Наверх

В. Ф. Мядзведзеў

Опубликовано: 2516 дней назад (14 января 2013)
Блог: SharukhoGEO
Редактировалось: 1 раз — 14 января 2013
Просмотров: 736
0
Голосов: 0
В. Ф. Мядзведзеў

Віталь Фядосавіч Мядзведзеў нарадзіўся 26 верасня 1928 г. у в.Вугольшчына Бялыніцкага раёна. Скончыў ГФ БДУ (1952), аспірантуру БДУ (1955). У 1955–1961 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута Эканомікі НАНБ, у 1961-1967 гг. – начальнік аддзела Дзяржплана; з 1967 г. дырэктар Інстытута эканомікі і эканоміка–матэматычных метадаў планавання; з 1973 г. – дырэктар Беларускага інстытута інфармацыі і тэхніка–эканамічных даследаванняў; з 1988 г. – галоўны навуковы супрацоўнік, заг. аддзела сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін ІЭ НАНБ. Доктар эканамічных навук (1980), прафесар (1981), чл.-кар. НАНБ (1984). В.Ф. Мядзведзеў унёс значны ўклад у эканамічную навуку, у размяшчэнне вытворчых сіл і развіцце народнагаспадарчага комплексу Беларусі. Распрацаваў іерархічную сістэму мадэляў і метадаў прагназавання навукова–тэхнічнага прагрэсу і сацыяльна–эканамічнага развіцця. Пад яго кіраўніцтвам за 40 год працы ў розных інстытутах НАНБ і Дзярплана распрацаваны шэраг генеральных схем размяшчэння вытворчых сіл і комплекснага развіцця народнай гаспадаркі (у т.л. Першая генеральная схема, 1966–1970 гг.), сістэма навукова–тэхнічнай інфармацыі Беларусі, дзесяткі доўгатэрміновых прагнозаў і комплексных мэтавых праграм (у т.л. некальеі міжнародных), якія былі пакладзены ў аснову распрацоўкі і прыняцця доўгатэрміновых і пяцігадовых планаў развіцця народнай гаспадаркі З 1966 г. з’яўляўся членам Камітэта і чденам калегіі Дзяржплана, членам камісіі СМ РБ па навукова–тэхнічнаму прагрэсу, членам нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, старшым эканамічным дарадцай ЕЭК ААН. Штогадова прымаў удзел у працы сесій старшых дарадцаў, міжнародных кангрэсаў, канференцый, сімпозіумаў (пад эгідай ААН, ЮНЕСКА і інш. арганізацый, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, ЗША, Францыя, Фінляндыя, Швейцарыя, Югаславія і інш.). Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій. Падрыхтаваў 6 дактароў і 28 кандыдатаў навук. З 1998 г. узначаліў новы накірунак фундаментальных навуковых даследаванняў у НАНБ “Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны” і працуе над стварэннем навуковых асноў рэалізацыі суверэнітэту Беларусі ў галіне міжнародных эканамічных адносін і ўваходжання РБ у сусветныя гаспадарчыя працэсы; з’яўляецца адным з кіраўнікоў распрацоўкі Комплекснага прагнозу НТП РБ на перыяд да 2020 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху на Беларусі. Узнагароджаны ордэнам “Знак Почета”, 8 медалямі, двума залатымі медалямі ВДНГ, залатым знакам Дружбы (Германія).
Ф.І. АСМАЛОЎСКІ | Н.І. Родны
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!