Наверх

В.Я.Філіповіч

Опубликовано: 2634 дня назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Просмотров: 629
0
Голосов: 0
В.Я.Філіповіч
(1909-1942)
Валянціна Якаўлеўна Філіповіч – цікавы, таленавіты географ з вельмі кароткім, але яркім жыццём. Нарадзілася В.Я.Філіповіч 15 чэрвеня 1909 г. у пгт Круглае. Пасля сканчэння Круглянскай сямігодкі (1925) і сярэдняй школы ў Ленінградзе (1926), вучылася на геаграфічным факультэце ЛДУ (1926-31), у аспірантуры па кафедры геамарфалогіі ЛДУ (1931-34). Кандыдат геаграфічных навук (1934).
З восені 1934 г. В.Я.Філіповіч працавала на геаграфічным факультэце ЛДУ: у 1934-35 г.г. загадвала кабінетам геамарфалогіі, у 1935-38 гг.- асістэнт, у 1938-42 гг. -дацэнт кафедры геамарфалогіі. У канцы 1930-х г.г., калі працавала па дамовах з Архангельскам і Хабараўскам, планавала пісаць доктарскую дысертацыю; удзельнічала ў праектаванні “Вялікага Архангельска”, у раянаванні тэрыторыі горада, у стварэнні інжынерна-геалагічнай карты, вывучэннем Ніжняга Прыамур’я. Значны ўклад унесла В.Я.Філіповіч і ў вырашэнне праблем стратыграфіі чацвярцічных адкладаў.
У 1942 г. у 33 - гадовым узросце В.Я.Філіповіч незаконна была рэпрэсавана органамі НКУС.

2.1. Гапеева М.М., Ермолаев М.М., Сваричевская З.А., Чемеков Ю.Ф. Валентина Яковлевна Филиппович. //Навуковая спадчына геолагаў і географаў зямлі беларускай.-Мн.: ІГН НАНБ, 1996.-С.24-28.
(Т.М.Шаруха)
І.І.Трухан | А.Ф.Фольбарт
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!