыю матэрыялы віцебскіх калекцыянераў Бергнера і Валковіча. У яго бібліятэцы (больш за 1 тыс. тамоў) былі кнігі па гісторыі Беларусі і Літвы, беларускія і літоўскія выданні 18-19 ст. Свае артыкулы па гісторыі краю друкаваў у “Витебских губернских ведомостях”. Складальнік і ініцыятар выдання літаратурна-краязнаўчага зборніка “З ваколіц Дзвіны” (Віцебск, 1912). Распрацаваў статут Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. У 1920 на базе яго калекцый арганізаваны своеасаблівы музей старажытнасцей імя В.Федаровіча, які ў 1924 стаў часткай Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.
Ул Рыўкін (Санін) | В.Р. ЯРМАЧЭНКА
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!