Наверх

В.М.Еўцыхевіч

Опубликовано: 2565 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 625
0
Голосов: 0
В.М.Еўцыхевіч
(1911-1980)
Беларускі савецкі фізіка-географ Васіль Мікалаевіч Еўцыхевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1911 г. у в.Свяцілаўка Мсціслаўскага раёна. Скончыў Маскоўскі гарадскі педінстыт (1937), аспірантуру. Кандыдат геаграфічных навук (1940).
З 1937 да 1954 г. В.Еўцыхевіч працаваў у Казахскім педінстытуце (Алма-Ата) старшым выкладчыкам (1937 - 40), дацэнтам, займаў пасады загадчыка кафедры геаграфіі і дэкана геаграфічнага факультэта (1940 - 48). У 1948-54 г.г. узначальваў геолага-геаграфічны факультэт Казахскага дзяржаўнага універсітэта, праводзіў навуковыя даследаванні ў галіне геамарфалогіі. На працягу 1954-58 г.г. працаваў дацэнтам Хабараўскага педінстытута.
Пасля 25-гадовага перапынку, у 1958 г., Васіль Мікалаевіч вяртаецца на Бацькаўшчыну. Ён быў абраны па конкурсе на пасаду дацэнта кафедры фізгеаграфіі Магілёўскага педінстытута. У 1958-64 г.г. з’яўляўся дэканам геаграфічнага факультэта. Еўцыхевіч чытаў лекцыі па геамарфалогіі, фізічнай геаграфіі СССР (азіяцкая частка). Васіля Мікалаевіча цікавілі праблемы эрозіі глебагрунтоў, аховы прыроды, методыкі выкладання геаграфіі. Еўцыхевіч быў “признанным авторитетом” (М.Ратабыльскі) у вобласці геамарфалогіі Беларусі. У 60-70-я г.г. Васіль Мікалаевіч працаваў над доктарскай дысэртацыяй па тэме “Барацьба з эрозіяй глеб”, па якой ён напісаў некалькі манаграфій. Абараніць доктарскую замінала яго цяжкае захворванне.
6 кастрычніка 1975 г. Еўцыхевіч у сувязі з закрыццём факультэта быў вымушаны выйсці на пенсію.
За гады сваёй навуковай дзейнасці Васіль Мікалаевіч напісаў больш за 40 навуковых прац, у т. л. 5 кніг.
Памёр на 70 годзе жыцця пасля працяглай і цяжкай хваробы 23 кастрычніка 1980 г.. Пахаваны ў г.Магілёў.

1.2. 1.Овражный размыв в окрестностях Алма-Аты //Научн.фонды АН КССР. -Алма-Ата; 2.Геоморфологическая карта Северных предгорий Заилийского Алатау //там жа; 3.Эрозия в Хабаровском крае //Научн.труды ХГПИ.-1959.-№5; 4.Овражный размыв в окрестностях Хабаровска //Амурский сб. Дальневост.филиала АН СССР.-1959.-№1; 5.Опыт соединения учебных задач полевой практики с ОПТ//Географ. в школе.-1965.-№3; 6.Полевая практика по геоморфологии и опыт изучения эрозии //Докл.на межвуз.конф. по проведен. полевых практик на геогр. и ест.-геогр. ф-тах пединститутов /ЛГПИ.-Л., 1966.-С.84-95; 7.Состояние и современные задачи борьбы с эрозией почв в БССР //Тр. Ш науч.-метод. конференции.-Смоленск, 1966.-С.439-450; 8.Эрозия почвогрунтов и методы её изучения.-Мн., 1971; 9.Сябры і ворагі глебы. -Мн., 1973; 10.Эрозия почвогрунтов и борьба с ней.-Мн., 1973; 11.Каков ты хозяин Земли –Мн., 1977; 12.Земля-наш дом.-Мн., 1981; 13.Геоморфология Илийской впадины; 14.Геоморфология Северного Кетменя //там жа.
2.1. 1.Ратобыльский Н.С. География в Могилёвском педагогическом институте //География в школах и вузах Белоруссии.-Мн., 1975.-С.79; 2.Отчет о работе МГПИ за 1962-63 уч.г. //Архив МГПИ; 3.Шаруха І.М. Еўцыхевіч В.М.//Географы і геолагі–ураджэнцы Магілёўскай вобласці.-Магілёў, 1995.-С.12-13; 4.Шаруха І.М. Дацэнт Еўцыхевіч //Веснік Магілёва.-1996, 15 жн. -С.5; 5.Еўцыхевіч В.М.//Энц. прыроды Беларусі ў 5тт.-Т.2.-Мн., 1983.-С.269; 6.Еўцыхевіч В.М.//БЭ у 18тт. –т.6. –Мн., 1998.- С.405; 7. Еўцыхевіч В.М. //Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934 – 1978: Бібліяграфічны даведнік //Склад. І.М.Шаруха /Пад агульн.рэд. І.М.Шаруха, Т.М.Шаруха. –Магілёў, 2000. –С.26 - 27.
(І.М.Шаруха, М.Н.Хадаровіч)
С.Н.Іваноў | В.М.Нядзвецкі
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!