Наверх

В.М.Нядзвецкі

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 760
0
Голосов: 0
В.М.Нядзвецкі
(1908-1949)
Даследчык Арктыкі, герой лядовага дрэйфу на параходзе “Г.Сядоў”, Герой Савецкага Саюза (другі герой - магілеўчанін апасля О.Ю.Шміта, абодва атрымалі гэтае званне за гераізм менавіта ў Арктыцы), Восіп Маркавіч Нядзвецкі нарадзіўся ў 1908 г. у г.Магілёве.
Пачаў працоўную дзейнасць у 1924 г. качагарам Магілёўскай цукеркавай фабрыкі (1924-29), працаваў будаўніком чыгункі ў Карэліі, слесарам на заводзе ў Петразаводску. Пасля таго як В.М.Нядзвецкі асвоіў прафесію машыніста кацельных установак, яго бяруць на працу машыністам ледакола “Ермак”.
В.М.Нядзвецкі – удзельнік вызвалення з лядовага палону параходаў “Садко”, ”Малыгін”, ”Г.Сядоў” (1937), якія знаходзіліся ў навуковай экспедыцыі ў моры Лапцевых. “Сядова” выратаваць не ўдалося і карабель вымушаны быў дрэйфаваць разам з ільдамі. Сярод 15-ці добраахвотнікаў, якія замянілі экіпаж “Сядова” быў і В.М.Нядзвецкі (дрэйф працягласцю ў 812 дзён і 6100 км суправаджаўся шчыльнымі навуковымі даследаваннямі, назіраннямі за змяненнем магнітнага поля, лядовага становішча і інш.). Не аднойчы экіпажу і судну пагражала небяспека. Аднаго разу ільды так сціскнулі судна, што тое нахілілася і стала залівацца сцюдзёнай вадой з хуткасцю 35-40 тон у гадзіну. Машынная каманда пад кіраўніцтвам Восіпа Маркавіча ўручную ледзь паспявала адпампоўваць толькі ¼ прыбываючай вады. Тады машыністы судна сталі ныраць у сцюдзёную ваду, каб прамасленым пакуллем “задраіць” адтуліну.
За праяўлены гераізм у выратаванні судна і падчас дрэйфу ўсе 15 смельчакоў былі ўдастоены прысуджэння вышэйшага звання –Герой Савецкага Саюза з уручэннем Залатой Зоркі Героя і Ордэна Леніна (1940).
В.М.Нядзвецкі – удзельнік Вялікай Айчыннай. З 1946 г. працаваў начальнікам палярнай станцыі на м. Арктычны. Трагічна загінуў 31 снежня 1949 г.. Пахаваны ў Маскве.

1.1. 1.Нядзвецкі В.М. //БелСЭ.-Мн., 1973.-Т.7.-С.550; 2.Недвецкий Иосиф Маркович //Навечно в сердце народном: Справочник.-3-е изд.-Мн., 1984.-С.374; 3. Гардзееў В. У высокіх паўночных шыротах //Магіл.праўда.-1989.-24 лістап.; 4. В.Гордеев. Иосиф Недвецкий –герой ледового дрейфа //Веснік Магілёва.-1995.-9 лют.-С.3; 5.Коласаў Л. Старая паштовая марка //Магіл. праўда. –1973.-14 сак.; 6.Сожнеў В. 812 дзён у льдах //Магіл.праўда.-1970.-28 сак.; 7. БЭ у 18тт. – Т.11. – Мн.: БЭ, 2000. –с.406
В.М.Еўцыхевіч | Д.І.Пагуляеў
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!