Наверх

Віньшаваньні!

Опубликовано: 1079 дней назад (24 декабря 2016)
Блог: SharukhoGEO
Рубрика: Без рубрики
Просмотров: 500
+2
Голосов: 2
Шаноўныя калегі! Географы, даследчыкі Зямлі, школьная настаўніцтва, аматары геаграфіі, прыроды, падарожжаў! Магілёўскі абласны аддзел ГА "Беларускае геаграфічнае таварыства" сардэчна і шчыра віньшуе Вас усіх з Калядамі, Новым 2017 годам! Шчасця, здароўя, посьпехаў, добрага сонечнага светлага настрояў, добрага надвор'я, што спрыяе падарожжам, новых дасягненняў на ніве геаграфічных даследванняў і папулярызацыі геаграфіі і беларушчыны, любові і кахання, добрых адносін, добразычлівасці, доўгалецця, шчасця!
У планах нашага аддзела на 2017 год: выданне 4-х выпускаў часопіса "Магілёўскі мерыдыян", правядзенне інтэрнэт-канферэнцыі па ўстойліваму развіццю (студзень), збор сродкаў на адкрыццё мемарыяльнай дошкі да 100-годдзя П.А. Лярскага (2.01.1918-25.10.2013), замаўленне перад Белпоштай мастацкіх паштовак да гэтай юбілейнай даты, давядзенне да лагічнай канцоўкі звяртання да Клічаўскага РВК (2017 - абласныя Дажынкі)аб ушанаванні памяці А.Смоліча (вуліца, памятны знак)і інш.
Далучайцеся да нашых мерапрыемстваў! Дасылайце артыкулы на канферэнцыю, у часопіс! Будзем удзячнымі за Ваш уклад у збор сродкаў на дошку Лярскага!
Новый номер журнала "ММ" | Приглашение на мероприятия
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!